У Расіі прадухілілі серыю тэрактаў

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкВучэнні ФСБ Расіі ў Свярдлоўскай вобласці
Вучэнні ФСБ Расіі ў Свярдлоўскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 05.07.2021
Падпісацца
Як мінімум адзін выбух рыхтаваў смяротнік ў цэнтры Масквы, паведамілі ў ФСБ.
МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Супрацоўнікі ФСБ прадухілілі серыю тэрактаў у Маскве, Астрахані і Кабардзіна-Балкарыі, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе ведамства.
"Прадухілена серыя тэрарыстычных актаў, якія планаваліся летам 2021 года членамі заканспіраваных ячэек ... тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава"* на тэрыторыі Расіі. У выніку праведзеных мерапрыемстваў шэсць злачынцаў нейтралізаваны, двое затрыманы", - гаворыцца ў рэлізе.
У прыватнасці, адзін з баевікоў рыхтаваў выбух у Маскве ў людным месцы, у мінулы чацвер яго затрымалі, удакладнілі ў ФСБ.
Аб спыненні гэтых нападаў спецслужбы паведамлялі яшчэ на мінулым тыдні, але тады не ўдакладнялася, што тэрарысты неяк звязаны адзін з адным. Таксама не было інфармацыі, як менавіта планавалася правесці тэракты.

Спроба тэракту ў Беларусі

На мінулым тыдні стала вядома і пра спробу тэракту на тэрыторыі Беларусі.
Так званыя атрады самаабароны спрабавалі падарваць вузел сувязі Ваенна-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу на сходзе ў гонар Дня Незалежнасці.
Паводле яго слоў, нядаўна ў тым раёне было нейкае "здарэнне", якое ён абмеркаваў падчас апошняй тэлефоннай размовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
* Тэрарыстычная арганізацыя, забароненая на тэрыторыі Расіі
Чытайце таксама:
Лукашэнка: дзень вызвалення Мінска стаў прадвеснікам перамогі ва ўсёй вайне
Лукашэнка распарадзіўся цалкам зачыніць мяжу з Украінай
Лукашэнка: мы прад'явім прэтэнзіі самому канцлеру Германіі
Стужка навiн
0