Чаму ў Беларусі даражэе гародніна і калі цэны пачнуць зніжацца

© Sputnik / Валерия БерекчиянСезон свежай гародніны і зеляніны ў самым разгары
Сезон свежай гародніны і зеляніны ў самым разгары - Sputnik Беларусь, 1920, 14.07.2021
Падпісацца
З пачатку года ў Расіі морква вырасла ў кошце амаль у 2,5 разы (на 147,13%), а бульба падаражэла на 90,72%, вынікае з дадзеных Расстата. Несуцяшальную дынаміку цэн на плодаагародніну фіксуюць і ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза.
Чым выкліканы рост, ці стабілізуецца сітуацыя ў хуткім часе або ж варта чакаць далейшага павышэння кошту прадуктаў - карэспандэнт Sputnik Марыя Навуменка даведалася ў экспертаў.
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі (Белстат), у снежні 2020 года сярэдняя цана на бульбу ў рэспубліцы складала 82 капейкі (23,67 расійскіх рублі- Sputnik). Зараз кілаграм маладой бульбы абыходзіцца беларусам амаль у два рубля (57,62 руб.).
Сярэдняя цана на моркву ў чэрвені склала 2,15 беларускіх рублі (61,94 руб.). Год назад цэннік знаходзіўся на ўзроўні - 1,1 беларускіх рубля (31,69 руб.).
"Нельга сказаць што павелічэнне на рубель - гэта катастрофа для спажыўца. Неабходна разумець, што частка насельніцтва Беларусі самі вырошчваюць моркву і бульбу ў гародах", - разважае эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін.
Ён адзначае, што ўсе сельскагаспадарчыя прадукты маюць сезоннасць. У чэрвені-ліпені новага ўраджаю морквы ў рэспубліцы няма, яе завозяць у краіну.
"Зразумела, што ў гэты перыяд цэны на моркву будуць досыць высокімі. Калі глядзець у цэлым на сегмент сельгаспрадукцыі, то мы дакладна бачым, што ў чэрвені 2021 года ў параўнанні з траўнем цэны знізіліся на 0,6%, а ў параўнанні са снежнем 2020 года яны павысіліся на 7,4%", - прыводзіць статыстыку Аляксей Аўдонін.

Вінаваты бензін?

Доктар эканамічных навук, прафесар Ірына Новікава звязвае павелічэнне кошту плодаагародніннай прадукцыі з ростам коштаў на бензін.
"Як бы фермер не паляпшаў прадукцыйнасць працы, ён усю прадукцыю возіць на машыне. Паліва уваходзіць у сабекошт любой прадукцыі. Адпаведна, фермер цану бензіну, які падаражэў, уключае ў сабекошт морквы і бульбы", - кажа Новікава.
З пачатку года ў Беларусі адбылося 21-е па ліку падаражанне паліва. Як адзначаюць у прэс-службе "Белнафтахіма", з пачатку 2021 года сярэдняе значэнне сусветных каціровак нафты вырасла на 41,2%. Рознічныя цэны на маторнае паліва на беларускім рынку за гэты перыяд павялічаны на 10,3%.
Аляксей Аўдонін адзначае, што да восені будзе новы ўраджай плодаагародніны, і кошты ўсё ж стабілізуюцца.
Чытайце таксама:
Пра 10 пучкоў зеляніны і месцы на рынках: фермеры тэлефануюць на "гарачую лінію" КДК
Жорсткае цэнавое рэгуляванне пракаменціраваў прэм'ер Беларусі
Валяр’янава vs Табары: які рынак нам патрэбны?
Стужка навiн
0