https://bel.sputnik.by/20210707/shved-belarus-nakravala-zapyty-pa-sprave-ab-genatsydze--gady-vayny--8-kran-1054529134.html
Швед: Беларусь накіравала запыты па справе аб генацыдзе ў гады вайны ў 8 краін
Швед: Беларусь накіравала запыты па справе аб генацыдзе ў гады вайны ў 8 краін
Sputnik Беларусь
Генеральны пракурор Беларусі прымае ўдзел у канферэнцыі кіраўнікоў пракуратур еўрапейскіх дзяржаў, якая адкрылася сёння ў паўночнай сталіцы Расіі. 07.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-07T14:48+0300
2021-07-07T14:48+0300
2021-07-07T14:48+0300
генацыд
вайна
беларусь
андрэй швед
справа
крымінальная справа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/13/1047177637_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_90f49341cea0116eb3b57be38ea2e523.jpg
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Тэму праў чалавека абмяркоўваюць у сераду пракуроры еўрапейскіх дзяржаў на канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу, у саміце прымае ўдзел генпракурор Беларусі Андрэй Швед.Ён распавёў калегам з еўрапейскіх краін, як ідзе расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны, якая была ўзбуджана Генпракуратурай Беларусі некалькі месяцаў таму.Паводле яго слоў, дадзеная акалічнасць стварае глебу для гераізацыі нацызму і разбурэння ідэалагічных каштоўнасцяў.Генпракурор праінфармаваў, што ў мэтах выканання прынцыпу няўхільнасці адказнасці, аднаўлення гістарычнай і сацыяльнай справядлівасці Генпракуратурай Беларусі распачата крымінальная справа аб генацыдзе жыхароў Беларусі."У матэрыялах крымінальнай справы маецца інфармацыя пра тое, што на тэрыторыі Латвіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і іншых краін у цяперашні час пражывае 96 (цэлы шэраг) былых членаў латышскага легіёна СС, 15-й латышскай дывізіі Вафэн-СС і іншых злачынных арганізацый перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У цяперашні час правяраецца іх дачыненне да здзяйснення актаў генацыду ў адносінах да мірных грамадзянам Беларусі", - сказаў Швед.У рамках міжнароднага супрацоўніцтва накіраваны даручэнні аб аказанні прававой дапамогі ў Літву, Латвію, Вялікабрытанію, ЗША, Канаду, Аўстралію, Аргентыну і Бразілію, паведаміў генпракурор.Як паведаміла ў сераду генеральная пракуратура Расіі, па даручэнні Генпракурора Ігара Краснова пракуратура Пскоўскай вобласці накіравала ў суд заяву аб устанаўленні факта генацыду народаў Савецкага Саюза."Сёння па даручэнні Генеральнага пракурора Расійскай Федэрацыі Ігара Краснова пракурор Пскоўскай вобласці Іван Грыбаў накіраваў у Пскоўскі абласны суд заяву аб прызнанні ўстаноўленых і зноў выяўленых злачынстваў, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - паведаміў Telegram-канал генпракуратуры РФ.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/13/1047177637_165:0:1134:727_1920x0_80_0_0_405d28e50ad0854da512b35ea0624593.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, вайна, беларусь, андрэй швед, справа, крымінальная справа
генацыд, вайна, беларусь, андрэй швед, справа, крымінальная справа
Швед: Беларусь накіравала запыты па справе аб генацыдзе ў гады вайны ў 8 краін
Генеральны пракурор Беларусі прымае ўдзел у канферэнцыі кіраўнікоў пракуратур еўрапейскіх дзяржаў, якая адкрылася сёння ў паўночнай сталіцы Расіі.
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Тэму праў чалавека абмяркоўваюць у сераду пракуроры еўрапейскіх дзяржаў на канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу, у саміце прымае ўдзел генпракурор Беларусі Андрэй Швед.
Ён распавёў калегам з еўрапейскіх краін, як ідзе расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны, якая была ўзбуджана Генпракуратурай Беларусі некалькі месяцаў таму.
"У рамках Нюрнбергскага трыбунала і іншых судовых працэсаў асуджана толькі частка нацысцкіх ваенных злачынцаў. Беспакаранымі засталіся памагатыя з ліку калабарантаў, якія здзяйснялі ваенныя злачынствы на тэрыторыі Беларусі. Некаторыя з іх яшчэ жывыя і не панеслі заслужанае пакаранне", - заявіў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, выступаючы на пленарным пасяджэнні пракурорскага саміту.
Паводле яго слоў, дадзеная акалічнасць стварае глебу для гераізацыі нацызму і разбурэння ідэалагічных каштоўнасцяў.
Генпракурор праінфармаваў, што ў мэтах выканання прынцыпу няўхільнасці адказнасці, аднаўлення гістарычнай і сацыяльнай справядлівасці Генпракуратурай Беларусі распачата крымінальная справа аб генацыдзе жыхароў Беларусі.
"У матэрыялах крымінальнай справы маецца інфармацыя пра тое, што на тэрыторыі Латвіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і іншых краін у цяперашні час пражывае 96 (цэлы шэраг) былых членаў латышскага легіёна СС, 15-й латышскай дывізіі Вафэн-СС і іншых злачынных арганізацый перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У цяперашні час правяраецца іх дачыненне да здзяйснення актаў генацыду ў адносінах да мірных грамадзянам Беларусі", - сказаў Швед.
У рамках міжнароднага супрацоўніцтва накіраваны даручэнні аб аказанні прававой дапамогі ў Літву, Латвію, Вялікабрытанію, ЗША, Канаду, Аўстралію, Аргентыну і Бразілію, паведаміў генпракурор.
Як паведаміла ў сераду генеральная пракуратура Расіі, па даручэнні Генпракурора Ігара Краснова пракуратура Пскоўскай вобласці накіравала ў суд заяву аб устанаўленні факта генацыду народаў Савецкага Саюза.
"Сёння па даручэнні Генеральнага пракурора Расійскай Федэрацыі Ігара Краснова пракурор Пскоўскай вобласці Іван Грыбаў накіраваў у Пскоўскі абласны суд заяву аб прызнанні ўстаноўленых і зноў выяўленых злачынстваў, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - паведаміў Telegram-канал генпракуратуры РФ.
Узбуджана крымінальная
справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі
Справа аб генацыдзе беларусаў: Мінск запатрабуе
выдаць ваенных злачынцаўПуцін: злачынствы нацыстаў
не маюць тэрміну даўніныДзень Незалежнасці: Лукашэнка
на мітынгу ля Кургана Славы