На Гранай нядзелі русалкі сядзелі, на дзевак глядзелі…

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРусальчыны вербы ў Вязынцы
Русальчыны вербы ў Вязынцы - Sputnik Беларусь, 1920, 26.06.2021
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра дзявоцкія абрады на Русальным тыдні і раіць, як правільна прыгатаваць сыр для русалкі.
Наступны тыдзень пасля Сёмухі называюць Граным, Русальным, Праводным, Духавым. Увесь тыдзень было прынята праводзіць вясну, ушаноўваючы культ расліннасці і продкаў. Гэты перыяд быў багаты на разнастайныя дзявочыя абрады, якія здзяйсняліся напрацягу ўсяго тыдня, поўнага незвычайнасці, веры ў чараўніцтва, русалак, магчымасцей пераўтварэння ў дрэвы і кветкі. Да прыкладу ў першыя два дні фігуруюць дзяўчына-"куст" і брат з сястрою ў вобразе лясной кветкі. Першы дзень называўся Іван-ды-Мар’я ў гонар брата і сястры, якія пакахалі адзін аднаго і, каб заўсёды быць разам, ператварыліся ў кветку, што квітнее ў гэты час на лясных палянах.
Лясная кветка Іван-ды-Мар’я
У аўторак наладжвалі свята Куста, якое мусіла садзейнічаць урадлівасці зямлі і лепшай людской долі:
"Дзе "куст" зялёны ходзіць, там жыцейка і пшанічанька добра родзяць".
У падобным да каляднага і валачобнага абрадаў дзяўчаты маглі лішні раз сябе паказаць патэнцыяльным жаніхам.

"Прыйшлі да вас з паклончыкам..."

Самую прыгожую дзяўчыну ў зялёным вянку апраналі ў доўгую сукенку, сплеценую з бярозавых або кляновых галінак і вадзілі з песнямі па вёсцы. Дзяўчаты пры гэтым вадзілі вакол "куста" карагоды і спявалі. За тое іх адорвалі грашыма і пачастункамі.
"Прывялі куста
Дай із зялёнага клёну:
Дай нам, пану, хоч па залатому".
Звычайна "куст" прымалі ўсе гаспадары, бо лічылася, што "каго куст мінае, то той хазяін у тым годзе ўраджаю не мае". Хто ж не хацеў сабе лепшай долі праз добры ўраджай! Калі ж не прымалі, то ў бок скупых гаспадароў сыпаліся жартоўныя праклёны: "Шчоб вы ўсю жызнь жэнылыса да з торбою волочылыса".
Зялёныя святкі - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2021
Самы чароўны час у годзе
Абышоўшы сяло, дзяўчаты вярталіся туды, адкуль пачыналі абрад. Расцілалі пад бярозай на траву абрус і раскладалі ўсё тое, што сабралі. Далей частаваліся і працягвалі спяваць. Як  і многія іншыя народныя звычаі ў ХХ стагоддзі абрад быў амаль забыты, але ў апошнія дзесяцігоддзі на базе сельскіх дамоў культуры звычай вадзіць "куста" адрадзіўся і праводзіцца цяпер штогод.
У гэтыя дні існаваў яшчэ адзін цікавы абрад, які продкі лічылі важным і надзялялі яго глыбокім магічным сэнсам. Гэта абрад абворвання, калі ўначы цалкам распранутыя дзяўчаты плугам абворвалі вёску, каб не было Божага пакарання рознымі хваробамі.

Русалчын Вялікдзень

У беларускай міфалогіі вобраз русалкі амаль самы загадкавы. Русалкі – міфалагічныя істоты жаночага роду, насельнікі азёр і рэк.
У народных паданнях і казках яны паўстаюць неапранутымі прыгажунямі з капой русых ці зялёных (накшталт водарасцяў ці асакі) валасоў, амаль празрыстым пяшчотным целам, вялікімі грудзямі, блакітнымі прыгожымі вачыма, якімі яны завабліваюць ахвяру. Жывуць русалкі ў празрыстых палацях пад вадой, з якой вылезці могуць толькі на кароткі час, пакуль высахнуць іх валасы.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВада-вадзіца
Вада-вадзіца - Sputnik Беларусь, 1920, 15.07.2021
Вада-вадзіца
Жывуць русалкі пад вадой, з якой вылезці могуць толькі на кароткі час
Толькі на восьмым тыдні пасля Вялікадня гэта абмежаванне здымаецца і русалкі могуць хадзіць па нівах, па лугах, гаях, прыходзіць у паселішчы.
Мабыць нехта іх бачыў, бо ў народзе пра чалавека, які не пасядзіць роўна, калышацца, гойдаецца, казалі: "Гойдаецца бы русалка на вярбе". Пра непрычасаную жанчыну няўхвальна казалі, што яна ходзіць, як русалка.
Траецкая закусачка - Sputnik Беларусь, 1920, 20.06.2021
Гуляй, вёска, сёння Кірмаш!
Русалкі то злосныя, то гарэзлівыя, то сумныя і рамантычныя, але заўсёды небяспечныя для жывых.
Не зведаўшы ў жыцці шчасця кахання і мацярынства, русалкі зайздросцяць закаханым парам, што гуляюць ля рэчак, і стараюцца ім зашкодзіць. Русалак баяліся і паважалі.
Паводле павер’яў сялян Магілёўшчыны ўвесь тыдзень лічыцца велікодным святам русалак. Святкаваць яго трэба разам з русалкамі, каб не наклікаць на сябе іх гневу. Русалак трэба задобрыць і таму ў некаторых мясцінах жанчыны і дзеўкі развешвалі на дрэвах адзенне для русалак і спявалі:
"На Гранай нядзелі русалкі сядзелі на дзевак глядзелі...".
У песні распавядаецца аб тым, што русалкі просяць у дзевак падаць ім напіцца крынічнай вады, ад глытка якой у іх ажывіцца душа і вернецца жыццё. Русалкі мараць разам з дзеўкамі "краскі сабіраці, песенькі пяяці". Русалка можа аддзячыць жанчыне, што падорыць ёй сарочку. Да каго дакранецца ўдзячная русалка, таму будзе спор у працы і ва ўсім.
Лічылася, што русалкі да свята Пятра жывуць у лесе і жыце. Яны калышуцца на бярозах і крычаць: "Г-у-у!" Магчыма таму, каб дзеці не хаваліся ў жыце, вытоптваючы ў ім сцежкі, іх страшылі русалкамі з жалезнымі грудзямі, якія нібыта там сядзяць і хапаюць малеч.

