https://bel.sputnik.by/20210702/byazvz-dlya-vaktsynatsy-ad-covid-19-uvodztstsa-dlya-zamezhnka-z-15-lpenya-1053080268.html
Бязвіз для вакцынацыі ад COVID-19 уводзіцца для замежнікаў з 15 ліпеня
Бязвіз для вакцынацыі ад COVID-19 уводзіцца для замежнікаў з 15 ліпеня
Sputnik Беларусь
Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць для грамадзян 73 дзяржаў: яны змогуць знаходзіцца ў рэспубліцы да пяці сутак. 02.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-02T09:52+0300
2021-07-02T09:52+0300
2021-07-02T09:52+0300
вакцынацыя
covid-19
замежнік
бязвіз
бязвізавы рэжым
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/12/1047920630_0:0:1484:835_1920x0_80_0_0_fc929f13533afbe28659211445239aa6.jpg
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Бязвізавы рэжым ўводзіцца ў Беларусі з 15 ліпеня для замежных грамадзян, якія жадаюць зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Вакцынацыя замежнікаў будзе праводзіцца ў рэспубліцы на платнай аснове і толькі ў арганізацыях, пералік якіх вызначыць Міністэрства аховы здароўя.Згодна з указам прэзідэнта, Саўмін павінен вызначыць парадак работы інфармацыйнай сістэмы, у якой будуць збірацца, апрацоўвацца і ўлічвацца заяўкі грамадзян іншых краін на вакцынацыю.Дакументам прадугледжана, што прыехаць у рэспубліку, каб атрымаць дозу вакцыны ад каронавіруса, змогуць грамадзяне 73 дзяржаў. Пры гэтым ёсць абмежаванне: заставацца ў Беларусі ім дазваляецца не даўжэй пяці сутак.Пакуль пералік гэтых краін не апублікаваны: даведацца, якія краіны ў яго ўвайшлі, можна будзе, калі тэкст адпаведнага ўказа №251 апублікуюць на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.У цяперашні час у рэспубліцы для вакцынацыі ад каронавіруса даступныя кітайскі прэпарат "Сінафарм" і расійскі "Спутник V". Прышчэпачныя пункты працуюць у паліклініках, бальніцах, медсанчастках, а таксама ў буйных сталічных ГЦ.Як чакаецца, неўзабаве ў Беларусі можна будзе зрабіць прышчэпку іншым расійскім прэпаратам - "Спутник Лайт".Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/12/1047920630_140:0:1460:990_1920x0_80_0_0_471d3b8371a023cce80b255fe4266ced.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вакцынацыя, covid-19, замежнік, бязвіз, бязвізавы рэжым
вакцынацыя, covid-19, замежнік, бязвіз, бязвізавы рэжым
Бязвіз для вакцынацыі ад COVID-19 уводзіцца для замежнікаў з 15 ліпеня
Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць для грамадзян 73 дзяржаў: яны змогуць знаходзіцца ў рэспубліцы да пяці сутак.
МІНСК, 2 ліп – Sputnik. Бязвізавы рэжым ўводзіцца ў Беларусі з 15 ліпеня для замежных грамадзян, якія жадаюць зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Вакцынацыя замежнікаў будзе праводзіцца ў рэспубліцы на платнай аснове і толькі ў арганізацыях, пералік якіх вызначыць Міністэрства аховы здароўя.
Згодна з указам прэзідэнта, Саўмін павінен вызначыць парадак работы інфармацыйнай сістэмы, у якой будуць збірацца, апрацоўвацца і ўлічвацца заяўкі грамадзян іншых краін на вакцынацыю.
Дакументам прадугледжана, што прыехаць у рэспубліку, каб атрымаць дозу вакцыны ад каронавіруса, змогуць грамадзяне 73 дзяржаў. Пры гэтым ёсць абмежаванне: заставацца ў Беларусі ім дазваляецца не даўжэй пяці сутак.
Пакуль пералік гэтых краін не апублікаваны: даведацца, якія краіны ў яго ўвайшлі, можна будзе, калі тэкст адпаведнага ўказа №251 апублікуюць на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У цяперашні час у рэспубліцы для вакцынацыі ад каронавіруса даступныя кітайскі прэпарат "Сінафарм" і расійскі "Спутник V". Прышчэпачныя пункты працуюць у паліклініках, бальніцах, медсанчастках, а таксама ў буйных сталічных ГЦ.
Як чакаецца, неўзабаве ў Беларусі можна будзе зрабіць прышчэпку іншым расійскім прэпаратам - "Спутник Лайт".
Нават у ГУМе: у Мінску пачалі работу
дадатковыя пункты вакцынацыі