"А ВОЗ и ныне там": адабрэнне вакцыны "Спутник V" чакаецца восенню

© Sputnik / Владимир Трефилов / Перайсці ў фотабанкШпрыцы на фоне лагатыпа "Спутник V"
Шпрыцы на фоне лагатыпа Спутник V - Sputnik Беларусь, 1920, 13.07.2021
У дадзены момант праходзяць усе неабходныя працэсы, якія тычацца інспекцыі СААЗ.
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Расійскі фонд прамых інвестыцый чакае, што вакцына "Спутник V" будзе ўхвалена восенню, заявіў кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў.
"Мы чакаем, што гэта здарыцца, можа быць, у верасні або ў кастрычніку, але зноў жа, усё залежыць ад іх", - сказаў Дзмітрыеў у аўторак у эфіры канала India Today.
Дзмітрыеў адзначыў, што ў дадзены момант праходзяць усе неабходныя працэсы, якія тычацца інспекцыі СААЗ.

Першая расійская вакцына

"Гам-КОВИД-Вак" (гандлёвая марка "Спутник V") - распрацоўка Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н.Ф. Гамалеі, прэпарат створаны на аснове добра вывучанай платформы вектара адэнавіруса чалавека.
16 чэрвеня 2020 года Міністэрства аховы здароўя Расіі выдала дазвол на правядзенне клiнiчных даследаванняў двух форм вакцыны – ў ваенным шпіталі імя Бурдэнкі і ў Сечанаўскім універсітэце. Праз паўтара месяца, 1 жніўня, аб іх завяршэнні паведаміў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя РФ Міхаіл Мурашка.
11 жніўня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў аб рэгістрацыі ў Расіі вакцыны. "Спутник V" стала першай у свеце зарэгістраванай вакцынай па прафілактыцы COVID-19.

Прызнанне ў свеце

Вынікі трэцяй фазы клінічных даследаванняў "Спутник V" былі апублікаваны ў часопісе Lancet 2 лютага 2021 года. У ходзе III фазы клінічных выпрабаванняў "Спутник V" прадэманстраваў высокія паказчыкі эфектыўнасці, імунагеннасці і бяспекі. Вакцына дае поўную абарону ад цяжкіх выпадкаў захворвання на каронавірусную інфекцыю.
Па стане на 7 ліпеня "Спутник V" быў ухвалены ў 67 краінах з агульным насельніцтвам звыш 3,5 мільярда чалавек. Па колькасці атрыманых адабрэнняў дзяржаўнымі рэгулятарамі "Спутник V" займае другое месца ў свеце.
Эфектыўнасць вакцыны склала 97,6% па выніках аналізу дадзеных 3,8 мільёна вакцынаваных расіян, гэта вышэй, чым дадзеныя, апублікаваныя раней медыцынскім часопісам The Lancet (91,6%), паведамлялі раней Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ) і НДЦ Гамалеі.
*ВОЗ (на рускай мове) - СААЗ, Сусветная арганізацыя аховы здароўя
Чытайце таксама:
СААЗ зацікаўлена ў шырокім выкарыстанні вакцыны "Спутник V"
Вядучы навуковы часопіс Nature пацвердзіў бяспеку "Спутник V"
Стваральнік "Спутник V": дзіцячая прышчэпка ад COVID-19 будзе гатова да 15 верасня
"Вакцынныя" туры для замежнікаў у Расію могуць каштаваць ад $700
Амерыканскія вакцыны могуць выклікаць праблемы з сэрцам, заявілі ў Еўрасаюзе
Колькі будзе каштаваць вакцынацыя дарослага насельніцтва свету, падлічылі ў СААЗ
ЕС спрабуе прыняць тэрміновыя меры па дыскрэдытацыі расійскай вакцыны - СЗР
Вынікі 3-й фазы даследаванняў "Спутник V" апублікаваны ў The Lancet
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі