https://bel.sputnik.by/20210709/ad-zhotaga-da-aranzhavaga-u-vykhadnyya--belarus-budze-velm-goracha-1054594433.html
Ад жоўтага да аранжавага: у выхадныя ў Беларусі будзе вельмі горача
Ад жоўтага да аранжавага: у выхадныя ў Беларусі будзе вельмі горача
Sputnik Беларусь
Сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі. Спецыялісты зноў нагадваюць пра неабходнасць піць шмат вады. 09.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-09T13:53+0300
2021-07-09T13:53+0300
2021-07-09T13:53+0300
беларусь
аранжавы ўзровень небяспекі
сіноптыкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104497/39/1044973944_0:0:1800:1014_1920x0_80_0_0_1ddf71b706fce19a4ddfd9885a623596.jpg
МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў выхадныя 10 і 11 ліпеня, гэта пацвярджаюць дадзеныя Белгідрамета і інтэрнэт-сэрвісаў пра надвор'е.У Мінску днём паветра прагрэецца да +30 - +32 градусаў. У некаторых рэгіёнах тэмпература можа дасягаць +34 С. Сіноптыкі аб'явілі на выхадныя аранжавы ўзровень небяспекі, на пятніцу 9 ліпеня быў абвешчаны жоўты ўзровень.Шмат ападкаў чакаць не варта, толькі ў суботу месцамі ў Брэсцкай вобласці на час прыбіць спёку могуць невялікія дажджы, але гэта не дакладна.Меры прафілактыкіУ такое надвор'е медыкі зноў нагадваюць пра неабходнасць засцерагчы арганізм ад сонечнага ўдару.Каб пазбегнуць перагрэву, лепш абмяжоўваць знаходжанне на сонцы і планаваць дзень так, каб бываць на вуліцы раніцай і ўвечары.Перад выхадам пажадана выкарыстоўваць сонцаахоўны крэм, апранаць лёгкую свабодную вопратку светлых тонаў і галаўны ўбор. Рэкамендуецца піць шмат вадкасці - ваду, халодны чай без цукру, морс. Пры магчымасці раяць мыцца халоднай вадой.Чэрвеньскія рэкордыБеларусы мелі магчымасць адаптавацца да летняга зною ў чэрвені, які абнавіў тэмпературныя рэкорды ў розных рэгіёнах краіны. На асобных метэастанцыях перавышаны паказчыкі больш як стогадовай даўнасці: 1901 года - у Барысаве і Васілевічах, 1885-га - у Пінску. Усталяваны і абсалютны рэкорд чэрвеня - 37,1 градусы паказала абсталяванне на станцыі Кастрычніцкая ў Гомельскай вобласці.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104497/39/1044973944_143:0:1743:1200_1920x0_80_0_0_8706f2f53b2a4ba7d03ec2c0dfc9c014.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, аранжавы ўзровень небяспекі, сіноптыкі
беларусь, аранжавы ўзровень небяспекі, сіноптыкі
Ад жоўтага да аранжавага: у выхадныя ў Беларусі будзе вельмі горача
Сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі. Спецыялісты зноў нагадваюць пра неабходнасць піць шмат вады.
МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў выхадныя 10 і 11 ліпеня, гэта пацвярджаюць дадзеныя Белгідрамета і інтэрнэт-сэрвісаў пра надвор'е.
У Мінску днём паветра прагрэецца да +30 - +32 градусаў. У некаторых рэгіёнах тэмпература можа дасягаць +34 С. Сіноптыкі аб'явілі на выхадныя аранжавы ўзровень небяспекі, на пятніцу 9 ліпеня быў абвешчаны жоўты ўзровень.
Шмат ападкаў чакаць не варта, толькі ў суботу месцамі ў Брэсцкай вобласці на час прыбіць спёку могуць невялікія дажджы, але гэта не дакладна.
У такое надвор'е медыкі зноў нагадваюць пра неабходнасць засцерагчы арганізм ад сонечнага ўдару.
Каб пазбегнуць перагрэву, лепш абмяжоўваць знаходжанне на сонцы і планаваць дзень так, каб бываць на вуліцы раніцай і ўвечары.
Перад выхадам пажадана выкарыстоўваць сонцаахоўны крэм, апранаць лёгкую свабодную вопратку светлых тонаў і галаўны ўбор. Рэкамендуецца піць шмат вадкасці - ваду, халодны чай без цукру, морс. Пры магчымасці раяць мыцца халоднай вадой.
Беларусы мелі магчымасць адаптавацца да летняга зною ў чэрвені, які абнавіў тэмпературныя рэкорды ў розных рэгіёнах краіны. На асобных метэастанцыях перавышаны паказчыкі больш як стогадовай даўнасці: 1901 года - у Барысаве і Васілевічах, 1885-га - у Пінску. Усталяваны і абсалютны рэкорд чэрвеня - 37,1 градусы паказала абсталяванне на станцыі Кастрычніцкая ў Гомельскай вобласці.
Адкуль у адным з самых чыстых азёр Беларусі
кішэчная палачкаЗа ўсю гісторыю метэаназіранняў:
тэмпературны рэкорд чэрвеня пабіты ў Беларусі
Надыходзіць спякота:
у ДАІ далі парады, што рабіць кіроўцам у такое надвор'е