https://bel.sputnik.by/20210708/rost-zakhvorvannya-na-karonavrus--belarus-pratsyagvaetstsa-1054566845.html
Рост захворвання на каронавірус ў Беларусі працягваецца
Рост захворвання на каронавірус ў Беларусі працягваецца
Sputnik Беларусь
Нягледзячы кампанію па вакцынацыі насельніцтва ў Беларусі па-ранейшаму павялічваецца колькасць інфіцыраваных каронавірусам. 08.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-08T15:56+0300
2021-07-08T15:56+0300
2021-07-08T15:56+0300
беларусь
вакцынацыя
каронавірус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047895261_0:0:3096:1742_1920x0_80_0_0_18d9523ff9efcc1945d48721529f3087.jpg
МІНСК, 8 ліп - Sputnik. За мінулыя суткі па ўсёй краіне зарэгістравалі 1035 новых пацыентаў з COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.У агульнай суме з пачатку пандэміі каронавіруса ў рэспубліцы былі зарэгістраваны 424 554 чалавека са станоўчым тэстам на дадзенае захворванне.На дадзены момант у Беларусі ачунялі 417 585 з ліку пацыентаў, у якіх пацвердзіўся дыягназ каронавірусная інфекцыя.Беларускія медыкі паведамляюць, што за час распаўсюджвання COVID-19 на ўсёй тэрыторыі дзяржавы зафіксавана 3225 смяротных выпадкаў сярод людзей з выяўленым захворваннем. За мінулыя суткі выканана 18 292 тэсты. Усяго ў Беларусі праведзена 6 923 772 тэсты.У прэс-службе профільнага ведамства паведамілі таксама, што першую дозу вакцыны супраць каронавіруса атрымалі 1,03 мільёны грамадзян, з іх больш за 681,4 тысячы прайшлі поўны курс вакцынацыі.Вакцынацыя ад каронавіруса ў БеларусіУ Беларусі для вакцынацыі даступныя два прэпарата: кітайскі "Синофарм" (Vero Cell) і расійскі "Спсутник V". Зрабіць прышчэпку можна як у паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах, так і дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах.Нагадаем, 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых, хто хоча зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса. Бязвіз пачне дзейнічаць з 15 ліпеня.Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў).Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047895261_365:0:3096:2048_1920x0_80_0_0_806dec9e96e8b92c18a65efa57d396e0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, вакцынацыя, каронавірус
беларусь, вакцынацыя, каронавірус
Рост захворвання на каронавірус ў Беларусі працягваецца
Нягледзячы кампанію па вакцынацыі насельніцтва ў Беларусі па-ранейшаму павялічваецца колькасць інфіцыраваных каронавірусам.
МІНСК, 8 ліп - Sputnik. За мінулыя суткі па ўсёй краіне зарэгістравалі 1035 новых пацыентаў з COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У агульнай суме з пачатку пандэміі каронавіруса ў рэспубліцы былі зарэгістраваны 424 554 чалавека са станоўчым тэстам на дадзенае захворванне.
На дадзены момант у Беларусі ачунялі 417 585 з ліку пацыентаў, у якіх пацвердзіўся дыягназ каронавірусная інфекцыя.
Беларускія медыкі паведамляюць, што за час распаўсюджвання COVID-19 на ўсёй тэрыторыі дзяржавы зафіксавана 3225 смяротных выпадкаў сярод людзей з выяўленым захворваннем. За мінулыя суткі выканана 18 292 тэсты. Усяго ў Беларусі праведзена 6 923 772 тэсты.
У прэс-службе профільнага ведамства паведамілі таксама, што першую дозу вакцыны супраць каронавіруса атрымалі 1,03 мільёны грамадзян, з іх больш за 681,4 тысячы прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі
У Беларусі для вакцынацыі даступныя два прэпарата: кітайскі "Синофарм" (Vero Cell) і расійскі "Спсутник V". Зрабіць прышчэпку можна як у паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах, так і дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах.
Нагадаем, 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых, хто хоча зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса. Бязвіз пачне дзейнічаць з 15 ліпеня.
Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў).
Беларусь ужо не вядзе
перамовы аб набыцці вакцын AstraZeneca і Pfizer
Бязвіз для вакцынацыі ад COVID-19 уводзіцца для замежнікаў з 15 ліпеня