https://bel.sputnik.by/20210621/Sprechk-bako-pa-sprave-Babaryk-prakhodzyats-snnya--sudze-1047938461.html
Спрэчкі бакоў па справе Бабарыкі праходзяць сёння ў судзе
Спрэчкі бакоў па справе Бабарыкі праходзяць сёння ў судзе
Sputnik Беларусь
У Вярхоўным судзе ў панядзелак пачаліся спрэчкі па гучнай крымінальнай справе ў дачыненні да топ-менеджэраў "Белгазпрамбанка". У ліку абвінавачаных - былы... 21.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-21T16:49+0300
2021-06-21T16:49+0300
2021-06-21T15:15+0300
навіны
у беларусі
грамадства
эканоміка
здарэнні
галоўнае
палітыка
спрэчкі бакоў
віктар бабарыка
суд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102563/28/1025632827_0:134:3264:1970_1920x0_80_0_0_f115a1a79c77a61d046a2a5f6f752745.jpg
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Вусныя выступленні ўдзельнікаў судовага разбору і іх прадстаўнікоў па крымінальнай справе "Белгазпрамбанка" пачаліся ў панядзелак у зале суда Маскоўскага раёна. Пра гэта Sputnik паведамілі ў ВС.Экс-кіраўніку "Белгазпрамбанка" Віктару Бабарыку інкрымінуецца "адмыванне" грошаў злачынным шляхам і сістэматычнае атрыманне хабараў. Максімальны тэрмін, які яму пагражае - 15 гадоў пазбаўлення волі.Былы банкір склаў свае паўнамоцтвы ў сувязі з рашэннем балаціравацца на пасаду прэзідэнта, але кандыдатам ён зарэгістраваны не быў. Яго затрымалі ў чэрвені мінулага года. З тых часоў ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.Па версіі абвінавачання, Бабарыка здзейсніў злачынства супраць інтарэсаў службы і ажыццяўлення парадку эканамічнай дзейнасці, стварыўшы злачынную групу з ліку службовых асоб "Белгазпрамбанка". Яны сістэматычна прымалі матэрыяльныя каштоўнасці, якія даваліся ім у сувязі з займаемым службовым становішчам, за спрыяльнае рашэнне пытанняў. У прыватнасці, гаворка ідзе аб прадастаўленні банкам крэдытаў розным суб'ектам гаспадарання.Дадзеная група пад кіраўніцтвам Бабарыкі выводзіла сродкі за мяжу. Для "адмывання" грошаў ствараліся афшорныя кампаніі. Перавод сум незаконнага грашовага ўзнагароджання ажыццяўляўся ў выглядзе дывідэндаў на рахункі, падкантрольныя членам групы.Па крымінальнай справе праходзіць восем фігурантаў. Сем з іх з лета мінулага года знаходзяцца ў СІЗА КДБ, адзін - пад хатнім арыштам з-за стану здароўя. Абвінавачаныя прызналі сваю віну ў поўным аб'ёме, за выключэннем Віктара Бабарыкі.Дэбаты будуць працягвацца некалькі дзён. Чакаецца, што прадстаўнік дзяржабвінавачання запытае пакарання для фігурантаў справы.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210330/Shtab-Vktara-Babaryk-stvary-partyyu-Razam-1047259261.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102563/28/1025632827_0:0:3264:2448_1920x0_80_0_0_157437d6a7bba59b248d996d23364a54.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, эканоміка, здарэнні, галоўнае, палітыка, спрэчкі бакоў, віктар бабарыка, суд, вярхоўны суд рб, крымінальная справа, прэзідэнт, беларусь
навіны , у беларусі, грамадства, эканоміка, здарэнні, галоўнае, палітыка, спрэчкі бакоў, віктар бабарыка, суд, вярхоўны суд рб, крымінальная справа, прэзідэнт, беларусь
Спрэчкі бакоў па справе Бабарыкі праходзяць сёння ў судзе
У Вярхоўным судзе ў панядзелак пачаліся спрэчкі па гучнай крымінальнай справе ў дачыненні да топ-менеджэраў "Белгазпрамбанка". У ліку абвінавачаных - былы кіраўнік фінансавай установы і экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка.
МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Вусныя выступленні ўдзельнікаў судовага разбору і іх прадстаўнікоў па крымінальнай справе "Белгазпрамбанка" пачаліся ў панядзелак у зале суда Маскоўскага раёна. Пра гэта Sputnik паведамілі ў ВС.
Экс-кіраўніку "Белгазпрамбанка" Віктару Бабарыку інкрымінуецца "адмыванне" грошаў злачынным шляхам і сістэматычнае атрыманне хабараў. Максімальны тэрмін, які яму пагражае - 15 гадоў пазбаўлення волі.
Былы банкір склаў свае паўнамоцтвы ў сувязі з рашэннем балаціравацца на пасаду прэзідэнта, але кандыдатам ён зарэгістраваны не быў. Яго затрымалі ў чэрвені мінулага года. З тых часоў ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.
Па версіі абвінавачання, Бабарыка здзейсніў злачынства супраць інтарэсаў службы і ажыццяўлення парадку эканамічнай дзейнасці, стварыўшы злачынную групу з ліку службовых асоб "Белгазпрамбанка". Яны сістэматычна прымалі матэрыяльныя каштоўнасці, якія даваліся ім у сувязі з займаемым службовым становішчам, за спрыяльнае рашэнне пытанняў. У прыватнасці, гаворка ідзе аб прадастаўленні банкам крэдытаў розным суб'ектам гаспадарання.
Дадзеная група пад кіраўніцтвам Бабарыкі выводзіла сродкі за мяжу. Для "адмывання" грошаў ствараліся афшорныя кампаніі. Перавод сум незаконнага грашовага ўзнагароджання ажыццяўляўся ў выглядзе дывідэндаў на рахункі, падкантрольныя членам групы.
Па крымінальнай справе праходзіць восем фігурантаў. Сем з іх з лета мінулага года знаходзяцца ў СІЗА КДБ, адзін - пад хатнім арыштам з-за стану здароўя. Абвінавачаныя прызналі сваю віну ў поўным аб'ёме, за выключэннем Віктара Бабарыкі.
Дэбаты будуць працягвацца некалькі дзён. Чакаецца, што прадстаўнік дзяржабвінавачання запытае пакарання для фігурантаў справы.