https://bel.sputnik.by/20210622/Novy-sutachny-mnmum-Mnsterstva-akhovy-zdaroya-dalo-statystyku-pa-karonavruse-1047954043.html
Новы сутачны мінімум: Міністэрства аховы здароўя прывяло статыстыку па каронавірусе
Новы сутачны мінімум: Міністэрства аховы здароўя прывяло статыстыку па каронавірусе
Sputnik Беларусь
У ведамстве абнавілі сутачную статыстку захворвання на каронавірус у Беларусі, за апошнія 24 гадзіны - менш за 400 хворых. 22.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-22T18:37+0300
2021-06-22T18:37+0300
2021-06-22T17:24+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
каронавірус covid-19
міністэрства аховы здароўя
статыстыка
каронавірус
беларусь
захворванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0c/1047607115_0:217:2871:1832_1920x0_80_0_0_64ecdaa3a7f895d20cdcafbf999c492b.jpg
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. За мінулыя суткі каронавірусам у краіне заразіліся 398 чалавек, прыводзіць статыстыку Міністэрства аховы здароўя Беларусі.Ад пачатку пандэміі ў краіне ўжо выяўлены 411 511 выпадкаў са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 404 240 пацыентаў.За ўвесь перыяд памерлі ад ускладненняў інфекцыі 3 063 чалавекі, за апошнія 24 гадзіны памерлі дзесяць пацыентаў.Вакцынацыя ў БеларусіПа апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, першую дозу вакцын у рэспубліцы атрымалі каля 750 тысяч чалавек, прычым пераважная большасць прайшла поўны курс вакцынацыі.У Беларусі для вакцынацыі ад каронавіруса даступны кітайскі "Сінафарм" і расійскі "Спутник V". Апошні пачалі вырабляць і "Белмедпрэпараты". Разглядаецца варыянт дадаць да імунізацыі "Спутник лайт", гэты прэпарат ужо запыталі ў РФ, вакцына будзе патрэбна для моладзі да навучальнага года.Пры гэтым пакуль у краіне не будуць уводзіць абавязковую вакцынацыю насельніцтва ад каронавіруса."Калі паўстане такая сітуацыя, абавязкова будзе ўведзены такі прынцып. Дзякуй богу, неабходнасці такой няма", - сказаў на сустрэчы з медпрацаўнікамі 2-ой дзіцячай бальніцы Мінска прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.У той жа час ён адзначыў, што вакцынацыя ад каронавіруса лішняй не будзе. У першую чаргу гэта тычыцца той катэгорыі грамадзян, якая мае пастаянныя кантакты з вялікай колькасцю людзей.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210618/Samazalyatsyya-pa-pryezdze--Belarus-prybyshy-z-yakkh-kran-treba-vykonvats-karantsn-1046081140.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/0c/1047607115_70:0:2801:2048_1920x0_80_0_0_6b053509e375fa6fcbdf055169c03450.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, каронавірус covid-19, міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус, беларусь, захворванне
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, каронавірус covid-19, міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус, беларусь, захворванне
Новы сутачны мінімум: Міністэрства аховы здароўя прывяло статыстыку па каронавірусе
У ведамстве абнавілі сутачную статыстку захворвання на каронавірус у Беларусі, за апошнія 24 гадзіны - менш за 400 хворых.
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. За мінулыя суткі каронавірусам у краіне заразіліся 398 чалавек, прыводзіць статыстыку Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
"За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны - 398 пацыентаў з COVID-19, выпісаны - 215 пацыентаў", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Ад пачатку пандэміі ў краіне ўжо выяўлены 411 511 выпадкаў са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 404 240 пацыентаў.
За ўвесь перыяд памерлі ад ускладненняў інфекцыі 3 063 чалавекі, за апошнія 24 гадзіны памерлі дзесяць пацыентаў.
Па апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, першую дозу вакцын у рэспубліцы атрымалі каля 750 тысяч чалавек, прычым пераважная большасць прайшла поўны курс вакцынацыі.
У Беларусі для вакцынацыі ад каронавіруса даступны кітайскі "Сінафарм" і расійскі "Спутник V". Апошні пачалі вырабляць і "Белмедпрэпараты". Разглядаецца варыянт дадаць да імунізацыі "Спутник лайт", гэты прэпарат ужо запыталі ў РФ, вакцына будзе патрэбна для моладзі да навучальнага года.
Пры гэтым пакуль у краіне не будуць уводзіць абавязковую вакцынацыю насельніцтва ад каронавіруса.
"Калі паўстане такая сітуацыя, абавязкова будзе ўведзены такі прынцып. Дзякуй богу, неабходнасці такой няма", - сказаў на сустрэчы з медпрацаўнікамі 2-ой дзіцячай бальніцы Мінска прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
У той жа час ён адзначыў, што вакцынацыя ад каронавіруса лішняй не будзе. У першую чаргу гэта тычыцца той катэгорыі грамадзян, якая мае пастаянныя кантакты з вялікай колькасцю людзей.