https://bel.sputnik.by/20210617/Belarus-planue-vyysts-na-raspratsoku-lasnay-vaktsyny-da-kantsa-goda-1047911083.html
Беларусь плануе выйсці на распрацоўку ўласнай вакцыны да канца года
Беларусь плануе выйсці на распрацоўку ўласнай вакцыны да канца года
Sputnik Беларусь
Па словах галоўнага ўрача 1-й мінскай клінічнай бальніцы і старшыні Беларускай асацыяцыі ўрачоў, для Беларусі гэта будзе раўназначна палёту Юрыя Гагарына ў... 17.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-17T15:23+0300
2021-06-17T15:23+0300
2021-06-17T14:06+0300
навіны
тэхналогіі
у беларусі
грамадства
галоўнае
каронавірус covid-19
беларусь
вакцына
каронавірус
уласная вакцына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/05/1047558588_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_2cb548844f91798db28297ecec22eeed.jpg
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Беларускія спецыялісты разлічваюць выйсці на распрацоўку ўласнай вакцыны ад каронавіруса да канца года, заявіў галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы, старшыня Беларускай асацыяцыі ўрачоў Дзмітрый Шаўцоў. Яго словы прыводзіць прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.Па словах Шаўцова, будуць задзейнічаны лепшыя беларускія спецыялісты, у тым ліку і сумежных профіляў. Галоўны ўрач параўнаў распрацоўку нацыянальнай вакцыны ад COVID-19 з палётам Гагарына ў космас.Напярэдадні стала вядома, што выпрабаванні беларускага прэпарата ад каронавіруса ўжо пачаліся, яны праходзяць у РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.Беларуская вакцына ад каронавіруса16 чэрвеня стала вядома, што беларускія навукоўцы прыступілі да выпрабаванняў айчыннай вакцыны ад каронавіруса. Спецыялісты вызначыліся з тыпам вакцыны, выбралі некалькі варыянтаў і прыступілі да выпрабаванняў на жывёлах. Вопытны ўзор павінен быць гатовы ўжо да восені, а запуск у вытворчасць плануецца ў 2022 годзе. Наперадзе яшчэ некалькі складаных этапаў.Нагадаем, 1 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па стварэнні беларускай вакцыны. Па планах, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарату, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.7 траўня Лукашэнка паведаміў, што Беларусь атрымала ўласную вакцыну ад каронавіруса "у прабірцы". Па сутнасці быў атрыманы кандыдатны варыянт вакцыны - так званая "вакцына ў прабірцы".Перавагі і недахопыВакцына, якую распрацоўваюць у Беларусі - інактываваная, гэта значыць зроблена з "забітага" віруса: гэты тып вакцыны добра вывучаны, тэхналогія вядомая даўно, вакцына будзе маларэактагеннай, без аддаленых пабочных рэакцый і наступстваў.Перавага будучай вакцыны - магчымасць мяняць састаў пры неабходнасці, калі будуць адбывацца сур'ёзныя мутацыі штамаў.З недахопаў - цяжкі працэс вытворчасці і працяглыя тэрміны стварэння ў параўнанні з тымі ж вектарнымі вакцынамі. Праца ідзе з высокапатагенным матэрыялам, таму патрабуецца высокі ўзровень біялагічнай абароны.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210612/Novyya-punkty-vaktsynatsy-dlya-skh-zhadayuchykh-adkryvayutstsa--Mnsku-1047860710.html
https://bel.sputnik.by/20210612/Stvaralnk-Sputnik-V-dztsyachaya-pryshchepka-ad-COVID-budze-gatova-da-15-verasnya-1047866217.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/05/1047558588_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_c1913e7dc95c764b1679b27f0c7cede4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , тэхналогіі, у беларусі, грамадства, галоўнае, каронавірус covid-19, беларусь, вакцына, каронавірус, уласная вакцына
навіны , тэхналогіі, у беларусі, грамадства, галоўнае, каронавірус covid-19, беларусь, вакцына, каронавірус, уласная вакцына
Беларусь плануе выйсці на распрацоўку ўласнай вакцыны да канца года
Па словах галоўнага ўрача 1-й мінскай клінічнай бальніцы і старшыні Беларускай асацыяцыі ўрачоў, для Беларусі гэта будзе раўназначна палёту Юрыя Гагарына ў космас.
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Беларускія спецыялісты разлічваюць выйсці на распрацоўку ўласнай вакцыны ад каронавіруса да канца года, заявіў галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы, старшыня Беларускай асацыяцыі ўрачоў Дзмітрый Шаўцоў. Яго словы прыводзіць прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Па словах Шаўцова, будуць задзейнічаны лепшыя беларускія спецыялісты, у тым ліку і сумежных профіляў. Галоўны ўрач параўнаў распрацоўку нацыянальнай вакцыны ад COVID-19 з палётам Гагарына ў космас.
"Да канца года Беларусь плануе выйсці на распрацоўку ўласнай вакцыны", - сказаў Шаўцоў.
Напярэдадні стала вядома, што выпрабаванні беларускага прэпарата ад каронавіруса ўжо пачаліся, яны праходзяць у РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
Беларуская вакцына ад каронавіруса
16 чэрвеня стала вядома, што беларускія навукоўцы прыступілі да выпрабаванняў айчыннай вакцыны ад каронавіруса. Спецыялісты вызначыліся з тыпам вакцыны, выбралі некалькі варыянтаў і прыступілі да выпрабаванняў на жывёлах. Вопытны ўзор павінен быць гатовы ўжо да восені, а запуск у вытворчасць плануецца ў 2022 годзе. Наперадзе яшчэ некалькі складаных этапаў.
Нагадаем, 1 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па стварэнні беларускай вакцыны. Па планах, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарату, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.
7 траўня Лукашэнка паведаміў, што Беларусь атрымала ўласную вакцыну ад каронавіруса "у прабірцы". Па сутнасці быў атрыманы кандыдатны варыянт вакцыны - так званая "вакцына ў прабірцы".
Вакцына, якую распрацоўваюць у Беларусі - інактываваная, гэта значыць зроблена з "забітага" віруса: гэты тып вакцыны добра вывучаны, тэхналогія вядомая даўно, вакцына будзе маларэактагеннай, без аддаленых пабочных рэакцый і наступстваў.
Перавага будучай вакцыны - магчымасць мяняць састаў пры неабходнасці, калі будуць адбывацца сур'ёзныя мутацыі штамаў.
З недахопаў - цяжкі працэс вытворчасці і працяглыя тэрміны стварэння ў параўнанні з тымі ж вектарнымі вакцынамі. Праца ідзе з высокапатагенным матэрыялам, таму патрабуецца высокі ўзровень біялагічнай абароны.