https://bel.sputnik.by/20210719/paslya-vykhadnykh---mensh-mnzdaroya-pryvyalo-novyya-dadzenyya-pa-karonavruse-1054971969.html
Пасля выхадных - менш: Мінздароўя прывяло новыя дадзеныя па каронавірусе
Пасля выхадных - менш: Мінздароўя прывяло новыя дадзеныя па каронавірусе
Sputnik Беларусь
Прышчэпачная пара ў рэспубліцы ў разгары: больш за 1,22 мільёна чалавек зрабілі першы ўкол ад COVID-19. 19.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-19T15:48+0300
2021-07-19T15:48+0300
2021-07-19T15:48+0300
міністэрства аховы здароўя
каронавірус
covid-19
дадзеныя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/01/1046537542_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_a227365068106ff155eae9f85e79de63.jpg
МІНСК, 19 ліп – Sputnik. У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістравалі 658 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.Ачунялі за гэты ж час 480 чалавек. Ахвярамі інфекцыі сталі 8 чалавек.У цэлым жа ад пачатку пандэміі выяўлены 435 020 выпадкаў заражэння, вылечыліся ад COVID-19 - 428 682 пацыенты. Памерлі 3 334 чалавекі.Лабараторыі выканалі 7 101 151 тэст. Зараз у актыўнай фазе лячэння знаходзіцца каля 3 тысяч беларусаў.У Беларусі ў поўным разгары прышчэпачная кампанія: больш за 1,22 млн беларусаў ужо атрымалі першую дозу антыкавіднай вакцыны, а 757 тысяч - прайшлі поўны курс вакцынацыі.Вакцынацыя ў БеларусіУ Беларусі для вакцынацыі ад каронавіруса цяпер даступны два прэпараты: кітайскі Vero Cell і расійскі "Спутник V". Прышчапіцца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах і на рынках.Бязвіз для замежнікаўНагадаем, што 1 ліпеня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых замежнікаў, хто хоча зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса.Бязвіз пачаў дзейнічаць з 15 ліпеня.Як паведамляла беларускае Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў).Адменены каранцінМіністэрства аховы здароўя таксама адмяніла самаізаляцыю па прыездзе з-за мяжы для тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі і мае пацвярджаючы сертыфікат.Таксама ведамства скараціла каранцін да 7 дзён для тых, хто зрабіў проста ПЦР-тэст.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/01/1046537542_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_8395315bfe5c86756ebe0de5ff331648.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, каронавірус, covid-19, дадзеныя
міністэрства аховы здароўя, каронавірус, covid-19, дадзеныя
Пасля выхадных - менш: Мінздароўя прывяло новыя дадзеныя па каронавірусе
Прышчэпачная пара ў рэспубліцы ў разгары: больш за 1,22 мільёна чалавек зрабілі першы ўкол ад COVID-19.
МІНСК, 19 ліп – Sputnik. У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістравалі 658 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Ачунялі за гэты ж час 480 чалавек. Ахвярамі інфекцыі сталі 8 чалавек.
У цэлым жа ад пачатку пандэміі выяўлены 435 020 выпадкаў заражэння, вылечыліся ад COVID-19 - 428 682 пацыенты. Памерлі 3 334 чалавекі.
Лабараторыі выканалі 7 101 151 тэст. Зараз у актыўнай фазе лячэння знаходзіцца каля 3 тысяч беларусаў.
У Беларусі ў поўным разгары прышчэпачная кампанія: больш за 1,22 млн беларусаў ужо атрымалі першую дозу антыкавіднай вакцыны, а 757 тысяч - прайшлі поўны курс вакцынацыі.
У Беларусі для вакцынацыі ад каронавіруса цяпер даступны два прэпараты: кітайскі Vero Cell і расійскі "Спутник V". Прышчапіцца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах і на рынках.
Нагадаем, што 1 ліпеня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых замежнікаў, хто хоча зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса.
Бязвіз пачаў дзейнічаць з 15 ліпеня.
Як паведамляла беларускае Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў).
Міністэрства аховы здароўя таксама адмяніла самаізаляцыю па прыездзе з-за мяжы для тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі і мае пацвярджаючы сертыфікат.
Таксама ведамства скараціла каранцін да 7 дзён для тых, хто зрабіў проста ПЦР-тэст.
Міністэрства аховы здароўя
забараніла платных пасярэднікаў пры запісе на ПЦР-тэсты
Першы выпадак каронавіруса
выявілі ў Алімпійскай вёсцы ў Токіа
Украіна зробіць больш жорсткімі
правілы ўезду для беларусаў