https://bel.sputnik.by/20210722/mnadukatsy-raspavyalo-ab-natsyyanalnykh-rekordakh-na-tst-1055049551.html
Мінадукацыі распавяло аб нацыянальных рэкордах на ЦТ
Мінадукацыі распавяло аб нацыянальных рэкордах на ЦТ
Sputnik Беларусь
Тэсты на ЦТ у 2021 годзе змяніліся, абітурыентам стала больш складана даць правільны адказ проста наўздагад, адзначылі ў Міністэрстве адукацыі. 22.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-22T14:50+0300
2021-07-22T14:50+0300
2021-07-22T14:50+0300
міністэрства адукацыі рб
рэкорды
цт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047898843_0:312:3001:2000_1920x0_80_0_0_1d4a188f817f003d7fbba5ec2c65e5f9.jpg
МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання паказваюць, што абітурыенты больш сістэмна і адказна сталі рыхтавацца да выпрабаванняў. Пра гэта заявіла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці УА "Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў" Наталля Вайцяховіч ў чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь на прэс-канферэнцыі на тэму: "Асаблівасці уступнай кампаніі. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання і правілы падачы дакументаў".Вайцяховіч падкрэсліла: у цэлым у гэтым годзе вынікі ЦТ сталі вышэй, гэта кажа пра тое, што абітурыенты сталі больш мэтанакіравана і сістэмна рыхтавацца да выпрабаванняў.Прадстаўнік РІКВ таксама закранула і навінкі, якія былі ў гэтым годзе на ЦТ. Паводле яе слоў, тэсты хоць і змяніліся, але не сталі больш складанымі. Але пры гэтым, паводле слоў Вайцяховіч, абітурыентам стала больш складана даць правільны адказ проста наўздагад.Пра шпаргалкі і тэлефоныВайцяховіч таксама распавяла пра тое, што і ў гэтым годзе не абышлося без парушэнняў і адпаведна выдаленняў абітурыентаў.Паводле яе слоў, былі адхілены ад здачы за парушэнні падчас ЦТ 11 абітурыентаў.Асноўныя парушэнні - пранос мабільных тэлефонаў, забароненых даведачных матэрыялаў, прасцей кажучы, шпаргалак. А адзін абітурыент не ўклаўся ў час і запаўняў бланк ЦТ ужо пасля званка, сказала прадстаўнік Міністэрства адукацыі.Адказваючы на пытанне аб тым, ці шмат паступіла так званых апеляцый на вынікі ЦТ, Вайцяховіч паведаміла, што ў гэтым годзе такіх заявак на пераправерку вынікаў тэстаў не было. Пры гэтым яна ўдакладніла, што практыка мінулых гадоў паказвае, што з недаверам да вынікаў ЦТ ставяцца ў асноўным тыя абітурыенты, якія карысталіся паслугамі рэпетытараў перад выпрабаваннямі.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/10/1047898843_0:0:2667:2000_1920x0_80_0_0_c9acc188f7bb2259cd4ef5457b62782d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства адукацыі рб, рэкорды, цт
міністэрства адукацыі рб, рэкорды, цт
Мінадукацыі распавяло аб нацыянальных рэкордах на ЦТ
Тэсты на ЦТ у 2021 годзе змяніліся, абітурыентам стала больш складана даць правільны адказ проста наўздагад, адзначылі ў Міністэрстве адукацыі.
МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання паказваюць, што абітурыенты больш сістэмна і адказна сталі рыхтавацца да выпрабаванняў. Пра гэта заявіла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці УА "Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў" Наталля Вайцяховіч ў чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь на прэс-канферэнцыі на тэму: "Асаблівасці уступнай кампаніі. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання і правілы падачы дакументаў".
"Што тычыцца нацыянальных рэкордаў, то іх колькасць стала большай. У гэтым годзе на 200 балаў здалі ЦТ 24 абітурыенты", - сказала яна, удакладніўшы, што ў мінулым годзе такіх абітурыентаў было 15.
Вайцяховіч падкрэсліла: у цэлым у гэтым годзе вынікі ЦТ сталі вышэй, гэта кажа пра тое, што абітурыенты сталі больш мэтанакіравана і сістэмна рыхтавацца да выпрабаванняў.
Прадстаўнік РІКВ таксама закранула і навінкі, якія былі ў гэтым годзе на ЦТ. Паводле яе слоў, тэсты хоць і змяніліся, але не сталі больш складанымі. Але пры гэтым, паводле слоў Вайцяховіч, абітурыентам стала больш складана даць правільны адказ проста наўздагад.
Вайцяховіч таксама распавяла пра тое, што і ў гэтым годзе не абышлося без парушэнняў і адпаведна выдаленняў абітурыентаў.
Паводле яе слоў, былі адхілены ад здачы за парушэнні падчас ЦТ 11 абітурыентаў.
Асноўныя парушэнні - пранос мабільных тэлефонаў, забароненых даведачных матэрыялаў, прасцей кажучы, шпаргалак. А адзін абітурыент не ўклаўся ў час і запаўняў бланк ЦТ ужо пасля званка, сказала прадстаўнік Міністэрства адукацыі.
Адказваючы на пытанне аб тым, ці шмат паступіла так званых апеляцый на вынікі ЦТ, Вайцяховіч паведаміла, што ў гэтым годзе такіх заявак на пераправерку вынікаў тэстаў не было. Пры гэтым яна ўдакладніла, што практыка мінулых гадоў паказвае, што з недаверам да вынікаў ЦТ ставяцца ў асноўным тыя абітурыенты, якія карысталіся паслугамі рэпетытараў перад выпрабаваннямі.
Прыём дакументаў у ВНУ пачынаецца ў Беларусі
ЦТ сёлета
на 100 балаў здалі 377 абітурыентаў
Мінадукацыі падвяло
прамежныя вынікі ЦТ-2021