https://bel.sputnik.by/20210707/dva-kranskya-telekanaly-spynl-vyashchanne--belarus-1054436380.html
Два ўкраінскія тэлеканалы спынілі вяшчанне ў Беларусі
Два ўкраінскія тэлеканалы спынілі вяшчанне ў Беларусі
Sputnik Беларусь
У эфіры замежных праграм Мінінфарм рэспублікі выявіў рэкламу, якая не была заяўлена пры атрыманні дазволу на вяшчанне. 07.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-07T09:53+0300
2021-07-07T09:53+0300
2021-07-07T09:53+0300
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103109/81/1031098161_0:54:1921:1134_1920x0_80_0_0_ff820ee09d6be5018b26155b1ccb8722.jpg
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Украінскія тэлеканалы UA і KVARTAL TV выключаны са спіса дазволеных для рэтрансляцыі на тэрыторыі Беларусі.Дазвол на распаўсюджванне на тэрыторыі рэспублікі гэтых замежных тэлепраграм ануляваны рашэннем Міністэрства інфармацыі ад 5 лiпеня 2021, гаворыцца ў паведамленні ведамства.Раней украінскія ўлады выключылі з сеткі вяшчання беларускі тэлеканал "Беларусь 24".Прычынай забароны канала стала дэманстрацыя ў эфіры песень, фільмаў і праграм з удзелам персон, забароненых на Украіне. Нагодай у тым ліку стаў кантэнт, які змяшчае "элементы распальвання нацыянальнай варожасці" і пагардлівыя выказванні ў адрас Украіны.У Мінінфарме Беларусі назвалі такія дзеянні ўкраінскіх улад "чарговым беспадстаўным недружалюбным жэстам".Якіх тэлеканалаў больш няма ў эфірнай сетцы?Нагадаем, з 27 чэрвеня была спынена трансляцыя RTVI у Беларусі, а з 16 чэрвеня спынена дзеянне дазволаў на распаўсюджванне чатырох замежных тэлевізійных СМІ.Гаворка ідзе пра два расійскія тэлеканалы IQ HD і "Живи!", а таксама пра два украінскія Спорт 1 і Спорт 2. Яны таксама былі выкрэслены з эфірнай сеткі на тэрыторыі Беларусі.У траўні былі выключаны са спіса дазволеных да распаўсюджвання ў рэспубліцы расійскія каналы RUSSIAN MUSICBOX, "Мама" і CANDYMAN, раней у чэрвені - "КИНОМИКС", "Тэлеканал КХЛ (KHL TV channel)" і "Русская ночь". Апошнія тры плануюць вярнуць у сетку вяшчання.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103109/81/1031098161_92:0:1799:1280_1920x0_80_0_0_243309feeb610aeef3f220772a36502e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь
Два ўкраінскія тэлеканалы спынілі вяшчанне ў Беларусі
У эфіры замежных праграм Мінінфарм рэспублікі выявіў рэкламу, якая не была заяўлена пры атрыманні дазволу на вяшчанне.
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Украінскія тэлеканалы UA і KVARTAL TV выключаны са спіса дазволеных для рэтрансляцыі на тэрыторыі Беларусі.
Дазвол на распаўсюджванне на тэрыторыі рэспублікі гэтых замежных тэлепраграм ануляваны рашэннем Міністэрства інфармацыі ад 5 лiпеня 2021, гаворыцца ў паведамленні ведамства.
"Падставай для прыняцця рашэння стала парушэнне дзеючага заканадаўства ў частцы, якая тычыцца спецыялізацый замежных СМІ. У эфіры ўкраінскіх тэлепраграм выяўлена рэклама, не заяўленая пры атрыманні дазволаў на вяшчанне", - растлумачылі ў Мінінфарме Беларусі.
Раней украінскія ўлады выключылі з сеткі вяшчання беларускі тэлеканал "Беларусь 24".
Прычынай забароны канала стала дэманстрацыя ў эфіры песень, фільмаў і праграм з удзелам персон, забароненых на Украіне. Нагодай у тым ліку стаў кантэнт, які змяшчае "элементы распальвання нацыянальнай варожасці" і пагардлівыя выказванні ў адрас Украіны.
У Мінінфарме Беларусі назвалі такія дзеянні ўкраінскіх улад "чарговым беспадстаўным недружалюбным жэстам".
Якіх тэлеканалаў больш няма ў эфірнай сетцы?
Нагадаем, з 27 чэрвеня была спынена трансляцыя RTVI у Беларусі, а з 16 чэрвеня спынена дзеянне дазволаў на распаўсюджванне чатырох замежных тэлевізійных СМІ.
Гаворка ідзе пра два расійскія тэлеканалы IQ HD і "Живи!", а таксама пра два украінскія Спорт 1 і Спорт 2. Яны таксама былі выкрэслены з эфірнай сеткі на тэрыторыі Беларусі.
У траўні былі выключаны са спіса дазволеных да распаўсюджвання ў рэспубліцы расійскія каналы RUSSIAN MUSICBOX, "Мама" і CANDYMAN, раней у чэрвені - "КИНОМИКС", "Тэлеканал КХЛ (KHL TV channel)" і "Русская ночь". Апошнія тры плануюць вярнуць у сетку вяшчання.
Менш эротыкі і спорту:
2 тэлеканалы спынілі вяшчанне ў Беларусі
"Белтэлекам"
перастаў трансляваць Euronews, замест яго - новы тэлеканал