https://bel.sputnik.by/20210713/dzem-na-spad-mnzdaroya-apublkavala-sutachnuyu-statystyku-pa-covid-19-1054717387.html
Ідзем на спад: Мінздароўя апублікавала сутачную статыстыку па COVID-19
Ідзем на спад: Мінздароўя апублікавала сутачную статыстыку па COVID-19
Sputnik Беларусь
Колькасць хворых на каронавірус у рэспубліцы за ўвесь час пандэміі наблізілася да 430 тысяч чалавек, пры гэтым пайшлі на папраўку, паводле статыстыкі, звыш 422... 13.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-13T17:08+0300
2021-07-13T17:08+0300
2021-07-13T17:08+0300
міністэрства аховы здароўя
статыстыка
каронавірус
рэспубліка
пандэмія
covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/1b/1046252381_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_44421116ef7275b8d860e112955c8593.jpg
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. За мінулыя 24 гадзіны ў Беларусі каронавірусам заразіліся 586 чалавек, у мінулыя суткі - 689, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў аўторак.Прытым за суткі былі выпісаны 532 пацыенты (422 374 - за ўвесь час), у якіх раней быў дыягнаставаны COVID.За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі рэспублікі памерлі 3 276 чалавек (+10 за мінулыя 24 гадзіны).Медыкі правялі за ўвесь час амаль 7 мільёнаў ПЦР-даследаванняў (+12 132 - за суткі).Вакцынацыя ў БеларусіПаводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя на 13 ліпеня, у краіне звыш 1,13 мільёна беларусаў ужо атрымалі першую прышчэпку ад каронавіруса. З іх 717,2 тысячы чалавек завяршылі поўны курс вакцынацыі.У рэспубліцы для вакцынацыі даступны два прэпараты: кітайскі "Сінафарм" (Vero Cell) і расійскі "Спутник V". Прышчапіцца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах.Нагадаем, што 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых, хто хоча атрымаць прышчэпку ад каронавіруса ў Беларусі. Бязвіз пачне дзейнічаць з 15 ліпеня.Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў). Міністэрства аховы здароўя таксама хоча ўнесці прапанову аб адмене самаізаляцыі па прыездзе з-за мяжы для тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі і мае сертыфікат, які пацвярджае гэта.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/1b/1046252381_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_a2b7306209b78602205b871268d93425.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус, рэспубліка, пандэмія, covid-19
міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус, рэспубліка, пандэмія, covid-19
Ідзем на спад: Мінздароўя апублікавала сутачную статыстыку па COVID-19
Колькасць хворых на каронавірус у рэспубліцы за ўвесь час пандэміі наблізілася да 430 тысяч чалавек, пры гэтым пайшлі на папраўку, паводле статыстыкі, звыш 422 тысяч.
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. За мінулыя 24 гадзіны ў Беларусі каронавірусам заразіліся 586 чалавек, у мінулыя суткі - 689, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў аўторак.
Прытым за суткі былі выпісаны 532 пацыенты (422 374 - за ўвесь час), у якіх раней быў дыягнаставаны COVID.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі рэспублікі памерлі 3 276 чалавек (+10 за мінулыя 24 гадзіны).
Медыкі правялі за ўвесь час амаль 7 мільёнаў ПЦР-даследаванняў (+12 132 - за суткі).
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя на 13 ліпеня, у краіне звыш 1,13 мільёна беларусаў ужо атрымалі першую прышчэпку ад каронавіруса. З іх 717,2 тысячы чалавек завяршылі поўны курс вакцынацыі.
У рэспубліцы для вакцынацыі даступны два прэпараты: кітайскі "Сінафарм" (Vero Cell) і расійскі "Спутник V". Прышчапіцца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах.
Нагадаем, што 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых, хто хоча атрымаць прышчэпку ад каронавіруса ў Беларусі. Бязвіз пачне дзейнічаць
з 15 ліпеня.
Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў). Міністэрства аховы здароўя таксама хоча ўнесці прапанову аб адмене самаізаляцыі па прыездзе з-за мяжы для тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі і мае сертыфікат, які пацвярджае гэта.
У Міністэрстве аховы здароўя расказалі,
як замежнікам вакцынавацца ў Беларусі"Белавія" скараціла да мінімуму
колькасць рэйсаў у ІзраільМасква пераадолела
пік захворвання на COVID-19 - мэр Сабянін