Лукашэнка назваў самыя каштоўныя якасці работнікаў пракуратуры
12:45 26.06.2021 (абноўлена: 15:44 28.06.2022)
© Photo : Генеральная прокуратура Республики БеларусьГенеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь
© Photo : Генеральная прокуратура Республики Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідэр падзякаваў супрацоўнікам пракуратуры за крыштальную сумленнасць і прынцыповую пазіцыю, дзякуючы якім атрымалася процідзейнічаць спробам дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў спецыфіку працы, якая патрабуе такіх якасцей, як аб'ектыўнасць, прынцыповасць, стойкасць і крыштальная сумленнасць, "бо ў той пастаяннай барацьбе са злачыннасцю і праявамі карупцыі, якую вы вядзеце, супраць вас дзейнічаюць людзі, якія адмаўляюць усе правілы і нормы маралі", адзначаецца ў віншаванні.
На думку Лукашэнкі, ад выразнай, зладжанай працы і прынцыповай пазіцыі пракуратуры "шмат у чым залежыць далейшае развіццё Беларусі, грамадзянскі мір і згода ў грамадстве", паколькі менавіта пракуратура займаецца каардынацыяй праваахоўнай дзейнасці дзяржорганаў, сказана ў віншавальным тэксце.
"Вы абараняеце канстытуцыйны лад, эфектыўна процідзейнічаючы ўсім спробам дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне. Уносіце важкі ўклад у забеспячэнне законнасці, праў грамадзян, суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі", - адзначыў Лукашэнка.
Беларускі лідэр перакананы ў тым, што супрацоўнікі пракуратуры і надалей будуць служыць з гонарам, прафесійна вырашаючы пастаўленыя перад імі задачы.
Чытайце таксама:
- Швед: Беларусь не атрымлівала ад ЕС адказаў на запыты аб выдачы апазіцыянераў
- Генпракуратура ўзбудзіла справу супраць мэра Рыгі і кіраўніка МЗС Латвіі
- Узбуджана крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі
- Генпракурор: у дачыненні да Ціханоўскай і BYPOL распачата справа за тэрарызм
- Генпракуратура: проста крытыка ўлады не будзе выклікаць крымінальнай адказнасці
- Швед пра новы закон аб экстрэмізме: будзе не больш жорсткі, чым у Заходняй Еўропе
- Генпракурор: у Беларусі ў 2020 годзе была зроблена спроба дзяржаўнага перавароту
- Беларусь "пераасэнсуе" заканадаўства з улікам пратэстаў - генпракурор