Ці з'явяцца ў Беларусі новыя падаткі?

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністэрства па падатках і зборах
Міністэрства па падатках і зборах - Sputnik Беларусь, 1920, 09.07.2021
Падпісацца
У Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі распавялі пра працу над новым Падатковым кодэксам.
МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Новы Падатковы кодэкс запрацуе ў 2022 годзе, расказаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь першы намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Ігар Клепча.
"З'яўляюцца новыя віды дзейнасці, якіх раней не было. І, адпаведна, не ўставалі пытанні па падаткаабкладанні. Тыя ж блогеры, фрылансеры... Таму ў любым выпадку падатковая сістэма будзе развівацца", - адзначыў Клепча.
Па словах спікера, праца над зменамі і дапаўненнямі ў Падатковы кодэкс ужо ідзе. Разглядаюцца і аналізуюцца прапановы, якія плануецца ўнесці ў дакумент.
"Я не думаю, што гэта будзе значнае змяненне падатковага заканадаўства з увядзеннем нейкіх новых падаткаў. Гэта будзе хутчэй такое ўдасканаленне і адаптацыя падатковай сістэмы да сучасных патрабаванняў".
Дакумент ужо абнаўляўся. Змены ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2021 года. Новаўвядзенні закранулі памеры некаторхя падатковых вылікаў, а таксама сум выплат, якія не абкладаюцца падаходным падаткам. Уведзены транспартны падатак, які з гэтага часу не прывязаны да тэхагляду.
Чытайце таксама:
Мінфін Беларусі выказаўся пра ўплыў санкцый ЕС на дзярждоўг
МПЗ растлумачыла, як блогеры павінны плаціць падаткі
Дэфіцыт бюджэту Беларусі за 5 месяцаў склаў 1 млрд рублёў
Стужка навiн
0