https://bel.sputnik.by/20210623/Na-Almpyadu--Toka-adabralsya-96-belaruskkh-spartsmena-1047960189.html
На Алімпіяду ў Токіа адабраліся 96 беларускіх спартсменаў
На Алімпіяду ў Токіа адабраліся 96 беларускіх спартсменаў
Sputnik Беларусь
Больш за ўсё ліцэнзій на Гульні заваявалі лёгкаатлеты, прадстаўнікі веславання на байдарках і каноэ, а таксама плыўцы. Адбор яшчэ не завершаны. 23.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-23T14:20+0300
2021-06-23T14:20+0300
2021-07-14T16:59+0300
навіны
у беларусі
спорт
галоўнае
алімпіяда
спартсмен
алімпійскія гульні
плаванне
веславанне на байдарках і каноэ
токіа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103964/85/1039648565_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_e329b3ca57cdf9874ca773f843bb39a2.jpg
МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Дзевяноста шэсць беларускіх спартсменаў (41 мужчына і 55 жанчын) выканалі кваліфікацыйныя нарматывы і патрабаванні, якія даюць права ўдзельнічаць у XXХII летніх Алімпійскіх гульнях, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.Сёння ў Мінску адбылося пасяджэнне Выканкама НАК, які зацвердзіў склад спартыўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Гульні ў Токіа. Пасяджэнне правёў віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак.Было адзначана, што спіс тых, хто адправіцца на Алімпіяду, яшчэ не канчатковы: адбор на Гульні працягваюцца. Завяршаюцца кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў пляжным валейболе, лёгкай атлетыцы, скачках у ваду. Рысу пад колькасцю заваяваных ліцэнзій можна будзе падвесці 30 чэрвеня.На сённяшні дзень больш за ўсё пуцёвак на Алімпіяду заваявалі беларускія лёгкаатлеты - 21. На другім месцы размясціліся прадстаўнікі веславання на байдарках і каноэ - 12. 9 ліцэнзій у плыўцоў, 7 - у барцоў вольнага стылю і спартсменак з мастацкай гімнастыкі, 5 - у прадстаўнікоў веславання акадэмічнага .Таксама на Алімпіяду збіраюцца спартсмены, якія выступаюць у боксе, дзюдо, сучасным пяцібор'і, стральбе з лука, стральбе кулявой (па 3 чалавека ў кожным відзе), веласіпедным спорце (2 спартсмены, якія выступаюць на трэку і 2 на шашы).Па 2 чалавекі адабраліся ад спартыўнай гімнастыкі, коннага спорту, артыстычнага (сінхроннага) плавання, паруснага спорту, скачкоў на батуце, тэніса, цяжкай атлетыкі. Па адным спартсмене будзе прадстаўлена ў грэка-рымскай барацьбе, настольным тэнісе.Шэфам беларускай місіі на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа і зімовых у Пекіне будзе Дзмітрый Даўгалёнак.Алімпіяда ў ТокіаXXXII летнія Алімпійскія гульні адбудуцца ў японскай сталіцы з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Гэта найбуйнейшыя ў свеце спартыўныя спаборніцтвы, у якіх павінны ўзяць удзел каля 11 тысяч спартсменаў больш чым з 200 краін. Яны выступяць у 33 відах спорту і разыграюць 339 камплектаў узнагарод. Гульні павінны былі прайсці летам 2020 года, але былі адкладзены роўна на год з-за пандэміі. Пры гэтым усё роўна было вырашана пакінуць назву "Алімпіяда-2020".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210615/Shto-belaruskya-paralmpytsy-chakayuts-ad-starta-u-Toko---vdea-1047885149.html
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103964/85/1039648565_196:0:2859:1997_1920x0_80_0_0_332745d2829dbe8fbd2c1b65331c66af.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, спорт, галоўнае, алімпіяда, спартсмен, алімпійскія гульні, плаванне, веславанне на байдарках і каноэ, токіа, летнія алімпійскія гульні ў токіа
навіны , у беларусі, спорт, галоўнае, алімпіяда, спартсмен, алімпійскія гульні, плаванне, веславанне на байдарках і каноэ, токіа, летнія алімпійскія гульні ў токіа
На Алімпіяду ў Токіа адабраліся 96 беларускіх спартсменаў
14:20 23.06.2021 (абноўлена: 16:59 14.07.2021) Больш за ўсё ліцэнзій на Гульні заваявалі лёгкаатлеты, прадстаўнікі веславання на байдарках і каноэ, а таксама плыўцы. Адбор яшчэ не завершаны.
МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Дзевяноста шэсць беларускіх спартсменаў (41 мужчына і 55 жанчын) выканалі кваліфікацыйныя нарматывы і патрабаванні, якія даюць права ўдзельнічаць у XXХII летніх Алімпійскіх гульнях, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Сёння ў Мінску адбылося пасяджэнне Выканкама НАК, які зацвердзіў склад спартыўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на Гульні ў Токіа. Пасяджэнне правёў віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак.
Было адзначана, што спіс тых, хто адправіцца на Алімпіяду, яшчэ не канчатковы: адбор на Гульні працягваюцца. Завяршаюцца кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў пляжным валейболе, лёгкай атлетыцы, скачках у ваду. Рысу пад колькасцю заваяваных ліцэнзій можна будзе падвесці 30 чэрвеня.
На сённяшні дзень больш за ўсё пуцёвак на Алімпіяду заваявалі беларускія лёгкаатлеты - 21. На другім месцы размясціліся прадстаўнікі веславання на байдарках і каноэ - 12. 9 ліцэнзій у плыўцоў, 7 - у барцоў вольнага стылю і спартсменак з мастацкай гімнастыкі, 5 - у прадстаўнікоў веславання акадэмічнага .
Таксама на Алімпіяду збіраюцца спартсмены, якія выступаюць у боксе, дзюдо, сучасным пяцібор'і, стральбе з лука, стральбе кулявой (па 3 чалавека ў кожным відзе), веласіпедным спорце (2 спартсмены, якія выступаюць на трэку і 2 на шашы).
Па 2 чалавекі адабраліся ад спартыўнай гімнастыкі, коннага спорту, артыстычнага (сінхроннага) плавання, паруснага спорту, скачкоў на батуце, тэніса, цяжкай атлетыкі. Па адным спартсмене будзе прадстаўлена ў грэка-рымскай барацьбе, настольным тэнісе.
Шэфам беларускай місіі на летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа і зімовых у Пекіне будзе Дзмітрый Даўгалёнак.
XXXII летнія Алімпійскія гульні адбудуцца ў японскай сталіцы з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Гэта найбуйнейшыя ў свеце спартыўныя спаборніцтвы, у якіх павінны ўзяць удзел каля 11 тысяч спартсменаў больш чым з 200 краін. Яны выступяць у 33 відах спорту і разыграюць 339 камплектаў узнагарод. Гульні павінны былі прайсці летам 2020 года, але былі адкладзены роўна на год з-за пандэміі. Пры гэтым усё роўна было вырашана пакінуць назву "Алімпіяда-2020".