https://bel.sputnik.by/20210706/vyazovch-zavayava-srebra-pa-vynkakh-shakovaga-shlyakhu-1054437176.html
Вязовіч заваяваў срэбра па выніках "Шаўковага шляху"
Вязовіч заваяваў срэбра па выніках "Шаўковага шляху"
Sputnik Беларусь
На апошнім алтайскім этапе лідэр беларускай каманды стаў пераможцам, другое і трэцяе месцы дасталіся расійскім камазаўцам. 06.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-06T16:39+0300
2021-07-06T16:39+0300
2021-07-06T16:39+0300
сяргей вязовіч
срэбра
ралі "шаўковы шлях"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/03/1053123105_0:342:2983:2019_1920x0_80_0_0_856838e631acf0d58f410f5a1b059c4c.jpg
МІНСК, 6 ліп - Sputnik. У Расіі завяршыўся ралі-рэйд "Шаўковы шлях", другое месца па яго выніках заняў лідэр "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч, паведамляе прэс-служба "чырвоных зуброў".Яго адставанне ад пераможцы гонкі Дзмітрыя Сотнікава, які прадстаўляў "КАМАЗ-Майстар" і выступаў на грузавіку новага пакалення, склала чатыры з лішнім хвіліны. Трэцяе месца дасталася яшчэ аднаму камазаўцу Антону Шыбалаву.Што тычыцца астатніх беларусаў, то экіпаж Аляксея Вішнеўскага стаў 8-м па выніках ралі, а каманда Віталя Мурылёва скончыла гонку на 10-м месцы.Перад перамогай на пятым этапе Вязовіч яшчэ двойчы фінішаваў трэцім."Шаўковы шлях" стартаваў на мінулым тыдні ў Омску. Гоншчыкі павінны былі фінішаваць ва Улан-Батары 10 ліпеня, аднак з-за "кавіда" у Манголіі арганізатары прынялі рашэнне скараціць гонку і пакінулі толькі расійскую частку. У выніку замест 10 этапаў атрымалася пяць.Поспехі беларусаў на "Шаўковым шляху"Беларусы ў гэтым годзе ўпершыню ў гісторыі выступалі на "Шаўковым шляху" на трох грузавіках капотнай кампаноўкі.Другое месца Вязовіча - лепшы вынік на гэтым ралі-рэйдзе, у 2013 годзе экіпаж пад яго кіраваннем стаў трэцім.Акрамя таго, у вядомага гоншчыка ў скарбонцы сярэбраны і бронзавы бедуіны "Дакара" (2018 і 2020).Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/03/1053123105_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_592d6c44ffa99415891e550d577c682d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей вязовіч, срэбра, ралі "шаўковы шлях"
сяргей вязовіч, срэбра, ралі "шаўковы шлях"
Вязовіч заваяваў срэбра па выніках "Шаўковага шляху"
На апошнім алтайскім этапе лідэр беларускай каманды стаў пераможцам, другое і трэцяе месцы дасталіся расійскім камазаўцам.
МІНСК, 6 ліп - Sputnik. У Расіі завяршыўся ралі-рэйд "Шаўковы шлях", другое месца па яго выніках заняў лідэр "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч, паведамляе прэс-служба "чырвоных зуброў".
Яго адставанне ад пераможцы гонкі Дзмітрыя Сотнікава, які прадстаўляў "КАМАЗ-Майстар" і выступаў на грузавіку новага пакалення, склала чатыры з лішнім хвіліны. Трэцяе месца дасталася яшчэ аднаму камазаўцу Антону Шыбалаву.
Што тычыцца астатніх беларусаў, то экіпаж Аляксея Вішнеўскага стаў 8-м па выніках ралі, а каманда Віталя Мурылёва скончыла гонку на 10-м месцы.
Перад перамогай на пятым этапе Вязовіч яшчэ двойчы фінішаваў трэцім.
"Шаўковы шлях" стартаваў на мінулым тыдні ў Омску. Гоншчыкі павінны былі фінішаваць ва Улан-Батары 10 ліпеня, аднак з-за "кавіда" у Манголіі арганізатары прынялі рашэнне скараціць гонку і пакінулі толькі расійскую частку. У выніку замест 10 этапаў атрымалася пяць.
Поспехі беларусаў на "Шаўковым шляху"
Беларусы ў гэтым годзе ўпершыню ў гісторыі выступалі на "Шаўковым шляху" на трох грузавіках капотнай кампаноўкі.
Другое месца Вязовіча - лепшы вынік на гэтым ралі-рэйдзе, у 2013 годзе экіпаж пад яго кіраваннем стаў трэцім.
Акрамя таго, у вядомага гоншчыка ў скарбонцы сярэбраны і бронзавы бедуіны "Дакара" (2018 і 2020).
Вязовіч стаў трэцім на 4 этапе
ралі "Шаўковы шлях"МАЗ Вішнеўскага стаў другім на першым этапе ралі "Шаўковы шлях"
Прагрэс ідзе, далей - толькі перамога:
Вязовіч пракаменціраваў "Дакар-2021"