https://bel.sputnik.by/20210715/mezentsa-pa-ntegratsy-ras--belarus-zastalosya-abmerkavats-energetyku--padatk-1054799914.html
Мезенцаў: па інтэграцыі Расіі і Беларусі засталося абмеркаваць энергетыку і падаткі
Мезенцаў: па інтэграцыі Расіі і Беларусі засталося абмеркаваць энергетыку і падаткі
Sputnik Беларусь
Засталося не так шмат у параўнанні з тым, што ўжо зроблена, лічыць дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. 15.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-15T09:39+0300
2021-07-15T09:39+0300
2021-07-15T09:39+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
падаткі
дзмітрый мезенцаў
беларусь
расія
саюзная дзяржава
энергетыка
інтэграцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/02/1047290383_0:36:3071:1763_1920x0_80_0_0_c6e87fef95cb4586e5ed8227d5dfb4f2.jpg
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Расія і Беларусь дасягнулі дамоўленасці амаль па 30 дарожных картах па інтэграцыі, засталося абмеркаваць пытанні па энергетыцы і ў падатковай сферы, заявіў напярэдадні дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.Па словах Мезенцава, "амаль па трох дзесятках" дарожных карт "дасягнуты дамоўленасці".Аб завяршэнні працы над саюзнымі праграмамі па гарманізацыі падатковага заканадаўства і ўзаемадзеянні ў мытнай сферы распавяла ў сераду і прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Так яна пракаменціравала вынікі перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу 13 ліпеня.Нагадаем, раней пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў адзначаў, што дарожныя карты амаль узгодненыя, засталася ўсяго адна. Са свайго боку пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка заяўляў, што дарожныя карты па інтэграцыі Мінск і Масква могуць узгадніць да канца года.Ініцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў у 2019 годзе. Была сфарміравана міжурадавая група, якая падрыхтавала праект дарожных карт па розных пытаннях. Гэта кампрамісныя рашэнні па такіх напрамках, як, да прыкладу, пастаўкі нафты і газу, мытнае і падатковае рэгуляванне.У красавіку бягучага года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што бакам засталося дапрацаваць дзве-тры "сур'ёзныя праграмы эканамічнага характару".Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/02/1047290383_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_a7d445603c1eb28d382ebd8f9f64c96a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падаткі, дзмітрый мезенцаў, беларусь, расія, саюзная дзяржава, энергетыка, інтэграцыя
падаткі, дзмітрый мезенцаў, беларусь, расія, саюзная дзяржава, энергетыка, інтэграцыя
Мезенцаў: па інтэграцыі Расіі і Беларусі засталося абмеркаваць энергетыку і падаткі
Засталося не так шмат у параўнанні з тым, што ўжо зроблена, лічыць дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Расія і Беларусь дасягнулі дамоўленасці амаль па 30 дарожных картах па інтэграцыі, засталося абмеркаваць пытанні па энергетыцы і ў падатковай сферы, заявіў напярэдадні дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Па словах Мезенцава, "амаль па трох дзесятках" дарожных карт "дасягнуты дамоўленасці".
"Засталося абмеркаваць шэраг сапраўды вельмі важных пытанняў у энергетычнай сферы, у сферы збліжэння падыходаў да практыкі падатковых службаў, падатковага заканадаўства. Гэта не так шмат у адносінах да таго, што ўжо зроблена", - сказаў Мезенцаў у эфіры тэлеканала "Россия 24".
Аб завяршэнні працы над саюзнымі праграмамі па гарманізацыі падатковага заканадаўства і ўзаемадзеянні ў мытнай сферы распавяла ў сераду і прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Так яна пракаменціравала вынікі
перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу 13 ліпеня.
Нагадаем, раней пасол РФ у Беларусі Яўген Лук'янаў адзначаў, што дарожныя карты амаль узгодненыя, засталася
ўсяго адна. Са свайго боку пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка заяўляў, што дарожныя карты па інтэграцыі Мінск і Масква могуць
узгадніць да канца года.
Ініцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў у 2019 годзе. Была сфарміравана міжурадавая група, якая падрыхтавала праект дарожных карт па розных пытаннях. Гэта кампрамісныя рашэнні па такіх напрамках, як, да прыкладу, пастаўкі нафты і газу, мытнае і падатковае рэгуляванне.
У красавіку бягучага года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што бакам засталося дапрацаваць дзве-тры "сур'ёзныя праграмы эканамічнага характару".
Пуцін
ацаніў Саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі
Лукашэнка і Пуцін яшчэ раз
сустрэнуцца ўвосеньПуцін: нягледзячы на санкцыі
знешні доўг Беларусі скараціўся на 2,5%
Новыя напрамкі інтэграцыі Беларусі і Расіі - экспертны падыход
Саюзныя праграмы Беларусі і Расіі
могуць быць узгоднены восеннюНаўздагон за БелАЭС: у Беларусі і Расіі з'явіцца
яшчэ адзін вялікі інтэграцыйны праект?