02:43 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

У ведамстве кажуць, што здзек над дзяржсімволікай зняважыў нацыянальную годнасць беларусаў.

МІНСК, 28 тра - Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць мэра Рыгі і кіраўніка МЗС Латвіі, паведамілі ў пятніцу ў ведамстве.

"Разгледзеўшы распаўсюджаныя ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-рэсурсах паведамленні аб цяжкім злачынстве супраць інтарэсаў Беларусі, генеральны пракурор Андрэй Швед распачаў у дачыненні да мэра Рыгі Марцінша Стакіса і Міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарда Рынкевіча крымінальную справу", - гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама адзначаецца, што палітыкі падазраюцца ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Паводле інфармацыі ведамства, гэта выявілася ў зняцці і замене дзяржаўнага сцяга Беларусі, усталяванага ў цэнтры Рыгі, дзе цяпер праходзіць чэмпіянат свету па хакеі.

"Такі здзек над дзяржаўнай сімволікай зняважыў нацыянальную годнасць беларусаў", - удакладнілі ў пракуратуры.

Папярэдняе расследаванне справы будзе весці Следчы камітэт рэспублікі.

Замена сцяга

У панядзелак у Рызе, дзе цяпер праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, афіцыйны сцяг Беларусі быў заменены на бел-чырвона-белы. Замену ўласнаручна правялі міністр замежных спраў Латвіі Эдгард Рынкевіч і мэр Рыгі Марцінш Стакіс.

Гэта выклікала рэакцыю ў адказ у Беларусі: пасла Латвіі выклікалі ў МЗС і запатрабавалі пакінуць краіну ўсіх супрацоўнікаў пасольства, пакінуўшы толькі аднаго тэхнічнага работніка для нагляду за будынкам.

У сваю чаргу, прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазель распавёў, што накіраваў ліст мэру Рыгі з просьбай вярнуць дзяржаўны сцяг Беларусі на ранейшае месца, а акцыю па замене сцяга назваў непрымальнай. У адказ на яго ліст Стакіс паведаміў, што ўлады горада здымуць сцягі IIHF.

Рэакцыя Беларусі

Інцыдэнт са сцягам у латвійскай сталіцы міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей назваў "цынічным зневажаннем усіх нормаў міжнароднага права, фактычна актам дзяржаўнага вандалізму".

У сувязі з інцыдэнтам Федэрацыя хакея Беларусі накіравала афіцыйную ноту на адрас прэзідэнта IIHF, аргкамітэта чэмпіянату свету ў Рызе і кіраўніцтва Федэрацыі хакея Латвіі.

Па словах кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава, замена дзяржаўнага сцяга Беларусі ацэньваецца як акт глыбокай непавагі і беспрэцэдэнтнага ціску ў адносінах да спартсменаў, якія прадстаўляюць Беларусь на ЧС па хакеі.

Баскаў таксама выказаў занепакоенасць бяспекай гульцоў зборнай, якая гуляе зараз на чэмпіянаце свету ў Рызе.

Чытайце таксама:

Тэги:
Латвія, МЗС, Рыга, генпракуратура

Галоўныя тэмы