Шлакытацца бы русалка

Яшчэ кажуць, што русалкі не любяць мужчын. Яны на іх нападаюць і могуць заказытаць, зашлакытаць да смерці. У канцы Гранога тыдня выконваліся праводзіны русалкі "з двору да бору" пасля чаго яны ўжо не турбавалі людзей:
"Правяду русалачку да бору, а сама вярнуся дадому, штоб русалачка па жыту не хадзіла, да нашага жыцечка не ламіла. Наша жыцечка, а ў каласочку жаўценька".
Па народных уяўленнях, злоўленая і прыведзеная ў хату русалка можа служыць гаспадару цэлы год, не размаўляючы і не ўжываючы ежы, жывячыся толькі парай з гаршкоў. І ўсё ж русалкам у народзе спачувалі.

Агульная вячэра

Адным з элементаў абрадаў Гранай нядзелі была агульная вячэра з сырам. Вось некалькі даўніх рэцэптаў прыгатавання сыроў на Беларусі.
Сыр для русалкі
Рэцэпт гэтага плаўленага сыру я запісала ад Цыркун Валянціны Іванаўны, якая жыве ў вёсцы Крышылавічы (Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВараны сыр
Вараны сыр - Sputnik Беларусь, 1920, 15.07.2021
Вараны сыр
Русалчын сыр можна есці з мёдам ці варэннем
З чаго гатаваць:
  • 3 літры салодкага малака,
  • 1 кг тварагу,
  • 1 ч. лыжкі соды,
  • 1 яйка (для колеру),
  • 1 ст. лыжка солі,
  • 2 ст. лыжкі масла.
Як гатаваць. Спосаб прыгатавання запісаны са слоў Валянціны Іванаўны:
"Тварог адтапіць. Тваражок должэн быць крупісты, добра адтоплены. Пакуль закіпвае малако, узбіваем туды яйцо, знімаем пенку і хутка туды кідаем тварог, каб густавата было, потым ён яшчэ загусцее. Атрымаецца цянучка. Памешваем, пакуль не зробіцца сыроватачка жоўценькая на паверсе. Ставім у печ ці духоўку, каб дагрэўся. Жаўцее, сыроватка аддзяляецца, а мы грэем. От, сыроватка атрымалася зверху, цяпер хутка атцэджваем на марлю, адкідваем на талерку, зараз жа дадаем масла, соду, трошкі падсальваем і таўчом хутка, вымешваем датуль, пакуль не стане тугаватым і тады перакідваем у сухую форму. Астуджаем і сыр гатовы. Можна есці з мёдам ці варэннем. А сода нам патрэбна, каб ён больш пушысты быў. Без соды яго не размяшаеш ні за якія грошы!"
Сыр клінковы
З чаго гатаваць:
  • 10 л малака,
  • 1-2 ч. лыжкі солі,
  • 2-3 ч. лыжкі кмену.
Як гатаваць. Кіслае малако з несабранай смятанай паставіць у цёплую, але не гарачую печ або ў ёмістасць з гарачай вадой. Зліць сыроватку, дадаць соль, кмен, добра перамяшаць, выкласці масу ў палатняны мяшэчак, пашыты клінам (клінок), падвесіць яго. Пасля таго, як сыроватка сцячэ, клінок зняць, пакласці паміж двума дошчачкамі і прыціснуць. Праз 12 гадзін клінковы сыр можна есці.
Сыр земляны на сняданак
Наступны рэцэпт для тых, хто хоча адчуць смак гісторыі на язык, мае магчымасць здабыць густую хатнюю смятану і здольны да эксперыментаў і рызыкі. Рэцэпт ад Вінцэнты Завадскай з кнігі "Літоўская кухарка".
З чаго гатаваць:
  • 1,5 л смятаны,
  • соль,
  • жменя кмену.
Як гатаваць. Паўтара літра свежай густой смятаны пасаліць, змяшаць з кменам, пакласці ў сырнік з моцнага палатна, завязаць і закапаць у зямлю ў садзе або ў падвале на 24 гадзіны. Дастаўшы з зямлі, асцярожна выняць з мяшэчка, каб не пакрышыўся.
Замест кмену можна выкарыстаць трохі тоўчанай гарчыцы.
Смачна есці з русалкамі!
Стужка навiн
0