https://bel.sputnik.by/20210625/Svak-shtomesyachnyya-straty-avyatsyynay-galny-skladuts-103-mlny-1047983451.html
Сівак: штомесячныя страты авіяцыйнай галіны складуць $10,3 мільёны
Сівак: штомесячныя страты авіяцыйнай галіны складуць $10,3 мільёны
Sputnik Беларусь
У сувязі з закрыццём паветранай прасторы для беларускіх авіяперавозчыкаў з боку шэрагу краін, авіяцыйная галіна Беларусі будзе несці значныя эканамічныя... 25.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-25T16:50+0300
2021-06-25T16:50+0300
2021-06-25T14:58+0300
навіны
у беларусі
эканоміка
галоўнае
анатоль сівак
авіяцыя
авіяперавозчык
краіна
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104478/06/1044780646_0:56:3000:1744_1920x0_80_0_0_988842d7701caecd0fc3ff988aee2531.jpg
МІНСК, 25 чэр - Sputnik. У авіяцыйнай падгаліне штомесячныя эканамічныя страты, звязаныя з санкцыямі, ацэньваюцца на ўзроўні 10,3 млн долараў. Пра гэта заявіў у парламенце ў пятніцу намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак, перадае карэспандэнт Sputnik."У галіне паветранага транспарту стаіць складаная задача ад страты, якая ўзнікла не толькі з-за пандэміі, а ў сувязі з абмежаваннямі, уведзенымі краінамі ЕС, Вялікабрытаніяй і Украінай", - завіў віцэ-прэм'ер.Толькі вымушаны аблёт тэрыторыі Украіны пацягнуў за сабой павелічэнне агульнага часу выканання рэйсаў і значны рост выдаткаў, які за чэрвень 2021 года арыентавана складзе каля 5 млн долараў.Закрытае небаЕўрасаюз 4 чэрвеня апублікаваў дакумент, які забараняе ўсім беларускім авіяперавозчыкам палёты ў паветранай прасторы краін супольнасці.Гэтым рашэннем прадугледжана забарона на ўзлёт і пасадку на тэрыторыях краін Еўрасаюза, а таксама пралёт самалётаў ўсіх беларускіх авіяперавозчыкаў. У якасці выключэнняў могуць прымацца толькі гуманітарныя барты, а таксама аварыйныя або экстраныя пасадкі.Пазней да рашэння ЕС далучыліся яшчэ сем краін.Прычынай забароны ў дачыненні да беларускіх авіякампаній стаў інцыдэнт з самалётам Ryanair. Борт, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня, экстрана прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пасля атрымання паведамлення аб мініраванні, якое пазней не пацвердзілася.На борце знаходзіўся экс-галоўрэд Telegram-канала "NEXTA", прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, і рэдактар таксама экстрэмісцкага "Беларусь галаўнога мозгу" Раман Пратасевіч, ён быў затрыманы. Разам з ім затрымалі таксама грамадзянку РФ Сафію Сапегу. У пятніцу стала вядома, што іх перавялі пад хатні арышт.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210427/Pralyatayuchy-nad-Charnobylem-dlya-turysta-adkryl-novy-avyamarshrut---vdea-1047493958.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104478/06/1044780646_209:0:2870:1996_1920x0_80_0_0_8d3e7f90cda5ba1a386346e2e8a15882.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, анатоль сівак, авіяцыя, авіяперавозчык, краіна, беларусь
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, анатоль сівак, авіяцыя, авіяперавозчык, краіна, беларусь
Сівак: штомесячныя страты авіяцыйнай галіны складуць $10,3 мільёны
У сувязі з закрыццём паветранай прасторы для беларускіх авіяперавозчыкаў з боку шэрагу краін, авіяцыйная галіна Беларусі будзе несці значныя эканамічныя страты.
МІНСК, 25 чэр - Sputnik. У авіяцыйнай падгаліне штомесячныя эканамічныя страты, звязаныя з санкцыямі, ацэньваюцца на ўзроўні 10,3 млн долараў. Пра гэта заявіў у парламенце ў пятніцу намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак, перадае карэспандэнт Sputnik.
"У галіне паветранага транспарту стаіць складаная задача ад страты, якая ўзнікла не толькі з-за пандэміі, а ў сувязі з абмежаваннямі, уведзенымі краінамі ЕС, Вялікабрытаніяй і Украінай", - завіў віцэ-прэм'ер.
Толькі вымушаны аблёт тэрыторыі Украіны пацягнуў за сабой павелічэнне агульнага часу выканання рэйсаў і значны рост выдаткаў, які за чэрвень 2021 года арыентавана складзе каля 5 млн долараў.
Еўрасаюз 4 чэрвеня апублікаваў дакумент, які забараняе ўсім беларускім авіяперавозчыкам палёты ў паветранай прасторы краін супольнасці.
Гэтым рашэннем прадугледжана забарона на ўзлёт і пасадку на тэрыторыях краін Еўрасаюза, а таксама пралёт самалётаў ўсіх беларускіх авіяперавозчыкаў. У якасці выключэнняў могуць прымацца толькі гуманітарныя барты, а таксама аварыйныя або экстраныя пасадкі.
Пазней да рашэння ЕС далучыліся яшчэ сем краін.
Прычынай забароны ў дачыненні да беларускіх авіякампаній стаў інцыдэнт з самалётам Ryanair. Борт, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня, экстрана прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пасля атрымання паведамлення аб мініраванні, якое пазней не пацвердзілася.
На борце знаходзіўся экс-галоўрэд Telegram-канала "NEXTA", прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, і рэдактар таксама экстрэмісцкага "Беларусь галаўнога мозгу" Раман Пратасевіч, ён быў затрыманы. Разам з ім затрымалі таксама грамадзянку РФ Сафію Сапегу. У пятніцу стала вядома, што іх перавялі пад хатні арышт.