Лукашэнка: нацысцкі бліцкрыг сарваўся ля сцен Брэсцкай цытадэлі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 23.06.2021
Падпісацца
У Брэсцкай крэпасці 22 чэрвеня беларускія ўлады правялі цырымонію, прымеркаваную да Дня ўсенароднай памяці ахвяр вайны.
БРЭСТ, 23 чэр – Sputnik. Немцы 80 гадоў таму хацелі прайсці па нашай зямлі ўрачыстым маршам, заявіў напярэдадні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Брэсцкай крэпасці, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго словаў, 22 чэрвеня 1941 года для ўсіх беларусаў дзень памяці і смутку, які падзяліў жыццё на да і пасля.
"На нашу зямлю рушыла ўзброеная бязлітасная армада, якая несла гібель і рабства. Фашысты не шкадавалі ні старых, ні немаўлят. Гэта потым, пасля 9 траўня 45-га, немцы назавуць той чэрвеньскі дзень ракавым для сваёй нацыі", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гітлераўскія забойцы хацелі прайсці пераможным маршам, як яны гэта зрабілі ў краінах Еўропы. Фашысты, падкрэсліў Лукашэнка, нават запланавалі пераможны парад на Краснай плошчы ў Маскве.
"Але тут, ля сцен брэсцкай цытадэлі, літаральна ў першыя гадзіны вайны нацысцкі бліцкрыг сарваўся", - сказаў беларускі прэзідэнт.
"Сарваўся, калі ў апошнія хвіліны свайго кароткага жыцця воін надрапаў на сцяне: "Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма!" - падкрэсліў Лукашэнка.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2021
Апублікаваны артыкул Пуціна, прысвечаны гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны
Ён адзначыў, што, на жаль, сёння невядомы імёны многіх абаронцаў крэпасці, і мы не ведаем, дзе яны загінулі і пахаваны. А не так даўно, у красавіку, памёр апошні вядомы абаронца цытадэлі Пётр Кацельнікаў. Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што ў памяці народа імя Кацельнікава будзе жыць заўсёды, як і імёны яго баявых таварышаў лейтэнанта Кіжаватава, капітана Зубачова, маёра Гаўрылава і тысяч іншых савецкіх герояў.
"Гэта яны не дазволілі фашыстам узяць цвярдыню над Бугам за восем гадзін. Праз тры тыдні баі пачыналіся ўжо на далёкіх подступах да Смаленска, а Брэсцкая крэпасць працягвала ваяваць", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт.
Памяць герояў вайны ўдзельнікі цырымоніі ў Брэсцкай крэпасці ўшанавалі хвілінай маўчання.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0