https://bel.sputnik.by/20210721/mnsterstva-akhovy-zdaroya-prypynla-ltsenzyu-adnamu-z-naybuyneyshykh-pryvatnykh-medtsentra-1055026056.html
Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ліцэнзію аднаму з найбуйнейшых прыватных медцэнтраў
Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ліцэнзію аднаму з найбуйнейшых прыватных медцэнтраў
Sputnik Беларусь
Дадзенае рашэнне было вынесена па выніках службовага раследавання інцыдэнту з аперацыяй пацыентцы. 21.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-21T15:24+0300
2021-07-21T15:24+0300
2021-07-21T15:24+0300
міністэрства аховы здароўя
аперацыі
пацыент
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0d/1054692695_0:209:2897:1839_1920x0_80_0_0_e122b389491070af68917247f54a230c.jpg
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Калегія міністэрства аховы здароўя вынесла прадпісанне медыцынскаму цэнтру "Нардзін" пасля праведзенага службовага расследавання, паведамілі ў міністэрстве.У Міністэрства аховы здароўя раней звярнулася пацыентка Л. па пытанні няякасна праведзенай аперацыі ў МЦ "Нардзін".Згодна з рашэннем калегіі, спецыялісты цэнтра цяпер не маюць права аказваць медыцынскія паслугі па клініка-марфалагічнай (гісталагічнай) лабараторнай дыягностыцы і ў частцы ажыццяўлення ўсіх аператыўных умяшанняў (у тым ліку з анестэзіялагічным забеспячэннем).З чаго ўсё пачыналасяЯк распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя, у ходзе службовага расследавання высветлілася, што раней пацыентка ўжо звярталася ў МЦ "Нардзін" са скаргамі на ўскладненні, якія ўзніклі ў выніку аператыўнага ўмяшання."У медцэнтры нядбала паставіліся да скаргі, не далі тлумачэнні пацыентцы па пытаннях, якія яе хвалююць, і не ў належнай меры арганізавалі аказанне ёй медыцынскай дапамогі па ўхіленні ўзніклых наступстваў пасля праведзенай аперацыі", - адзначылі ў міністэрстве.Быў праведзены лячэбна-кантрольны савет Міністэрства аховы здароўя, які прызнаў якасць аказанай пацыентцы Л. медыцынскай дапамогі ў "Нардзін" недастатковай.Пасля гэтага было прынята рашэнне аб прыпыненні ліцэнзіі.Калі здымуць пакараннеУ Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што пытанне аб магчымасці далейшага аднаўлення работ і паслуг па клініка-марфалагічнай лабараторнай дыягностыцы і ў частцы ажыццяўлення ўсіх аператыўных умяшанняў (у тым ліку з анестэзіялагічным забеспячэннем), будзе разгледжана на чарговай нарадзе ў Міністэрстве аховы здароўя пасля правядзення праверкі ліквідацыі выяўленых парушэнняў.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0d/1054692695_84:0:2813:2047_1920x0_80_0_0_ff3e18213556655bb05d44ab50d10e8e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, аперацыі, пацыент
міністэрства аховы здароўя, аперацыі, пацыент
Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ліцэнзію аднаму з найбуйнейшых прыватных медцэнтраў
Дадзенае рашэнне было вынесена па выніках службовага раследавання інцыдэнту з аперацыяй пацыентцы.
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Калегія міністэрства аховы здароўя вынесла прадпісанне медыцынскаму цэнтру "Нардзін" пасля праведзенага службовага расследавання, паведамілі ў міністэрстве.
У Міністэрства аховы здароўя раней звярнулася пацыентка Л. па пытанні няякасна праведзенай аперацыі ў МЦ "Нардзін".
"За дапушчаныя і ўсталяваныя факты парушэння заканадаўства аб ліцэнзаванні і ўмоў пры аказанні меддапамогі пацыентцы, калегія Міністэрства аховы здароўя прыпыніла з 26 ліпеня (тэрмінам на два тыдні) дзеянне ліцэнзіі цэнтра на некаторыя віды работ і паслуг", - паведаміў Тelegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
Згодна з рашэннем калегіі, спецыялісты цэнтра цяпер не маюць права аказваць медыцынскія паслугі па клініка-марфалагічнай (гісталагічнай) лабараторнай дыягностыцы і ў частцы ажыццяўлення ўсіх аператыўных умяшанняў (у тым ліку з анестэзіялагічным забеспячэннем).
Як распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя, у ходзе службовага расследавання высветлілася, што раней пацыентка ўжо звярталася ў МЦ "Нардзін" са скаргамі на ўскладненні, якія ўзніклі ў выніку аператыўнага ўмяшання.
"У медцэнтры нядбала паставіліся да скаргі, не далі тлумачэнні пацыентцы па пытаннях, якія яе хвалююць, і не ў належнай меры арганізавалі аказанне ёй медыцынскай дапамогі па ўхіленні ўзніклых наступстваў пасля праведзенай аперацыі", - адзначылі ў міністэрстве.
Быў праведзены лячэбна-кантрольны савет Міністэрства аховы здароўя, які прызнаў якасць аказанай пацыентцы Л. медыцынскай дапамогі ў "Нардзін" недастатковай.
Пасля гэтага было прынята рашэнне аб прыпыненні ліцэнзіі.
У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што пытанне аб магчымасці далейшага аднаўлення работ і паслуг па клініка-марфалагічнай лабараторнай дыягностыцы і ў частцы ажыццяўлення ўсіх аператыўных умяшанняў (у тым ліку з анестэзіялагічным забеспячэннем), будзе разгледжана на чарговай нарадзе ў Міністэрстве аховы здароўя пасля правядзення праверкі ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Беларускія кардыяхірургі і жэнеўскі прафесар
зрабілі ўнікальную аперацыюАдток кадраў ёсць: Міністэрства аховы здароўя пракаментавала сітуацыю з медыкамі
Лукашэнка:
галоўныя лекі - гэта настрой