Мінабароны праверыць, ці гатовы мясцовыя ўлады абараніць заходнія рубяжы

© Photo : "ВоенТВ" / Юлия АлексенкоПраводзіцца першы этап комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Гродзенскай вобласці
Праводзіцца першы этап комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Гродзенскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 06.07.2021
Падпісацца
Войскі тэрытарыяльнай абароны склікаюцца толькі на выпадак вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай сітуацыі ў краіне.
МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Першы этап комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Гродзенскай вобласці пачаўся ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны рэспублікі.
Адпаведную дырэктыву ўручыў начальнік Генштаба Віктар Гулевіч старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Караніку. Падчас праверкі мясцовыя органы ўлады Мастоўскага раёна павінны сфарміраваць штаб тэрытарыяльнай абароны і мотастралковы батальён. У яго прызавуць 200 ваеннаабавязаных.
Завершыцца ўсё камандна-штабнымі вучэннямі, дзе тэрытарыяльныя войскі разам з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў адпрацуюць пытанні па ахове і абароне аб'ектаў, вядзенню разведвальна-пошукавых дзеянняў.
Другі этап праверкі запланаваны на кастрычнік, Мінабароны праверыць яшчэ 9 раёнаў Гродзенскай вобласці.
Войскі тэрытарыяльнай абароны склікаюцца толькі на выпадак вайны або ў перыяд напружанай ваенна-палітычнай сітуацыі ў краіне. Гэты род войскаў мае дапаможны статус і складаецца з тых, хто ўжо адслужыў "срочку" і знаходзіцца ў запасе.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: трэба даваць адпор, каб у памяці ворага ён застаўся на гады
Беларусь ахоўвае мяжу з Украінай ва ўзмоцненым рэжыме - ДПК
Зась: Захадам разгорнута маштабная "дэзінфармацыйная" кампанія
Стужка навiн
0