https://bel.sputnik.by/20210712/karonavrus--belarus-vyarnulsya-na-khvalepadobnae-plato-1054667249.html
Каронавірус ў Беларусі: вярнуліся на хвалепадобнае плато
Каронавірус ў Беларусі: вярнуліся на хвалепадобнае плато
Sputnik Беларусь
Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі за адны суткі скарацілася практычна ўдвая. 12.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-12T16:21+0300
2021-07-12T16:21+0300
2021-07-12T16:21+0300
каронавірус
беларусь
каронавірусная інфекцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/01/1045803779_0:0:2530:1424_1920x0_80_0_0_48582241d697477cfbccd2acfdf9886e.jpg
МІНСК, 12 ліп - Sputnik. За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 689 пацыентаў з COVID-19, выпісана - 537 пацыентаў, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя.Усяго ў рэспубліцы з пачатку пандэміі каронавіруса ўлады налічылі 428 тысяч 595 чалавек са станоўчым тэстам. За гэты час ачунялі 421 тысячы 842 пацыенты, у якіх раней быў дыягнаставаны каронавірус."За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3 тысячы 266 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - сцвярджае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.За мінулыя суткі беларускія медыкі правялі 10 тысяч 452 тэсты, пры гэтым у сукупнасці за ўвесь час пандэміі было выканана 6 мільёнаў 987 тысяч 496 тэстаў.Вакцынацыя ад каронавіруса ў БеларусіПа дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у рэспубліцы больш за 1,06 млн беларусаў ужо атрымалі першую прышчэпку ад каронавіруса, з якіх 694,2 тысячы чалавек завяршылі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 з дзвюх доз.У Беларусі для вакцынацыі даступны два прэпараты: кітайскі "Синофарм" (Vero Cell) і расійскі "Спутник V". Прышчапіцца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах. Поўную карту і графік працы шукайце тут.Нагадаем, 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых, хто хоча зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса. Бязвіз пачне дзейнічаць з 15 ліпеня.Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў). Міністэрства аховы здроўя таксама хоча ўнесці прапанову аб адмене самаізаляцыі па прыездзе з-за мяжы для тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі і мае сертыфікат, які гэта пацвярджае.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/01/1045803779_121:0:2353:1674_1920x0_80_0_0_0374d42bccc578bc64f12c4eb8034ea1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус, беларусь, каронавірусная інфекцыя
каронавірус, беларусь, каронавірусная інфекцыя
Каронавірус ў Беларусі: вярнуліся на хвалепадобнае плато
Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі за адны суткі скарацілася практычна ўдвая.
МІНСК, 12 ліп - Sputnik. За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 689 пацыентаў з COVID-19, выпісана - 537 пацыентаў, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя.
Усяго ў рэспубліцы з пачатку пандэміі каронавіруса ўлады налічылі 428 тысяч 595 чалавек са станоўчым тэстам. За гэты час ачунялі 421 тысячы 842 пацыенты, у якіх раней быў дыягнаставаны каронавірус.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3 тысячы 266 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - сцвярджае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
За мінулыя суткі беларускія медыкі правялі 10 тысяч 452 тэсты, пры гэтым у сукупнасці за ўвесь час пандэміі было выканана 6 мільёнаў 987 тысяч 496 тэстаў.
Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у рэспубліцы больш за 1,06 млн беларусаў ужо атрымалі першую прышчэпку ад каронавіруса, з якіх 694,2 тысячы чалавек завяршылі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 з дзвюх доз.
У Беларусі для вакцынацыі даступны два прэпараты: кітайскі "Синофарм" (Vero Cell) і расійскі "Спутник V". Прышчапіцца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах. Поўную карту і графік працы шукайце
тут.
Нагадаем, 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых, хто хоча зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса. Бязвіз пачне дзейнічаць з 15 ліпеня.
Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў). Міністэрства аховы здроўя таксама хоча ўнесці прапанову аб адмене самаізаляцыі па прыездзе з-за мяжы для тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі і мае сертыфікат, які гэта пацвярджае.
Масква пераадолела
пік захворвання на COVID-19 - мэр Сабянін
СААЗ: у свеце
ад каронавіруса памерлі ўжо больш за 4 млн чалавек
Бязвіз для вакцынацыі ад COVID-19 уводзіцца для замежнікаў з 15 ліпеня