https://bel.sputnik.by/20210707/vonkavuyu-reklamu-zaraz-pryydzetstsa-zgadnyats-z-myastsovym-ladam-1054450995.html
Вонкавую рэкламу зараз прыйдзецца ўзгадняць з мясцовымі ўладамі
Вонкавую рэкламу зараз прыйдзецца ўзгадняць з мясцовымі ўладамі
Sputnik Беларусь
Гэта павінна спрыяць папярэджанню выпадкаў, калі размяшчаецца недакладная або неэтычная рэклама. 07.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-07T09:25+0300
2021-07-07T09:25+0300
2021-07-07T09:25+0300
рэклама
улада
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102140/74/1021407467_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_44e5f8109a70a7015eb9d8d4a0d0f951.jpg
МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3 "Аб змяненні дэкрэта прэзідэнта Беларусі па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы", паведаміла прэс-служба беларускага лідэра.Змест вонкавай рэкламы, у тым ліку, якую размяшчаюць на білбордах і транспарце, цяпер трэба будзе ўзгадняць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.Вызначаць парадак будзе Саўмін. У паведамленні гаворыцца, што такія меры дазволяць папярэдзіць выпадкі размяшчэння недакладнай або неэтычнай рэкламы.Таксама ў прэс-службе прэзідэнта адзначылі, што дэкрэт не закране рэкламы на аўтамабілях, якая змяшчае выключна інфармацыю аб таварных знаках і знаках абслугоўвання, перавозках пасажыраў і грузаў, нумары тэлефона дыспетчара таксі, а таксама продажы гэтай машыны.Раней, згодна з дэкрэтам №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", бізнэс меў права не распрацоўваць праектную дакументацыю для размяшчэння вонкавай рэкламы, а таксама не ўзгадняць "наружку" ў выканкамах, у тым ліку пры размяшчэнні на грамадскім транспарце. Цяпер дзеянне гэтага пункта, мабыць, адмяняецца.
https://bel.sputnik.by/20210702/mpz-rastlumachyla-yak-blogery-pavnny-platsts-padatk-1053108235.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102140/74/1021407467_347:0:2975:1971_1920x0_80_0_0_b345e925065c63e6330d69cc5e1fc739.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэклама, улада
Вонкавую рэкламу зараз прыйдзецца ўзгадняць з мясцовымі ўладамі
Гэта павінна спрыяць папярэджанню выпадкаў, калі размяшчаецца недакладная або неэтычная рэклама.
МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3 "Аб змяненні дэкрэта прэзідэнта Беларусі па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы", паведаміла прэс-служба беларускага лідэра.
Змест вонкавай рэкламы, у тым ліку, якую размяшчаюць на білбордах і транспарце, цяпер трэба будзе ўзгадняць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Вызначаць парадак будзе Саўмін. У паведамленні гаворыцца, што такія меры дазволяць папярэдзіць выпадкі размяшчэння недакладнай або неэтычнай рэкламы.
Таксама ў прэс-службе прэзідэнта адзначылі, што дэкрэт не закране рэкламы на аўтамабілях, якая змяшчае выключна інфармацыю аб таварных знаках і знаках абслугоўвання, перавозках пасажыраў і грузаў, нумары тэлефона дыспетчара таксі, а таксама продажы гэтай машыны.
Раней, згодна з дэкрэтам №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", бізнэс меў права не распрацоўваць праектную дакументацыю для размяшчэння вонкавай рэкламы, а таксама не ўзгадняць "наружку" ў выканкамах, у тым ліку пры размяшчэнні на грамадскім транспарце. Цяпер дзеянне гэтага пункта, мабыць, адмяняецца.