https://bel.sputnik.by/20210717/pershy-vypadak-karonavrusa-vyyavl--almpyskay-vstsy--toka-1054936349.html
Першы выпадак каронавіруса выявілі ў Алімпійскай вёсцы ў Токіа
Першы выпадак каронавіруса выявілі ў Алімпійскай вёсцы ў Токіа
Sputnik Беларусь
Гэта першы станоўчы вынік тэста на COVID-19 у чужаземца, якi прыбыў у Токіа і размясціўся ў Алімпійскай вёсцы. 17.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-17T14:35+0300
2021-07-17T14:35+0300
2021-07-17T14:35+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
алімпійскія гульні
алімпійская вёска
каронавірус
токіа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/11/1054936231_0:230:3007:1921_1920x0_80_0_0_f5a8f2cbfaea715931c3557d546b477d.jpg
МІНСК, 17 ліп - Sputnik. У Алімпійскай вёсцы ў Токіа выявілі першы выпадак заражэння каронавірусам у чужаземца, які прыбыў на Гульні.Інфіцыраванне пацвердзілася ў члена адной з дэлегацый, якія прыехалі на Алімпійскія гульні ў Токіа, паведамляе японскае агенцтва Кіода са спасылкай на аргкамітэт Алімпіяды.Тэст на COVID-19 упершыню даў станоўчы вынік у чужаземца, якi прыбыў у Японію і размясціўся ў Алімпійскай вёсцы. Грамадзянства, пол і ўзрост хворага не паведамляюцца.У аргкамітэце Гульняў паведамілі аб 15 новых выпадках станоўчых тэстаў на каронавірус, уключаючы ўказаны. Сярод персаналу заразіліся сем чалавек, шэсць сярод членаў дэлегацый і два журналісты. Восем хворых - замежнікі, сямёра - японцы, удакладнілі ў аргкамітэце.Абмежаванні на Алімпіядзе ў ТокіаАлімпійскія Гульні ў Токіа павінны былі адбыцца з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, але іх перанеслі на год з-за каронавіруса. Гульні Токіа-2020 пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня. Першапачаткова планаваўся ўдзел 10-12 тысяч спартсменаў.Цяперашнія летнія Алімпійскія гульні абяцаюць стаць самымі маштабнымі па колькасці відаў спорту - 33, і катэгорыям - 339. У іх павінны прыняць удзел каля 19 тысяч спартсменаў і 41 тысяча суправаджаючых.Пры гэтым Алімпіяда пройдзе без замежных заўзятараў. Усе спаборніцтвы ў Токіа, суседніх з ім прэфектурах Канагава, Ціба, Сайтама, а таксама на Хакайда і ў Фукусіме адбудуцца і без японскіх гледачоў. У цэлым 96% спаборніцтваў пройдуць без гледачоў.З панядзелка ў Токіа быў уведзены чацвёрты па ліку рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за ўстойлівага росту захворвання каронавірусам у сталіцы ў апошнія тры тыдні.Рэжым НС будзе дзейнічаць да 22 жніўня - на працягу ўсёй Алімпіяды (23 ліпеня - 8 жніўня) і завершыцца за дзень да старту Паралімпійскіх гульняў (24 жніўня - 5 верасня).Чытайце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/11/1054936231_278:0:3007:2047_1920x0_80_0_0_0b1fe68182f4603324e329aa4eac3db6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, алімпійскія гульні, алімпійская вёска, каронавірус, токіа
летнія алімпійскія гульні ў токіа, алімпійскія гульні, алімпійская вёска, каронавірус, токіа
Першы выпадак каронавіруса выявілі ў Алімпійскай вёсцы ў Токіа
Гэта першы станоўчы вынік тэста на COVID-19 у чужаземца, якi прыбыў у Токіа і размясціўся ў Алімпійскай вёсцы.
МІНСК, 17 ліп - Sputnik. У Алімпійскай вёсцы ў Токіа выявілі першы выпадак заражэння каронавірусам у чужаземца, які прыбыў на Гульні.
Інфіцыраванне пацвердзілася ў члена адной з дэлегацый, якія прыехалі на Алімпійскія гульні ў Токіа, паведамляе японскае агенцтва Кіода са спасылкай на аргкамітэт Алімпіяды.
Тэст на COVID-19 упершыню даў станоўчы вынік у чужаземца, якi прыбыў у Японію і размясціўся ў Алімпійскай вёсцы. Грамадзянства, пол і ўзрост хворага не паведамляюцца.
У аргкамітэце Гульняў паведамілі аб 15 новых выпадках станоўчых тэстаў на каронавірус, уключаючы ўказаны. Сярод персаналу заразіліся сем чалавек, шэсць сярод членаў дэлегацый і два журналісты. Восем хворых - замежнікі, сямёра - японцы, удакладнілі ў аргкамітэце.
Абмежаванні на Алімпіядзе ў Токіа
Алімпійскія Гульні ў Токіа павінны былі адбыцца з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, але іх перанеслі на год з-за каронавіруса. Гульні Токіа-2020 пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня. Першапачаткова планаваўся ўдзел 10-12 тысяч спартсменаў.
Цяперашнія летнія Алімпійскія гульні абяцаюць стаць самымі маштабнымі па колькасці відаў спорту - 33, і катэгорыям - 339. У іх павінны прыняць удзел каля 19 тысяч спартсменаў і 41 тысяча суправаджаючых.
Пры гэтым Алімпіяда пройдзе без замежных заўзятараў. Усе спаборніцтвы ў Токіа, суседніх з ім прэфектурах Канагава, Ціба, Сайтама, а таксама на Хакайда і ў Фукусіме адбудуцца і без японскіх гледачоў. У цэлым 96% спаборніцтваў пройдуць без гледачоў.
З панядзелка ў Токіа быў уведзены чацвёрты па ліку рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за ўстойлівага росту захворвання каронавірусам у сталіцы ў апошнія тры тыдні.
Рэжым НС будзе дзейнічаць да 22 жніўня - на працягу ўсёй Алімпіяды (23 ліпеня - 8 жніўня) і завершыцца за дзень да старту Паралімпійскіх гульняў (24 жніўня - 5 верасня).
Відэафакт:
спартсмены прыбываюць у Токіа перад Алімпійскімі гульнямі