https://bel.sputnik.by/20210628/Belarus--Kazakhstan-damovlsya-ab-pastakakh-nafty-Mnsku-1047996431.html
Беларусь і Казахстан дамовіліся аб пастаўках нафты Мінску
Беларусь і Казахстан дамовіліся аб пастаўках нафты Мінску
Sputnik Беларусь
Канкрэтныя аб'ёмы і тэрміны паставак нафты і нафтапрадуктаў абмяркуюць у бліжэйшы час на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін. 28.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-28T13:15+0300
2021-06-28T13:15+0300
2021-06-29T11:54+0300
навіны
у беларусі
у свеце
эканоміка
галоўнае
беларусь
казахстан
нафта
мінск
нафтапрадукты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1c/1047995908_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_a53292321e4a4d884defa5177ba000cb.png
МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Беларусь і Казахстан падпісалі міжурадавае пагадненне аб пастаўках нафты ў нашу краіну, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.У Нур-Султане прайшлі перамовы беларускага прэм'ера Рамана Галоўчанка і яго казахстанскага калегі Аскара Маміна. У бліжэйшы час на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін будуць абмяркоўвацца канкрэтныя аб'ёмы і тэрміны паставак нафты.Упаўнаважаным на перамовах па нафце стаў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў. Ён адзначыў, што прэм'еры абедзвюх краін абмеркавалі ў асноўным пытанні нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паколькі папярэднія гады былі не зусім простыя."Сёння мы бачым, што ва ўзаемным гандлі ёсць станоўчая дынаміка, прычым растуць пастаўкі з Казахстана ў Беларусь. Мы працягваем нарошчваць наш экспарт. У гэтым годзе мы павінны выйсці на новыя паказчыкі - па таварах і паслугах больш за 1 мільярд долараў", - растлумачыў Гур'янаў .Ён дадаў, што Казахстан - традыцыйны стратэгічны партнёр Беларусі, і цяпер краіны абмяркоўваюць новыя магчымасці па развіцці прамысловай кааперацыі.Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі таксама нагадаў, што Беларусь і Казахстан актыўна супрацоўнічаюць на еўразійскай прасторы - ад лагістыкі тавараў да прамысловай кааперацыі, "асабліва ў бягучых умовах, калі наша краіна глядзіць на новыя рынкі збыту". Па словах Гур'янава, Казахстан у бліжэйшы час можа ўвайсці ў пяцёрку гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі.Дзе Беларусь закупляе нафту?Беларусь закупляе нафту ў Расіі (пастаўкі ідуць па нафтаправодзе "Дружба" і чыгунцы). Пры гэтым адпрацаваны таксама балтыйскі і чарнаморскі маршруты паставак сыравіны, па якіх рэспубліка атрымлівала чорнае золата з Азербайджана, Нарвегіі, Саудаўскай Аравіі і ЗША.Візіт беларускай дэлегацыі ў КазахстанПрэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка разам з членамі дэлегацыі 26-28 чэрвеня наведвае з рабочым візітам Казахстан. У першы дзень кіраўнік беларускага ўрада сустрэўся з прэзідэнтам краіны Касым-Жамартам Такаевым, наведаў шэраг мясцовых прадпрыемстваў і правёў перамовы пашыранага фармату з прэм'ер-міністрам Аскарам Маміным.Па выніках I квартала гэтага года двухбаковы тавараабарот Беларусі і Казахстана склаў 175,6 мільёны долараў, на 12% перавысіўшы аналагічны перыяд 2020 года.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210625/Yak-vypyakayuts-Zhorask-khleb-unikalnyya-tradytsyi-Lyubanshchyny-1047984051.html
беларусь
казахстан
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1c/1047995908_148:0:1048:675_1920x0_80_0_0_4db8a6f4c212aab6a2ced5a560c9722d.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, галоўнае, беларусь, казахстан, нафта, мінск, нафтапрадукты
навіны , у беларусі, у свеце, эканоміка, галоўнае, беларусь, казахстан, нафта, мінск, нафтапрадукты
Беларусь і Казахстан дамовіліся аб пастаўках нафты Мінску
13:15 28.06.2021 (абноўлена: 11:54 29.06.2021) Канкрэтныя аб'ёмы і тэрміны паставак нафты і нафтапрадуктаў абмяркуюць у бліжэйшы час на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін.
МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Беларусь і Казахстан падпісалі міжурадавае пагадненне аб пастаўках нафты ў нашу краіну, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.
У Нур-Султане прайшлі перамовы беларускага прэм'ера Рамана Галоўчанка і яго казахстанскага калегі Аскара Маміна. У бліжэйшы час на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін будуць абмяркоўвацца канкрэтныя аб'ёмы і тэрміны паставак нафты.
Упаўнаважаным на перамовах па нафце стаў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў. Ён адзначыў, што прэм'еры абедзвюх краін абмеркавалі ў асноўным пытанні нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паколькі папярэднія гады былі не зусім простыя.
"Сёння мы бачым, што ва ўзаемным гандлі ёсць станоўчая дынаміка, прычым растуць пастаўкі з Казахстана ў Беларусь. Мы працягваем нарошчваць наш экспарт. У гэтым годзе мы павінны выйсці на новыя паказчыкі - па таварах і паслугах больш за 1 мільярд долараў", - растлумачыў Гур'янаў .
Ён дадаў, што Казахстан - традыцыйны стратэгічны партнёр Беларусі, і цяпер краіны абмяркоўваюць новыя магчымасці па развіцці прамысловай кааперацыі.
"Было падпісана міжурадавае пагадненне аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. У папярэднія гады ў асноўным пераважаў беларускі экспарт у Казахстан. Краіна індустрыяльна развіваецца, і мы бачым, што ёсць новыя магчымасці продажаў казахстанскіх тавараў на наш рынак", - канстатаваў дыпламат.
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі таксама нагадаў, што Беларусь і Казахстан актыўна супрацоўнічаюць на еўразійскай прасторы - ад лагістыкі тавараў да прамысловай кааперацыі, "асабліва ў бягучых умовах, калі наша краіна глядзіць на новыя рынкі збыту". Па словах Гур'янава, Казахстан у бліжэйшы час можа ўвайсці ў пяцёрку гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі.
Дзе Беларусь закупляе нафту?
Беларусь закупляе нафту ў Расіі (пастаўкі ідуць па нафтаправодзе "Дружба" і чыгунцы). Пры гэтым адпрацаваны таксама балтыйскі і чарнаморскі маршруты паставак сыравіны, па якіх рэспубліка атрымлівала чорнае золата з Азербайджана, Нарвегіі, Саудаўскай Аравіі і ЗША.
Візіт беларускай дэлегацыі ў Казахстан
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка разам з членамі дэлегацыі 26-28 чэрвеня наведвае з рабочым візітам Казахстан. У першы дзень кіраўнік беларускага ўрада сустрэўся з прэзідэнтам краіны Касым-Жамартам Такаевым, наведаў шэраг мясцовых прадпрыемстваў і правёў перамовы пашыранага фармату з прэм'ер-міністрам Аскарам Маміным.
Па выніках I квартала гэтага года двухбаковы тавараабарот Беларусі і Казахстана склаў 175,6 мільёны долараў, на 12% перавысіўшы аналагічны перыяд 2020 года.