https://bel.sputnik.by/20210718/drug-raz-za-dva-tydn-most-u-grodna-zno-razmyla---vdea-1054952695.html
Другі раз за два тыдні: мост у Гродна ізноў размыла - відэа
Другі раз за два тыдні: мост у Гродна ізноў размыла - відэа
Sputnik Беларусь
Высокі схіл зноў з'ехаў разам з тратуарам, агароджай і часткай новых магутных ліўнёвых сцёкаў. Глядзіце на відэа, як выглядае новы мост у Гродна пасля залевы. 18.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-18T13:00+0300
2021-07-18T13:00+0300
2021-07-18T13:00+0300
гродна
залевы
мост
відэа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/12/1054952419_0:0:640:360_1920x0_80_0_0_0cceba0bab7027b6a88929058cbcc3cf.jpg
Гэта ўжо другое надзвычайнае здарэнне на новым, чацвёртым, мосце праз Нёман у Гродна.Першае выпрабаванне ліўнем ён не прайшоў 4 ліпеня. На пад'ездзе да маста на правым беразе ўтварылася вялікая яма - схіл змыла ў Нёман, абваліўся тратуар, частка дарогі, агароджа, ліхтарны слуп.Тады высветлілі, што правал адбыўся ў самым нізкім месцы дарогі, дзе пачалі назапашвацца вялікія патокі вады, ліўнёвая каналізацыя не вытрымала і зламалася. На працягу двух тыдняў дарогу паправілі, пабудавалі магутныя ліўнёўкі і спускі для аварыйнага скіду вады.І вось - новае НЗ, прычым на тым жа месцы. Высокі схіл зноў з'ехаў разам з тратуарам, агароджай і часткай новых магутных ліўнёвых сцёкаў, якія павінны былі адводзіць патокі вады і не даваць ім размываць насыпную горку. Што ў гэты раз пайшло не так, пакуль не ясна. Але вызначаную на суботні вечар грандыёзную цырымонію адкрыцця моста, наведаць якую, як мяркуецца, збіраўся Аляксандр Лукашэнка, прыйшлося адмяніць.Глядзіце таксама:
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/12/1054952419_68:0:548:360_1920x0_80_0_0_ec6d4c81b6dda266d0780361ae0600a7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гродна, залевы, мост, видео
гродна, залевы, мост, видео
Другі раз за два тыдні: мост у Гродна ізноў размыла - відэа
Высокі схіл зноў з'ехаў разам з тратуарам, агароджай і часткай новых магутных ліўнёвых сцёкаў. Глядзіце на відэа, як выглядае новы мост у Гродна пасля залевы.
Гэта ўжо другое надзвычайнае здарэнне на новым, чацвёртым, мосце праз Нёман у Гродна.
Першае выпрабаванне ліўнем ён не прайшоў 4 ліпеня. На пад'ездзе да маста на правым беразе ўтварылася вялікая яма - схіл змыла ў Нёман, абваліўся тратуар, частка дарогі, агароджа, ліхтарны слуп.
Тады высветлілі, што правал адбыўся ў самым нізкім месцы дарогі, дзе пачалі назапашвацца вялікія патокі вады, ліўнёвая каналізацыя не вытрымала і зламалася. На працягу двух тыдняў дарогу паправілі, пабудавалі магутныя ліўнёўкі і спускі для аварыйнага скіду вады.
І вось - новае НЗ, прычым на тым жа месцы. Высокі схіл зноў з'ехаў разам з тратуарам, агароджай і часткай новых магутных ліўнёвых сцёкаў, якія павінны былі адводзіць патокі вады і не даваць ім размываць насыпную горку. Што ў гэты раз пайшло не так, пакуль не ясна. Але вызначаную на суботні вечар грандыёзную цырымонію адкрыцця моста, наведаць якую, як мяркуецца, збіраўся Аляксандр Лукашэнка, прыйшлося адмяніць.
Змыла з асфальтам: як выглядае
дарога ў Гродна пасля ліўня – відэа
Германія тоне
пасля моцных ліўняў, якія выклікалі паводку - відэа
Да +50 градусаў: Ірак і Сірыя знемагаюць ад анамальнай спёкі - відэа