https://bel.sputnik.by/20210702/belarus--kazakhstan-pavyalchats-kolkasts-avyareysa-pamzh-kranam-1053098464.html
Беларусь і Казахстан павялічаць колькасць авіярэйсаў паміж краінамі
Беларусь і Казахстан павялічаць колькасць авіярэйсаў паміж краінамі
Sputnik Беларусь
Беларускі бок падчас візіту ў Казахстан у тым ліку цікавіўся пашырэннем квоты на міжнародныя аўтаперавозкі грузаў. 02.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-02T14:59+0300
2021-07-02T14:59+0300
2021-07-02T15:09+0300
беларусь
казахстан
авіярэйсы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/02/1053095811_0:0:481:270_1920x0_80_0_0_b6033bad5c342312147874f61e2d57a7.jpg
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Беларусь і Казахстан дамовіліся аб павелічэнні колькасці авіярэйсаў паміж дзвюма дзяржавамі па трох накірунках, паведаміла прэс-служба Мінтранса Беларусі.Дасягнуць дамоўленасці атрымалася пасля візіту ў казахстанскую сталіцу прадстаўнікоў Мінтранса Беларусі.Нашу краіну прадстаўляў намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна, казахскую - віцэ-міністр па пытаннях транспарту Берык Камаліеў.У выніку колькасць пералётаў паміж Мінскам і Нур-Султанам павялічыцца з чатырох да сямі. Таксама па чатыры разы самалёты будуць здзяйсняць рэйсы паміж беларускай сталіцай і горадам Алматы (было два - Sputnik). Авіязносіны паміж Мінскам і Кастанаем будуць дзейнічаць з частатой два разы на тыдзень.Прадстаўнікі двух транспартных ведамстваў адзначылі станоўчую дынаміку ў развіцці перавозкі грузаў чыгуначным транспартам у кірунку Беларусь-Казахстан.Акрамя таго, бакі абмеркавалі праблемы дазволаў на міжнародныя перавозкі. Беларусь прапанавала павялічыць квоту дазволаў на міжнародныя аўтаперавозкі грузаў у і з трэціх краін.Таксама Мінск лічыць мэтазгодным перайсці на абмен дазволамі ў электронным выглядзе - пасля тэхнічнай гатоўнасці і выканання неабходных працэдур. Гэтыя пытанні вынесуць на камісію па аўтатранспарце ў кастрычніку 2021 года.Чытайце таксама:
беларусь
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/02/1053095811_0:0:481:360_1920x0_80_0_0_cde03d446eb7b14139560cad60cfe07e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, казахстан, авіярэйсы
беларусь, казахстан, авіярэйсы
Беларусь і Казахстан павялічаць колькасць авіярэйсаў паміж краінамі
14:59 02.07.2021 (абноўлена: 15:09 02.07.2021) Беларускі бок падчас візіту ў Казахстан у тым ліку цікавіўся пашырэннем квоты на міжнародныя аўтаперавозкі грузаў.
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Беларусь і Казахстан дамовіліся аб павелічэнні колькасці авіярэйсаў паміж дзвюма дзяржавамі па трох накірунках, паведаміла прэс-служба Мінтранса Беларусі.
Дасягнуць дамоўленасці атрымалася пасля візіту ў казахстанскую сталіцу прадстаўнікоў Мінтранса Беларусі.
Нашу краіну прадстаўляў намеснік міністра транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна, казахскую - віцэ-міністр па пытаннях транспарту Берык Камаліеў.
У выніку колькасць пералётаў паміж Мінскам і Нур-Султанам павялічыцца з чатырох да сямі. Таксама па чатыры разы самалёты будуць здзяйсняць рэйсы паміж беларускай сталіцай і горадам Алматы (было два - Sputnik). Авіязносіны паміж Мінскам і Кастанаем будуць дзейнічаць з частатой два разы на тыдзень.
"Было прынята рашэнне працягваць паступовае аднаўленне частаты рэгулярных палётаў паміж краінамі", - адзначылі ў прэс-службе Мінтранса.
Прадстаўнікі двух транспартных ведамстваў адзначылі станоўчую дынаміку ў развіцці перавозкі грузаў чыгуначным транспартам у кірунку Беларусь-Казахстан.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі праблемы дазволаў на міжнародныя перавозкі. Беларусь прапанавала павялічыць квоту дазволаў на міжнародныя аўтаперавозкі грузаў у і з трэціх краін.
Таксама Мінск лічыць мэтазгодным перайсці на абмен дазволамі ў электронным выглядзе - пасля тэхнічнай гатоўнасці і выканання неабходных працэдур. Гэтыя пытанні вынесуць на камісію па аўтатранспарце ў кастрычніку 2021 года.
Новы рэйс расійскай авіякампаніі
звяжа Мінеральныя Воды і МінскМінск - Анапа - Сімферопаль: улады Крыма прапанавалі запусціць новы рэйс