https://bel.sputnik.by/20210715/mperatar-yapon-navedae-adkrytsts-almpyady--toka-1054802540.html
Імператар Японіі наведае адкрыццё Алімпіяды ў Токіа
Імператар Японіі наведае адкрыццё Алімпіяды ў Токіа
Sputnik Беларусь
Перад адкрыццём Алімпіяды Нарухіта сустрэнецца з прэзідэнтам МАК Томасам Бахам. 15.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-15T12:51+0300
2021-07-15T12:51+0300
2021-07-15T12:51+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
японія
алімпіяда
мак
токіа
імператар
нарухіта
томас бах
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104305/68/1043056828_0:0:1551:873_1920x0_80_0_0_6097a18cef6cc780c2519c4d7f114180.jpg
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Японскі імператар Нарухіта будзе прысутнічаць на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Токіа і, магчыма, выступіць з прывітальным словам, паведаміў у сераду тэлеканал NHK.На цырымоніі ён будзе адзін прадстаўляць імператарскую сям'ю. На цырымонію гледачоў не пусцяць: будуць толькі члены спартыўных дэлегацый, прадстаўнікі краін і спонсараў.Перад адкрыццём Алімпіяды Нарухіта сустрэнецца з прэзідэнтам МАК Томасам Бахам, а ў дзень цырымоніі - з кіраўнікамі дзяржаў, якія прыедуць на Гульні.Адзначаецца, што на Алімпіядзе члены імператарскай сям'і не будуць назіраць за спаборніцтвамі з трыбун.32-я Летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня. На галоўных стартах чатырохгоддзя разыграюць 339 камплектаў медалёў у 33 відах спорту. На гульнях Беларусь будуць прадстаўляць 110 спартсменаў.Чытайце таксама:
японія
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104305/68/1043056828_73:0:1520:1085_1920x0_80_0_0_2ef56a926ff8688a6c681a722c83ee12.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, японія, алімпіяда, мак, токіа, імператар, нарухіта, томас бах, у свеце
летнія алімпійскія гульні ў токіа, японія, алімпіяда, мак, токіа, імператар, нарухіта, томас бах, у свеце
Імператар Японіі наведае адкрыццё Алімпіяды ў Токіа
Перад адкрыццём Алімпіяды Нарухіта сустрэнецца з прэзідэнтам МАК Томасам Бахам.
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Японскі імператар Нарухіта будзе прысутнічаць на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Токіа і, магчыма, выступіць з прывітальным словам, паведаміў у сераду тэлеканал NHK.
На цырымоніі ён будзе адзін прадстаўляць імператарскую сям'ю. На цырымонію гледачоў не пусцяць: будуць толькі члены спартыўных дэлегацый, прадстаўнікі краін і спонсараў.
Перад адкрыццём Алімпіяды Нарухіта сустрэнецца з прэзідэнтам МАК Томасам Бахам, а ў дзень цырымоніі - з кіраўнікамі дзяржаў, якія прыедуць на Гульні.
Адзначаецца, што на Алімпіядзе члены імператарскай сям'і не будуць назіраць за спаборніцтвамі з трыбун.
32-я Летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня. На галоўных стартах чатырохгоддзя разыграюць 339 камплектаў медалёў у 33 відах спорту. На гульнях Беларусь будуць прадстаўляць 110 спартсменаў.
Цырымонію
адкрыцця Алімпіяды ў Токіа змогуць наведаць толькі VIP-персоны?
Першыя беларускія спартсмены
прыбылі на Гульні ў Токіа