https://bel.sputnik.by/20210713/pagranchnk-ltvy-zlavl-bolsh-za-1-700-nelegala-na-myazhy-z-belarussyu-1054707414.html
Пагранічнікі Літвы злавілі больш за 1 700 нелегалаў на мяжы з Беларуссю
Пагранічнікі Літвы злавілі больш за 1 700 нелегалаў на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Большая частка нелегальных мігрантаў прадстаўлена грамадзянамі Ірака, таксама ёсць выхадцы з Конга, Камеруна, Гвінеі, Ірана, Сірыі і іншых дзяржаў. 13.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-13T14:23+0300
2021-07-13T14:23+0300
2021-08-07T16:47+0300
беларусь
літва
нелегальныя мігранты
мяжа
пагранічнікі
у свеце
калючая загарода еўрасаюза
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0d/1054697704_0:320:3073:2048_1920x0_80_0_0_da969d5cf33d892e23fe4a08b57e9049.jpg
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Літоўскія пагранічнікі злавілі больш за 1 700 мігрантаў ад пачатку 2021 года на мяжы з Беларуссю, піша Sputnik Літва са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы.Гэтая лічба ў 21 раз перавышае паказчык 2020 года, калі за ўсе 12 месяцаў быў затрыманы толькі 81 нелегал. Большая частка мігрантаў - 529 чалавек - была затрымана ў зоне адказнасці пагранічнай паласы ў Друскінінкаі, у Ігналінскім раёне - 325, у Варэнскім - 315, а ў Шальчынінкайскім - 246. За мінулыя суткі вайскоўцы затрымалі на кардоне 56 нелегалаў.Палова мігрантаў прадстаўляліся грамадзянамі Ірака, астатнія сцвярджалі, што яны з Конга, Камеруна, Ірана, Сірыі, Гвінеі. У многіх з іх няма дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, iх грамадзянства ўстанаўліваюць літоўскія ўлады.Адгарадзіліся ад БеларусіЛітва апошнім часам заяўляе аб вялікім росце колькасці нелегалаў, якіх затрымліваюць на мяжы з Беларуссю. Улады краіны 2 ліпеня абвясцілі экстрэмальную сітуацыю ў сувязі з наплывам мігрантаў і вырашылі пабудаваць на мяжы плот з калючым дротам. Урад Літвы выдзеліў амаль 5 мільёнаў еўра на гэтыя мэты, а ў цэлым рэспубліка мае намер вылучыць 42 мільёны еўра на ўмацаванне мяжы.Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей, каментуючы рашэнне Літвы адгарадзіцца плотам, заявіў, што ў Мінску супраць гэтага не пярэчаць.На дапамогу літоўскім калегам для абароны ад мігрантаў ужо прыляцелі ваенныя верталёты, дроны і іншая спецтэхніка. Таксама на мінулым тыдні Эстонія накіравала 10 сваіх паліцэйскіх з аўтамабілямі, Фінляндыя - дваіх.Чытайце таксама:
беларусь
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0d/1054697704_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_0d61bd1bdd7d180bcc83e1beeaefb6a3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, літва, нелегальныя мігранты, мяжа, пагранічнікі, у свеце
беларусь, літва, нелегальныя мігранты, мяжа, пагранічнікі, у свеце
Пагранічнікі Літвы злавілі больш за 1 700 нелегалаў на мяжы з Беларуссю
14:23 13.07.2021 (абноўлена: 16:47 07.08.2021) Большая частка нелегальных мігрантаў прадстаўлена грамадзянамі Ірака, таксама ёсць выхадцы з Конга, Камеруна, Гвінеі, Ірана, Сірыі і іншых дзяржаў.
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Літоўскія пагранічнікі злавілі больш за 1 700 мігрантаў ад пачатку 2021 года на мяжы з Беларуссю, піша Sputnik Літва са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы.
Гэтая лічба ў 21 раз перавышае паказчык 2020 года, калі за ўсе 12 месяцаў быў затрыманы толькі 81 нелегал. Большая частка мігрантаў - 529 чалавек - была затрымана ў зоне адказнасці пагранічнай паласы ў Друскінінкаі, у Ігналінскім раёне - 325, у Варэнскім - 315, а ў Шальчынінкайскім - 246. За мінулыя суткі вайскоўцы затрымалі на кардоне 56 нелегалаў.
Палова мігрантаў прадстаўляліся грамадзянамі Ірака, астатнія сцвярджалі, што яны з Конга, Камеруна, Ірана, Сірыі, Гвінеі. У многіх з іх няма дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, iх грамадзянства ўстанаўліваюць літоўскія ўлады.
Адгарадзіліся ад Беларусі
Літва апошнім часам заяўляе аб вялікім росце колькасці нелегалаў, якіх затрымліваюць на мяжы з Беларуссю. Улады краіны 2 ліпеня абвясцілі экстрэмальную сітуацыю ў сувязі з наплывам мігрантаў і вырашылі пабудаваць на мяжы плот з калючым дротам. Урад Літвы выдзеліў амаль 5 мільёнаў еўра на гэтыя мэты, а ў цэлым рэспубліка мае намер вылучыць 42 мільёны еўра на ўмацаванне мяжы.
Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей, каментуючы рашэнне Літвы адгарадзіцца плотам, заявіў, што ў Мінску супраць гэтага не пярэчаць.
На дапамогу літоўскім калегам для абароны ад мігрантаў ужо прыляцелі ваенныя верталёты, дроны і іншая спецтэхніка. Таксама на мінулым тыдні Эстонія накіравала 10 сваіх паліцэйскіх з аўтамабілямі, Фінляндыя - дваіх.
ЕС накіравала ў Літву верталёты
для абароны ад нелегальных мігрантаў з Беларусі
У Мінску спакойна паставіліся да
будаўніцтва Літвой "калючага плота" на мяжы
Лукашэнка не будзе
ператвараць Беларусь "у адстойнік" нелегальных мігрантаў