https://bel.sputnik.by/20210720/dzesyats-gado-bez-kardynala-svnteka-u-belarus-adsluzhats-pamnalnyya-mesy-1054998321.html
Дзесяць гадоў без кардынала Свёнтэка: у Беларусі адслужаць памінальныя месы
Дзесяць гадоў без кардынала Свёнтэка: у Беларусі адслужаць памінальныя месы
Sputnik Беларусь
Доўгае жыццё кардынала было поўным трагічных падзей, але ён да апошніх дзён захоўваў жыццялюбства і неверагоднае пачуццё гумару. 20.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-20T14:45+0300
2021-07-20T14:45+0300
2021-07-20T14:45+0300
беларусь
казімір свёнтэк
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102432/71/1024327180_0:71:1001:634_1920x0_80_0_0_79ea2c706b2babcbf47cfbc92f67986d.jpg
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Памінальныя месы будуць адслужаны ў касцёлах у дзень гадавіны са дня смерці самага вядомага беларускага каталіцкага іерарха - кардынала Казіміра Свёнтэка, паведамілі ў Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі.У сераду, 21 ліпеня, спаўняецца 10 гадоў з дня смерці кардынала Казіміра Свёнтэка, які кіраваў беларускім касцёлам больш за 15 гадоў."У Мінску святая імша, на якой будуць успамінаць Яго Эмінэнцыі кардынала Свёнтэка, пройдзе ў архікатэдральным касцёле. Потым у храме пачнецца канцэрт духоўнай музыкі", - распавялі Sputnik ў епархіяльным упраўленні.Па словах суразмоўцаў агенцтва, у саборы будзе гучаць арган у гонар кардынала. Менавіта дзякуючы намаганням Свёнтэка вернікам вярнулі будынак сабора, дзе ў савецкія часы размяшчаўся спартыўны аб'ект. Таксама ў гэты дзень святая імша пройдзе ў Пінскім кафедральным касцёле 21 ліпеня. У Пінску, дзе ён доўгі час служыў ў францысканскім саборы, знаходзіцца і яго магіла.Кардынал Свёнтэк памёр ва ўзросце 96 гадоў, ён быў найстарэйшым у свеце дзеючым кардыналам. У канцы 1940-х гадоў ён быў арыштаваны органамі дзяржбяспекі Савецкага саюзаі больш за 10 гадоў правёў у лагерах. Быў прыгавораны да смяротнага пакарання, але рэабілітаваны, пасля чаго вярнуўся ў Заходнюю Беларусь.Кіраўніком РКЦ у Беларусі Свёнтэк быў прызначаны ў 1991 годзе і кіраваў беларускім касцёлам 15 гадоў. У 1994 годзе ён стаў першым на тэрыторыі былога Саюза кардыналам. У час яго праўлення Касцёлам колькасць каталіцкіх прыходаў у Беларусі павялічылася ў чатыры разы.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102432/71/1024327180_30:0:969:704_1920x0_80_0_0_8b5172ea8d13d90b2645ea3f92144f08.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, казімір свёнтэк
беларусь, казімір свёнтэк
Дзесяць гадоў без кардынала Свёнтэка: у Беларусі адслужаць памінальныя месы
Доўгае жыццё кардынала было поўным трагічных падзей, але ён да апошніх дзён захоўваў жыццялюбства і неверагоднае пачуццё гумару.
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Памінальныя месы будуць адслужаны ў касцёлах у дзень гадавіны са дня смерці самага вядомага беларускага каталіцкага іерарха - кардынала Казіміра Свёнтэка, паведамілі ў Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі.
У сераду, 21 ліпеня, спаўняецца 10 гадоў з дня смерці кардынала Казіміра Свёнтэка, які кіраваў беларускім касцёлам больш за 15 гадоў.
"У Мінску святая імша, на якой будуць успамінаць Яго Эмінэнцыі кардынала Свёнтэка, пройдзе ў архікатэдральным касцёле. Потым у храме пачнецца канцэрт духоўнай музыкі", - распавялі Sputnik ў епархіяльным упраўленні.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, у саборы будзе гучаць арган у гонар кардынала. Менавіта дзякуючы намаганням Свёнтэка вернікам вярнулі будынак сабора, дзе ў савецкія часы размяшчаўся спартыўны аб'ект. Таксама ў гэты дзень святая імша пройдзе ў Пінскім кафедральным касцёле 21 ліпеня. У Пінску, дзе ён доўгі час служыў ў францысканскім саборы, знаходзіцца і яго магіла.
Кардынал Свёнтэк памёр ва ўзросце 96 гадоў, ён быў найстарэйшым у свеце дзеючым кардыналам. У канцы 1940-х гадоў ён быў арыштаваны органамі дзяржбяспекі Савецкага саюзаі больш за 10 гадоў правёў у лагерах. Быў прыгавораны да смяротнага пакарання, але рэабілітаваны, пасля чаго вярнуўся ў Заходнюю Беларусь.
Кіраўніком РКЦ у Беларусі Свёнтэк быў прызначаны ў 1991 годзе і кіраваў беларускім касцёлам 15 гадоў. У 1994 годзе ён стаў першым на тэрыторыі былога Саюза кардыналам. У час яго праўлення Касцёлам колькасць каталіцкіх прыходаў у Беларусі павялічылася ў чатыры разы.
Каталіцкая царква адзначае 30-годдзе свайго адраджэння ў Беларусі
Праз 80 гадоў:
касцёл у Целяханах аднаўляе службу