https://bel.sputnik.by/20210706/zmyla-z-asfaltam-yak-vyglyadae-daroga--grodna-paslya-lnya--vdea-1054431439.html
Змыла з асфальтам: як выглядае дарога ў Гродна пасля ліўня – відэа
Змыла з асфальтам: як выглядае дарога ў Гродна пасля ліўня – відэа
Sputnik Беларусь
Не прайшла выпрабаванне ліўнем новая дарога каля чацвёртага моста праз Нёман, якую планавалі адкрыць 3 ліпеня. У нядзелю ўвечары пасля моцных дажджоў на... 06.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-06T14:18+0300
2021-07-06T14:18+0300
2021-07-06T14:18+0300
гродна
мост
дарога
нёман
відэа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/05/1053956543_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_91949543e3d86221687911398b79b6bd.jpg
Правал на новым участку яшчэ не адкрытай дарогі адбыўся ў нядзелю ўвечары, калі дождж ужо скончыўся. Мяркуючы па ўсім, размыла грунт, частку дарогі разам з асфальтам, тратуар проста абваліўся. Таксама ўпаў адзін з ліхтарных слупоў. Пацярпелы ўчастак знаходзіцца прама на выездзе з Усходняга маста з боку правага берага.Гараджане, якія ўжо паспелі пабываць на месцы абвалу і паглядзець маштаб разбурэнняў, мяркуюць, што прычынай магла стаць памылка будаўнікоў і праекціроўшчыкаў."Паглядзіце, якая тут ліўнеўка маленькая, трыццаць пятка - не больш, вядома, яна не справілася з такім патокам вады. Гэты ўчастак дарогі і сам мост знаходзяцца ў нізіне, вада збіралася з двух бакоў. Тут трэба сапраўды мяняць ліўнеўку", - выказаў меркаванне мужчына, які апынуўся на месцы задрэння.У панядзелак раніцай на месца надзвычайнага здарэння выехаў старшыня гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і яго намеснікі. Была названа папярэдняя прычына абвальвання - гэта не паспеўшыя ўмацавацца за кошт дзёрну адхоны, пашкоджаная дарожная ліўнеўка, вада, з-за якой і размыла грунт.Чакаецца, што наступствы нядзельнага ліўня на новай дарозе ліквідуюць за паўтара тыдня. Таксама плануюць уладкаваць дадатковы вадаскід, каб падобныя НЗ не паўтараліся.Ад моцнага нядзельнага ліўня пацярпелі і аб'екты новага ўчастка аб'язной дарогі ля Усходняга моста. Так, на падыходах да падземных пераходаў "паплылі" схілы, ператварыўшы дарожкі ў балота. Не абышлося без здарэнняў і на адкрытым 2 ліпеня участку дарогі ў раёне новай двухузроўневай развязкі ля мікрараёна Пагараны-Кашэўнікі. Тут утварылася вялізная лужына, адзін з кіроўцаў вырашыў яе праехаць і заглух, вада трапіла ў салон. Машыну прыйшлося выцягваць эвакуатарам.Глядзіце таксама:
гродна
нёман
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/05/1053956543_480:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_bc19dbedba14a1448bc7ac5677b9f10c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гродна, мост, дарога, видео, нёман
гродна, мост, дарога, видео, нёман
Змыла з асфальтам: як выглядае дарога ў Гродна пасля ліўня – відэа
Не прайшла выпрабаванне ліўнем новая дарога каля чацвёртага моста праз Нёман, якую планавалі адкрыць 3 ліпеня. У нядзелю ўвечары пасля моцных дажджоў на пад'ездзе да маста на адной з палос ўтварылася вялізная яма. Як выглядае дарога - глядзіце ў відэа Sputnik.
Правал на новым участку яшчэ не адкрытай дарогі адбыўся ў нядзелю ўвечары, калі дождж ужо скончыўся. Мяркуючы па ўсім, размыла грунт, частку дарогі разам з асфальтам, тратуар проста абваліўся. Таксама ўпаў адзін з ліхтарных слупоў. Пацярпелы ўчастак знаходзіцца прама на выездзе з Усходняга маста з боку правага берага.
Гараджане, якія ўжо паспелі пабываць на месцы абвалу і паглядзець маштаб разбурэнняў, мяркуюць, што прычынай магла стаць памылка будаўнікоў і праекціроўшчыкаў.
"Паглядзіце, якая тут ліўнеўка маленькая, трыццаць пятка - не больш, вядома, яна не справілася з такім патокам вады. Гэты ўчастак дарогі і сам мост знаходзяцца ў нізіне, вада збіралася з двух бакоў. Тут трэба сапраўды мяняць ліўнеўку", - выказаў меркаванне мужчына, які апынуўся на месцы задрэння.
У панядзелак раніцай на месца надзвычайнага здарэння выехаў старшыня гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і яго намеснікі. Была названа папярэдняя прычына абвальвання - гэта не паспеўшыя ўмацавацца за кошт дзёрну адхоны, пашкоджаная дарожная ліўнеўка, вада, з-за якой і размыла грунт.
Чакаецца, што наступствы нядзельнага ліўня на новай дарозе ліквідуюць за паўтара тыдня. Таксама плануюць уладкаваць дадатковы вадаскід, каб падобныя НЗ не паўтараліся.
Ад моцнага нядзельнага ліўня пацярпелі і аб'екты новага ўчастка аб'язной дарогі ля Усходняга моста. Так, на падыходах да падземных пераходаў "паплылі" схілы, ператварыўшы дарожкі ў балота.
Не абышлося без здарэнняў і на адкрытым 2 ліпеня участку дарогі ў раёне новай двухузроўневай развязкі ля мікрараёна Пагараны-Кашэўнікі. Тут утварылася вялізная лужына, адзін з кіроўцаў вырашыў яе праехаць і заглух, вада трапіла ў салон. Машыну прыйшлося выцягваць эвакуатарам.
Беларусы згулялі ў
футбол на балоце, было брудна і відовішчна – відэа
Выратаванне тапельца вачыма відавочцы - відэа
У Наваполацку ўзвялі
пантонны мост – відэа