Трапічная спякота прыйшла ў Беларусь: у бліжэйшыя дні месцамі - да +36

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпякота ў Мінску ў ліпені
Спякота ў Мінску ў ліпені - Sputnik Беларусь, 1920, 11.07.2021
Падпісацца
Мінздароўя папярэдзіла, што з-за спякоты вырасла колькасць зваротаў да медыкаў, у тым ліку і з нагоды сонечных удараў
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Гарачыня і слабы вецер чакаюцца ў Беларусі 11 -12 ліпеня, сіноптыкі аб'явілі штармавое папярэджанне, якое адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.
"Сёння ўдзень максімальная тэмпература паветра ў многіх раёнах рэспублікі чакаецца плюс 30-34 градусы, а 12-13 ліпеня месцамі плюс 35-36 градусаў", - паведамілі ў Белгідрамеце.
У бліжэйшую нядзелю, хоць і прагназуецца невялікая воблачнасць, але будзе дастаткова горача, а пры высокай вільготнасці паветра і слабым ветры ствараецца эфект трапічнай спякоты.
Сёння днём паветра прагрэецца да плюс 28-34 градусаў. Днём 12 ліпеня месцамі па Гомельскай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер няўстойлівы, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы 17-22, днём 29-34, па паўднёвым усходзе месцамі да 35-36.
Медыкі папярэдзілі, што такое надвор'е можа справакаваць абвастрэнне сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Паводле іх інфармацыі, у апошнія тыдні колькасць зваротаў у бальніцы павялічылася ў сувязі са спякотай.
З канца чэрвеня з цеплавымі ўдарамі ў медустановы звярнуўся 191 чалавек, 47 з іх шпіталізаваны. Міністэрства аховы здароўя заклікала ва ўмовах трапічнай спякоты абмежаваць час знаходжанне на вуліцы, знізіць фізічныя нагрузкі.
Памяшканні трэба праветрываць, па магчымасці дадаткова ўключыць вентылятары або кандыцыянеры, раяць медыкі.
Чытайце таксама:
Ад жоўтага да аранжавага: у выхадныя ў Беларусі будзе вельмі горача
Надыходзіць спякота: у ДАІ далі парады, што рабіць кіроўцам у такое надвор'е
"Мальдывы" без ПЦР: куды паехаць у Беларусі на выхадныя
Стужка навiн
0