https://bel.sputnik.by/20210629/patrusha-nashy-atsenk--pytannyakh-byaspek-z-mnskam-supadayuts-1052225987.html
Патрушаў: нашы ацэнкі ў пытаннях бяспекі з Мінскам супадаюць
Патрушаў: нашы ацэнкі ў пытаннях бяспекі з Мінскам супадаюць
Sputnik Беларусь
У беларускай сталіцы праходзяць кансультацыі, прысвечаныя пытанням бяспекі паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін. 29.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-29T13:45+0300
2021-06-29T13:45+0300
2021-09-24T17:53+0300
мінск
савет бяспекі беларусі
бяспека
савет бяспекі расіі
саюзная дзяржава беларусі і расіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1d/1052225809_0:156:2611:1625_1920x0_80_0_0_af397ffd33fe6c9f69577944608c252c.jpg
МІНСК, 29 чэр - Sputnik. Трэба надаваць увагу ўплыву, які аказваецца звонку, сказаў Сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў ў Палацы Незалежнасці пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, усё большую ўвагу трэба надаваць пытанням інфармацыйнай бяспекі. "Таму мы цяпер з прэзідэнтам абмяняліся (меркаваннямі - Sputnik) менавіта па гэтых пытаннях".Патрушаў адзначыў, што "нашы ацэнкі (па пытаннях бяспекі - Sputnik) не проста блізкія, яны цалкам супадаюць. Безумоўна, мы аб'яднаем і будзем аб'ядноўваць намаганні і дзейнічаць сумесна, процідзейнічаючы гэтым выклікам і пагрозам", - запэўніў Сакратар Савета бяспекі РФ.Мікалай Патрушаў лічыць, што трэба надаваць увагу ўплыву, які аказваецца звонку, няўрадавым некамерцыйным арганізацыям і іх дзейнасці.Абмен інфармацыяйСакратар Савета бяспекі РФ дадаў, што неабходна, каб праваахоўчыя органы, спецслужбы, грамадскасць, абменьваліся інфармацыяй і працавалі разам.Такім чынам можна зразумець, якую ролю граюць гэтыя арганізацыі, перад кім даюць справаздачу і якую мэту хочуць дасягнуць."Калі казаць пра Беларусь, то іх канчатковая мэта - памяняць лад і ўладу краіны. Уласна, мы назіраем гэта апошні час, а вы, хто жыве ў Беларусі, больш за ўсё гэта бачыце. Аналагічная задача - уплываць на Расію", - падкрэсліў Патрушаў.Чытайце таксама:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/1d/1052225809_0:0:2540:1905_1920x0_80_0_0_89620fe8b3db4d200e5681d12660ab39.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, савет бяспекі беларусі, бяспека, савет бяспекі расіі
мінск, савет бяспекі беларусі, бяспека, савет бяспекі расіі
Патрушаў: нашы ацэнкі ў пытаннях бяспекі з Мінскам супадаюць
13:45 29.06.2021 (абноўлена: 17:53 24.09.2021) У беларускай сталіцы праходзяць кансультацыі, прысвечаныя пытанням бяспекі паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін.
МІНСК, 29 чэр - Sputnik. Трэба надаваць увагу ўплыву, які аказваецца звонку, сказаў Сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў ў Палацы Незалежнасці пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, усё большую ўвагу трэба надаваць пытанням інфармацыйнай бяспекі. "Таму мы цяпер з прэзідэнтам абмяняліся (меркаваннямі - Sputnik) менавіта па гэтых пытаннях".
Патрушаў адзначыў, што "нашы ацэнкі (па пытаннях бяспекі - Sputnik) не проста блізкія, яны цалкам супадаюць. Безумоўна, мы аб'яднаем і будзем аб'ядноўваць намаганні і дзейнічаць сумесна, процідзейнічаючы гэтым выклікам і пагрозам", - запэўніў Сакратар Савета бяспекі РФ.
Мікалай Патрушаў лічыць, што трэба надаваць увагу ўплыву, які аказваецца звонку, няўрадавым некамерцыйным арганізацыям і іх дзейнасці.
"Я сказаў аб пытаннях інфармацыйнай бяспекі, і трэба надаваць увагу НДА, НКА, іх дзейнасці. Калі яны кажуць, што яны незалежныя, то гэта зусім не так. Трэба глядзець, адкуль яны атрымліваюць фінансы і перад кім даюць справаздачу за тое, як гэтыя фінансы расходуюць", - адзначыў ён.
Сакратар Савета бяспекі РФ дадаў, што неабходна, каб праваахоўчыя органы, спецслужбы, грамадскасць, абменьваліся інфармацыяй і працавалі разам.
Такім чынам можна зразумець, якую ролю граюць гэтыя арганізацыі, перад кім даюць справаздачу і якую мэту хочуць дасягнуць.
"Калі казаць пра Беларусь, то іх канчатковая мэта - памяняць лад і ўладу краіны. Уласна, мы назіраем гэта апошні час, а вы, хто жыве ў Беларусі, больш за ўсё гэта бачыце. Аналагічная задача - уплываць на Расію", - падкрэсліў Патрушаў.
Разведвальныя цэнтры НАТА з'яўляюцца каля меж Саюзнай дзяржавы - Мінабароны