https://bel.sputnik.by/20210710/u-mnsku-spakoyna-pastavlsya-da-budantstva-ltvoy-kalyuchaga-plota-na-myazhy-1054626080.html
У Мінску спакойна паставіліся да будаўніцтва Літвой "калючага плота" на мяжы
У Мінску спакойна паставіліся да будаўніцтва Літвой "калючага плота" на мяжы
Sputnik Беларусь
Кіраўнік МЗС лічыць, краіны, якія мяжуюць з РБ, не павінны крыўдзіцца на тое, што да іх "пабеглі мігранты". 10.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-10T16:54+0300
2021-07-10T16:54+0300
2021-08-07T16:46+0300
будаўніцтва
уладзімір макей
мінск
літва
мяжа
мзс
плот
беларусь
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104327/17/1043271756_0:0:2107:1185_1920x0_80_0_0_0e2d3bcc4334218fb5f95f2dc420e7e3.jpg
МІНСК, 10 ліп – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што ў Мінску спакойна паставіліся да таго, што Літва пачала ўзводзіць плот з дроту на мяжы, каб стрымаць паток нелегальных мігрантаў.Тыдзень таму Вільнюс заявіў пра экстрэмальную сітуацыю ў сувязі з наплывам нелегальных мігрантаў, было прынята рашэнне аб узвядзенні плота з калючага дроту на беларускім участку мяжы. Па стане на раніцу суботы ўсталяваны "калючы плот" на першых 500 метрах мяжы, якая складае больш за 1 тысячы кіламетраў.Закранаючы тэму нелегальных мігрантаў, кіраўнік МЗС Беларусі нагадаў пра санкцыі ў дачыненні да Беларусі з боку калектыўнага Захаду."Калі яны - я маю на ўвазе калектыўны Захад, розныя фінансавыя інстытуты - спыняюць фінансаванне розных узаемавыгадных праектаў у Беларусі, калі яны ўводзяць санкцыі супраць Беларусі, (...) то ў выніку мы вымушаны адшукваць дадатковыя сродкі для таго, каб замясціць вось гэтыя змяншальныя фінансы і працягнуць рэалізаваць тыя праекты, якія выгадны для грамадства і дзяржавы", - растлумачыў Макей.Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, у дачыненні да РБ уводзяцца нават галіновыя санкцыі, чаго раней ніколі не было. На яго думку, гэта супярэчыць любым палажэнням міжнароднага права.Макей лічыць, што краіны ЕС, якія мяжуюць з Беларуссю, у дадзеным выпадку не павінны крыўдзіцца на тое, што да іх "пабеглі мігранты", паколькі грашовыя сродкі, якія раней вылучаліся Мінскам на ўзмоцненую ахову мяжы, будуць пераведзены на патрэбы беларусаў.Эканамічныя сектаральныя санкцыі супраць Беларусі ЕС запусціў у чэрвені. У сваю чаргу ў Мінску заявілі, пра намер пачаць працэдуру прыпынення дзеяння пагаднення аб рэадмісіі з Еўрасаюзам.У чэрвені Літва заявіла аб рэзкім росце колькасці нелегальных мігрантаў з трэціх краін. Мінск у сваю чаргу заявіў, што не будзе ператвараць краіну "ў адстойнік для нелегалаў". Чытайце таксама:
мінск
літва
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104327/17/1043271756_0:0:1869:1402_1920x0_80_0_0_393a1f571499a288808ca6f76eca41f7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
будаўніцтва, уладзімір макей, мінск, літва, мяжа, мзс, плот, беларусь, нелегальныя мігранты
будаўніцтва, уладзімір макей, мінск, літва, мяжа, мзс, плот, беларусь, нелегальныя мігранты
У Мінску спакойна паставіліся да будаўніцтва Літвой "калючага плота" на мяжы
16:54 10.07.2021 (абноўлена: 16:46 07.08.2021) Кіраўнік МЗС лічыць, краіны, якія мяжуюць з РБ, не павінны крыўдзіцца на тое, што да іх "пабеглі мігранты".
МІНСК, 10 ліп – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што ў Мінску спакойна паставіліся да таго, што Літва пачала ўзводзіць плот з дроту на мяжы, каб стрымаць паток нелегальных мігрантаў.
Тыдзень таму Вільнюс заявіў пра экстрэмальную сітуацыю ў сувязі з наплывам нелегальных мігрантаў, было прынята рашэнне аб узвядзенні плота з калючага дроту на беларускім участку мяжы. Па стане на раніцу суботы ўсталяваны "калючы плот" на першых 500 метрах мяжы, якая складае больш за 1 тысячы кіламетраў.
"Дзеля бога, хай будуюць (плот - рэд.). На гэты конт ужо... усё сказана", - заявіў Макей у інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today, урывак якога размешчаны ў суботу ў Twitter.
Закранаючы тэму нелегальных мігрантаў, кіраўнік МЗС Беларусі нагадаў пра санкцыі ў дачыненні да Беларусі з боку калектыўнага Захаду.
"Калі яны - я маю на ўвазе калектыўны Захад, розныя фінансавыя інстытуты - спыняюць фінансаванне розных узаемавыгадных праектаў у Беларусі, калі яны ўводзяць санкцыі супраць Беларусі, (...) то ў выніку мы вымушаны адшукваць дадатковыя сродкі для таго, каб замясціць вось гэтыя змяншальныя фінансы і працягнуць рэалізаваць тыя праекты, якія выгадны для грамадства і дзяржавы", - растлумачыў Макей.
Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, у дачыненні да РБ уводзяцца нават галіновыя санкцыі, чаго раней ніколі не было. На яго думку, гэта супярэчыць любым палажэнням міжнароднага права.
Макей лічыць, што краіны ЕС, якія мяжуюць з Беларуссю, у дадзеным выпадку не павінны крыўдзіцца на тое, што да іх "пабеглі мігранты", паколькі грашовыя сродкі, якія раней вылучаліся Мінскам на ўзмоцненую ахову мяжы, будуць пераведзены на патрэбы беларусаў.
"Ніхто абараняць за свой кошт Захад ад нейкіх пошасцяў не збіраецца", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.
Эканамічныя сектаральныя санкцыі супраць Беларусі ЕС запусціў у чэрвені. У сваю чаргу ў Мінску заявілі, пра намер пачаць працэдуру прыпынення дзеяння пагаднення аб рэадмісіі з Еўрасаюзам.
У чэрвені Літва заявіла аб рэзкім росце колькасці нелегальных мігрантаў з трэціх краін. Мінск у сваю чаргу заявіў, што не будзе ператвараць краіну "ў адстойнік для нелегалаў".
Літва пачынае
будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю
Сцяна на мяжы: чаму краіны зачыняюцца ад суседзяў
Лукашэнка не будзе ператвараць Беларусь
"у адстойнік" нелегальных мігрантаўМінфін Беларусі выказаўся пра
ўплыў санкцый ЕС на дзярждоўгЛукашэнка назваў санкцыі Захаду
"шантажом у міжнародным маштабе"