Відэа

Дзень Незалежнасці: Лукашэнка на мітынгу ля Кургана Славы - відэа

Падпісацца
Урачыстасці 3 ліпеня адбываюцца па ўсёй краіне. Старт мерапрыемствам быў дадзены ля мемарыяла "Курган Славы" пад Мінскам. Там адбылася памятная цырымонія, у якой паўдзельнічаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Глядзіце відэа.
Прэзідэнт усклаў вянок да падножжа мемарыяла, назваўшы Курган Славы святым месцам для беларусаў, дзе ў мінулым стагоддзі вырашаўся лёс краіны. А таксама нагадаў, як ўзводзілі курган: тысячы людзей, якія бачылі вайну ў твар, прывозілі жменькі зямлі з усіх куткоў вялікай краіны.
Яшчэ прэзідэнт заклікаў моладзь памятаць подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне. І патлумачыў, чаму цяпер у краіне зноў расследуюць злачынствы нацызму.
"Гэта падобна Халакосту беларускага народа. Яўрэі ж змаглі гэта даказаць, і ўвесь свет сёння схіляецца перад імі, нават баяцца пальцам у іх паказаць. А мы, такія талерантныя, добрыя, мы нікога не хацелі пакрыўдзіць. Даскакаліся да таго, што нас пакрыўдзілі. Таму мы пачалі гэты працэс, а вам варта яго працягнуць!"
На думку прэзідэнта, гэта так жа важна, як і займацца развіццём дзяржавы ў эканоміцы, таму што тычыцца сэрцаў і душ кожнага грамадзяніна.
На памятнай цырымоніі было ўсё вышэйшае кіраўніцтва краіны. У першым шэрагу стаяў і малодшы сын прэзідэнта Мікалай Лукашэнка.
У гэтым годзе Дзень незалежнасці вырашылі не адзначаць парадам ваеннай тэхнікі ў сталіцы. Але ўвечары каля стэлы "Мінск - горад-герой" адбудзецца вялікі канцэрт. А завяршэннем свята стане салют: яго дадуць у Мінску і іншых буйных гарадах краіны.
Чытайце таксама:
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Незалежнасці
Пуцін павіншаваў Беларусь з Днём Незалежнасці
Лукашэнка: дзень вызвалення Мінска стаў прадвеснікам перамогі ва ўсёй вайне
Стужка навiн
0