https://bel.sputnik.by/20210716/bolsh-na-chverts-mnzdaroya-apublkavala-novuyu-statystyku-zakhvarelykh-na-covid-19-1054917929.html
Больш на чвэрць: Мінздароўя апублікавала новую статыстыку захварэлых на COVID-19
Больш на чвэрць: Мінздароўя апублікавала новую статыстыку захварэлых на COVID-19
Sputnik Беларусь
За апошнія суткі ў Беларусі паставілі 1 276 новых дыягназаў "каронавірус". пры гэтым учора іх было 991. 16.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-16T15:58+0300
2021-07-16T15:58+0300
2021-07-16T15:58+0300
беларусь
міністэрства аховы здароўя
статыстыка
каронавірус
covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104479/66/1044796620_0:0:2877:1618_1920x0_80_0_0_f3cc7a6a855b6b56b5e912dc0813d8e9.jpg
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Ад пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 432 388 пацыентаў са станоўчым тэстам на COVID-19, з іх за апошнія суткі - 1 276 выпадкаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.За мінулыя 24 гадзіны быў выпісаны 1 361 чалавек, усяго ад пачатку пандэміі ачунялі 425 907 пацыентаў.За ўвесь час распаўсюджвання віруса ў Беларусі памерлі 3 306 чалавек з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй, з іх 10 - за апошнія суткі.Вакцынацыя ў БеларусіУ Беларусі для вакцынацыі цяпер даступны два прэпараты: кітайскі Vero Cell і расійскі "Спутник V". Прышчапіцца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах і на рынках.Бязвіз для замежнікаўНагадаем, 1 ліпеня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых, хто хоча зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса. Бязвіз пачаў дзейнічаць з 15 ліпеня.Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў).Міністэрства аховы здароўя таксама ўнесла прапанову аб адмене самаізаляцыі па прыездзе з-за мяжы для тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі і мае пацвярджаючы гэта сертыфікат. Таксама скарацілі каранцін да 7 дзён для тых, хто зрабіў проста ПЦР-тэст. Раней каранцін па вяртанні складаў 10 дзён.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104479/66/1044796620_122:0:2851:2047_1920x0_80_0_0_74267ffc13bc6d3f9ec47237f8e27391.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус, covid-19
беларусь, міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус, covid-19
Больш на чвэрць: Мінздароўя апублікавала новую статыстыку захварэлых на COVID-19
За апошнія суткі ў Беларусі паставілі 1 276 новых дыягназаў "каронавірус". пры гэтым учора іх было 991.
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Ад пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 432 388 пацыентаў са станоўчым тэстам на COVID-19, з іх за апошнія суткі - 1 276 выпадкаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
За мінулыя 24 гадзіны быў выпісаны 1 361 чалавек, усяго ад пачатку пандэміі ачунялі 425 907 пацыентаў.
За ўвесь час распаўсюджвання віруса ў Беларусі памерлі 3 306 чалавек з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй, з іх 10 - за апошнія суткі.
У Беларусі для вакцынацыі цяпер даступны два прэпараты: кітайскі Vero Cell і расійскі "Спутник V". Прышчапіцца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах і на рынках.
Нагадаем, 1 ліпеня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых, хто хоча зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса. Бязвіз пачаў дзейнічаць з 15 ліпеня.
Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў).
Міністэрства аховы здароўя таксама ўнесла прапанову аб адмене самаізаляцыі па прыездзе з-за мяжы для тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі і мае пацвярджаючы гэта сертыфікат. Таксама скарацілі каранцін да 7 дзён для тых, хто зрабіў проста ПЦР-тэст. Раней каранцін па вяртанні складаў 10 дзён.
У Беларусі рэзка
змянілі правілы самаізаляцыі па каронавірусе
"Падарожнічаю без COVID-19": пакуль ПЦР-тэсты, але
хутка і пашпарты вакцынацыіСтала вядома, колькі замежнікаў
запісалася на платную вакцынацыю ў РБ