https://bel.sputnik.by/20210710/gadavaya-nflyatsyya--cherven-shchylnuyu-nablzlasya-da-10-1054607268.html
Гадавая інфляцыя ў чэрвені ўшчыльную наблізілася да 10%
Гадавая інфляцыя ў чэрвені ўшчыльную наблізілася да 10%
Sputnik Беларусь
У мінулым годзе, паводле афіцыйных дадзеных, інфляцыя ў краіне склала 7,4% замест запланаваных 5%. 10.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-10T09:30+0300
2021-07-10T09:30+0300
2021-07-10T09:30+0300
інфляцыя
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103992/44/1039924444_0:29:3047:1743_1920x0_80_0_0_85e8a4739ac327b1bf462cfd0afda832.jpg
МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў чэрвені 2021 года ў параўнанні з траўнем склаў 100,7%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.У параўнанні са снежнем мінулага года інфляцыя вырасла на 5,8%. Пры гэтым базавы індэкс спажывецкіх цэн у чэрвені ў параўнанні з траўнем склаў 100,7%, са снежнем 2020 года - 105,2%.Цікава, што ў адносінах да чэрвеня 2020 года індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі за год вырас на 9,9%. Калі параўноўваць рост інфляцыі ў першым паўгоддзі 2020 і 2021 гадоў, то гэта паказчык роўны 8,8%.Рост коштаў на харчовыя тавары за паўгода склаў 6%, а за год - 9,1%. Нехарчовыя тавары за 6 месяцаў падскочылі ў кошце на 6,3%, а за год на ўсе 11,6%. У той жа час паслугі падаражэлі на 5,1% і 9,3% адпаведна.Раней стала вядома, што Савет міністраў зацвердзіў сярэднетэрміновую праграму развіцця рэспубліканскага бюджэту на 2021-2023 гады. Згодна з дакументам, ў 2021 годзе інфляцыя павінна скласці 5,5%.
https://bel.sputnik.by/20210707/u-belarus-chakaetstsa-zapavolenne-ekanomk-z-za-sanktsyy--eabr-1054504472.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103992/44/1039924444_316:0:3047:2048_1920x0_80_0_0_7dcd02e31d53bacd2d5b61e712b6cff0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інфляцыя, беларусь
Гадавая інфляцыя ў чэрвені ўшчыльную наблізілася да 10%
У мінулым годзе, паводле афіцыйных дадзеных, інфляцыя ў краіне склала 7,4% замест запланаваных 5%.
МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў чэрвені 2021 года ў параўнанні з траўнем склаў 100,7%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.
У параўнанні са снежнем мінулага года інфляцыя вырасла на 5,8%. Пры гэтым базавы індэкс спажывецкіх цэн у чэрвені ў параўнанні з траўнем склаў 100,7%, са снежнем 2020 года - 105,2%.
Цікава, што ў адносінах да чэрвеня 2020 года індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі за год вырас на 9,9%. Калі параўноўваць рост інфляцыі ў першым паўгоддзі 2020 і 2021 гадоў, то гэта паказчык роўны 8,8%.
Рост коштаў на харчовыя тавары за паўгода склаў 6%, а за год - 9,1%. Нехарчовыя тавары за 6 месяцаў падскочылі ў кошце на 6,3%, а за год на ўсе 11,6%. У той жа час паслугі падаражэлі на 5,1% і 9,3% адпаведна.
Раней стала вядома, што Савет міністраў зацвердзіў сярэднетэрміновую праграму развіцця рэспубліканскага бюджэту на 2021-2023 гады. Згодна з дакументам, ў 2021 годзе інфляцыя павінна скласці 5,5%.