Мінск перадаў Маскве інфармацыю аб затрыманай расіянцы Сапеге - Лаўроў

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 18.06.2021
Падпісацца
Соф'я Сапега была знята з самалёта ірландскай кампаніі Ryanair, які экстранна сеў у Мінску 23 траўня, у Беларусі яна праходзіць па дзвюх крымінальных справах.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. МЗС Беларусі перадаў Расіі інфармацыю пра затрыманых расійскіх грамадзян, у тым ліку пра Соф'ю Сапегу, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
"Уладзімір Уладзіміравіч Макей праінфармаваў пра сітуацыю з затрыманымі ў Беларусі расійскімі грамадзянамі, маю на ўвазе Соф'ю Сапегу, Ягора Дуднікава", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.
Лаўроў удакладніў, што пасольства Расіі ў Мінску "трымае гэтае пытанне на асаблівым кантролі".
Сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў адбываецца ў Маскве ў пятніцу.

Затрыманне Сапегі

Грамадзянку Расіі Сафію Сапегу затрымалі разам з экс-галоўным рэдактарам Telegram-канала Nexta (прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім) Раманам Пратасевічам пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску 23 траўня. Дзяўчыну арыштавалі на два месяцы па падазрэнні ў здзяйсненні шэрага крымінальных злачынстваў у жніўні-верасні 2020 года.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава раней заявіла, што пасольства РФ у Мінску атрымала ад беларускіх улад шматразовы дазвол на наведванне Сафіі Сапегі.
Сафія Сапега - Sputnik Беларусь, 1920, 09.06.2021
Расіянка Сафія Сапега даслала першыя лісты з СІЗА КДБ
Раней у эфіры тэлеканала СТБ было прадстаўлена відэа, у якім Сапега прызналася, што з'яўляецца рэдактарам Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі", які публікуе асабістыя дадзеныя сілавікоў. Гэты сэрвіс, як і яго рэгіянальныя версіі, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.
На прэс-канферэнцыі, арганізаванай МЗС Беларусі, старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара распавёў, што Сафія Сапега была затрымана ў аэрапорце па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 342 КК (удзел у масавых беспарадках). Яна была прыцягнута ў якасці абвінавачанай па іншай крымінальнай справе, якая расследуецца па частцы 3 артыкула 130 (распальванне сацыяльнай варожасці).

Затрыманне Дуднікава

Сафія Сапега - Sputnik Беларусь, 1920, 24.05.2021
ЕГУ запатрабаваў вызваліць затрыманую разам з Пратасевічам студэнтку

Дуднікаў быў затрыманы 5 траўня ў Мінску. На яго здымнай кватэры правялі вобыск, распачата справа па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак"), па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Яго вінавацяць у Беларусі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Крымінальную справу, па інфармацыі адваката, у дачыненні да Дуднікава распачалі з-за таго, што ён агучваў ролікі для беларускай апазіцыі.
Расіянін знаходзіцца ў СІЗА нумар 1 УДВП па Мінску і Мінскай вобласці, да гэтага ён знаходзіўся амаль месяц у СІЗА КДБ.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0