https://bel.sputnik.by/20210621/Yashche-sem-kran-zakryvayuts-pavetranuyu-prastoru-dlya-Belarus-1047938724.html
Яшчэ сем краін закрываюць паветраную прастору для Беларусі
Яшчэ сем краін закрываюць паветраную прастору для Беларусі
Sputnik Беларусь
Шэраг дзяржаў - кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз у панядзелак прынялі рашэнне закрыць сваё неба для беларускіх авіяперавозчыкаў. У гэтым спісе - Чарнагорыя... 21.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-21T17:09+0300
2021-06-21T17:09+0300
2021-06-21T15:29+0300
навіны
турызм
у беларусі
у свеце
грамадства
галоўнае
беларусь
краіна
еўрасаюз
авіяперавозчык
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047799110_0:0:3069:1727_1920x0_80_0_0_c90ddebac406b00b159e12d0638a2cd5.jpg
МІНСК, 21 чэр -Sputnik. Сем краін далучыліся да рашэння Еўрасаюза забараніць самалётам беларускіх авіякампаній пералёты над іх тэрыторыямі. Такую інфармацыю агучыла ў панядзелак прэс-служба Савета ЕС.Усе гэтыя дзяржавы не ўваходзяць у склад ЕС. Сярод іх - чатыры краіны, якія з'яўляюцца кандыдатамі на ўступленне ў Еўрасаюз: Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія і Албанія.Забарона ЕСЕўрасаюз 4 чэрвеня апублікаваў дакумент, які забараняе ўсім беларускім авіяперавозчыкам палёты ў паветранай прасторы краін супольнасці."Савет сёння прыняў рашэнне ўзмацніць існуючыя абмежавальныя меры ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі, увёўшы забарону на выкарыстанне паветранай прасторы ЕС і на доступ у аэрапорты ЕС для беларускіх перавозчыкаў ўсіх тыпаў", - абвяшчае тэкст заявы.Гэтым рашэннем прадугледжана забарона на ўзлёт і пасадку на тэрыторыях краін Еўрасаюза, а таксама пралёт самалётаў eсіх беларускіх авіяперавозчыкаў.У якасці выключэнняў могуць прымацца толькі гуманітарныя барты, а таксама аварыйныя або экстраныя пасадкі.Інцыдэнт з RyanairСамалёт Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня, быў вымушаны экстранна прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пасля атрымання паведамлення аб мініраванні, якое пазней не пацвердзілася.На борце знаходзіўся экс-галоўрэд Telegram-канала "NEXTA", прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, і рэдактар таксама экстрэмісцкага "Беларусь галаўнога мозгу" Раман Пратасевіч, ён быў затрыманы.Пасля гэтага інцыдэнту шэраг краін прынялі рашэнне закрыць сваю паветраную прастору для беларускіх авіякампаній, многія авіяперавозчыкі адмянілі палёты над тэрыторыяй краіны.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210614/Bellegpram-raspratsava-plan-pratsy-na-vypadak-sanktsyy-ES-1047872835.html
беларусь
чарнагорыя
сербія
албанія
македонія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/04/1047799110_167:0:2898:2048_1920x0_80_0_0_9e8fbd30cd747319b19533a57ece698a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, беларусь, краіна, еўрасаюз, авіяперавозчык, чарнагорыя, сербія, албанія, македонія
навіны , турызм, у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, беларусь, краіна, еўрасаюз, авіяперавозчык, чарнагорыя, сербія, албанія, македонія
Яшчэ сем краін закрываюць паветраную прастору для Беларусі
Шэраг дзяржаў - кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз у панядзелак прынялі рашэнне закрыць сваё неба для беларускіх авіяперавозчыкаў. У гэтым спісе - Чарнагорыя, Сербія, Паўночная Македонія і Албанія.
МІНСК, 21 чэр -Sputnik. Сем краін далучыліся да рашэння Еўрасаюза забараніць самалётам беларускіх авіякампаній пералёты над іх тэрыторыямі. Такую інфармацыю агучыла ў панядзелак прэс-служба Савета ЕС.
Усе гэтыя дзяржавы не ўваходзяць у склад ЕС. Сярод іх - чатыры краіны, якія з'яўляюцца кандыдатамі на ўступленне ў Еўрасаюз: Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія і Албанія.
"Таксама ўдзельнікі еўрапейскай зоны свабоднага гандлю - Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія - далучыліся да рашэння Савета ЕС ад 4 чэрвеня", - гаворыцца ў пісьмовай заяве кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жозепа Барэля.
Еўрасаюз 4 чэрвеня апублікаваў дакумент, які забараняе ўсім беларускім авіяперавозчыкам палёты ў паветранай прасторы краін супольнасці.
"Савет сёння прыняў рашэнне ўзмацніць існуючыя абмежавальныя меры ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі, увёўшы забарону на выкарыстанне паветранай прасторы ЕС і на доступ у аэрапорты ЕС для беларускіх перавозчыкаў ўсіх тыпаў", - абвяшчае тэкст заявы.
Гэтым рашэннем прадугледжана забарона на ўзлёт і пасадку на тэрыторыях краін Еўрасаюза, а таксама пралёт самалётаў eсіх беларускіх авіяперавозчыкаў.
У якасці выключэнняў могуць прымацца толькі гуманітарныя барты, а таксама аварыйныя або экстраныя пасадкі.
Самалёт Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс 23 траўня, быў вымушаны экстранна прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пасля атрымання паведамлення аб мініраванні, якое пазней не пацвердзілася.
На борце знаходзіўся экс-галоўрэд Telegram-канала "NEXTA", прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, і рэдактар таксама экстрэмісцкага "Беларусь галаўнога мозгу" Раман Пратасевіч, ён быў затрыманы.
Пасля гэтага інцыдэнту шэраг краін прынялі рашэнне закрыць сваю паветраную прастору для беларускіх авіякампаній, многія авіяперавозчыкі адмянілі палёты над тэрыторыяй краіны.