ЗВР Беларусі зменшыліся да 7,4 млрд долараў

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкЗалатыя зліткі
Залатыя зліткі - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
Падпісацца
Золатавалютныя рэзервы за мінулы месяц знізіліся на 4,6%, у Нацбанку растлумачылі з чым гэта звязана.
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх звестак, склалі 7 409,3 мільёна долараў, паведаміла прэс-служба Нацбанка.
Месяцам раней гэтая лічба была роўная 7 763,1 мільёна, такім чынам, за месяц рэзервы зменшыліся на 353,8 мільёна (4,6%). У папярэднія два месяцы ЗВР раслі.
У прэс-службе рэгулятара растлумачылі, што актывы зменшыліся з-за планавага пагашэння ўрадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 240 мільёнаў долараў, а таксама памяншэння кошту манетарнага золата.
"Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін і прыцягнення Міністэрствам фінансаў сродкаў у замежнай валюце", - адзначылі ў Нацбанку.

Золатавалютныя рэзервы

Як распавядаў эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, па новых патрабаваннях грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём ЗВР на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6 мільярдаў долараў, у той час як годам раней гэты паказчык быў 7,3 мільярда долараў.
Аўдонін падкрэсліў, што гэта не з'яўляецца індыкатарам пагаршэння або паляпшэння эканамічнай сітуацыі.
"Гэта пастаянна зменлівы аб'ём, які залежыць ад перыядаў выплаты па знешніх даўгах Беларусі, вагання курсу золата на рынках і змены спецыяльных праў пазыкі МВФ", - падкрэсліў эксперт.
Чытайце таксама:
Насуперак усяму: золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да ўзроўню $ 7,8 млрд
Валютныя рэзервы ў Беларусі могуць скараціцца амаль на мільярд да канца года
Наяўных грошаў у Беларусі стала менш: эксперт растлумачыў, каму турбавацца
Стужка навiн
0