https://bel.sputnik.by/20210723/khto-budze-rabts-pravlny-md-ts-znoyduts-u-belarus-abarygennykh-pchol-1055087748.html
Хто будзе рабіць правільны мёд? Ці знойдуць у Беларусі абарыгенных пчол
Хто будзе рабіць правільны мёд? Ці знойдуць у Беларусі абарыгенных пчол
Sputnik Беларусь
У бліжэйшы час навукоўцы збіраюцца праверыць пастаўленыя пасткі для пчол у Белавежскай пушчы, а восенню генетыкі пачнуць вывучаць ДНК насякомых. 23.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-23T16:43+0300
2021-07-23T16:43+0300
2021-07-23T16:43+0300
беларусь
белавежская пушча
пчолы
навукоўцы
мёд
днк
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104457/52/1044575200_0:201:1920:1281_1920x0_80_0_0_fc0751870caa068a3addb4df72415671.jpg
МІНСК, 23 ліп – Sputnik. Беларускія энтамолагі па ўсёй Беларусі вядуць пошукі абарыгенных лясных пчол, з першай экспедыцыі на Палессе яны прывезлі ў Мінск некалькі асобін, генетыкам трэба будзе вывучыць іх ДНК."У час экспедыцыі на Палессе мы набралі розных пчол, будзем вывучаць генетыку, каб знайсці мясцовыя, спрадвечна беларускія папуляцыі лясной цёмнай пчалы", - распавёў Sputnik загадчык лабараторыі наземных беспазваночных жывёл НЦПІ па біярэсурсах Алег Прышчэпчык, які вярнуўся з экспедыцыі на Палессе.Ён растлумачыў, што ў 60-х гадах мінулага стагоддзя быў масавы завоз на тэрыторыю Беларусі розных падвідаў пчол - з Крыма, Грузіі, Карпат."У цяперашні час мы вывучаем, якія з абарыгенных відаў пчол яшчэ жывуць, каб прыняць меры па іх захаванню, аднавіць абарыгенныя папуляцыі на тых тэрыторыях, дзе іх практычна няма", - сказаў Прышчэпчык.У чым сіла беларускіх пчол?Вучоны растлумачыў, што пошук абарыгеннай беларускай пчалы ідзе таму, што яна больш жывучая, чым гібрыдныя асобіны, і менш хварэе."Гібрыдныя пчолы складана пераносяць, калі здараюцца асабліва халодныя зімы ў Беларусі, альбо калі зіма, так скажам, дажджлівая. Яны ў такіх умовах хварэюць, і ношка (мёду - Sputnik) у іх зусім іншая ў адрозненне ад тых кліматычных зон, дзе яны былі спрадвечна сфарміраваныя. На жаль, гібрыдныя пчолы больш часта гінуць", - адзначыў навуковец.Складанасці з апыленнемДаследчык таксама назваў і яшчэ адну праблему - пры высокай гібелі гібрыдных пчол няма каму апыляць расліны, так як іншыя казуркі для якаснага апылення пасеваў не падыходзяць."Ва ўмовах павышанай гібелі гібрыдных пчол, адказнасць за апыленне ўскладаецца на іншых насякомых - на мух і вос, якія так якасна і масава апыліць пасевы не могуць", - растлумачыў вучоны.Як ідзе праца ў экспедыцыяхСуразмоўца агенцтва распавёў, што цяпер навукоўцы ў экспедыцыях збіраюць пчол, а ўвосень пачнуць лабараторныя даследаванні.Прывезеныя з экспедыцыі пчолы да восені будуць захоўвацца ў спірце, а потым энтамолагі пачнуць іх сушыць, выпростваць крылцы, каб прыступіць да даследаванняў."Мы ў лесе, у дупле з рою бярэм некалькі дзясяткаў асобін, каб потым вымераць марфалогію - знешні выгляд пчол, у першую чаргу жылкаванне крылаў, іх расфарбоўку, апушэнне", - сказаў навуковец.Дзе лавілі пчолПрышчэпчык распавёў, як на мінулым тыдні падчас экспедыцыі навукоўцы лавілі пчол у Лунінецкім заказніку, на Альманах, у Ружанскай пушчы, на Прыбужскім Палессе."Падчас наступнай камандзіроўкі, якая пачнецца ў бліжэйшы час, мы ахопім іншыя тэрыторыі - заказнік Борскі, плануем з'ездзіць на Сярэднюю Прыпяць, паўторна наведаць Белавежскую пушчу, паглядзець нашы пасткі на пчол", - паведаміў ён.А ў наступным годзе, паводле слоў суразмоўцы агенцтва, беларускія навукоўцы паедуць шукаць абарыгенных пчол у Гродзенскую вобласць.Чытайце таксама:
беларусь
белавежская пушча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104457/52/1044575200_0:0:1708:1281_1920x0_80_0_0_1bbf002c0a1805369ef596583b032bf5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, белавежская пушча, пчолы, навукоўцы, мёд, днк
беларусь, белавежская пушча, пчолы, навукоўцы, мёд, днк
Хто будзе рабіць правільны мёд? Ці знойдуць у Беларусі абарыгенных пчол
У бліжэйшы час навукоўцы збіраюцца праверыць пастаўленыя пасткі для пчол у Белавежскай пушчы, а восенню генетыкі пачнуць вывучаць ДНК насякомых.
МІНСК, 23 ліп – Sputnik. Беларускія энтамолагі па ўсёй Беларусі вядуць пошукі абарыгенных лясных пчол, з першай экспедыцыі на Палессе яны прывезлі ў Мінск некалькі асобін, генетыкам трэба будзе вывучыць іх ДНК.
"У час экспедыцыі на Палессе мы набралі розных пчол, будзем вывучаць генетыку, каб знайсці мясцовыя, спрадвечна беларускія папуляцыі лясной цёмнай пчалы", - распавёў Sputnik загадчык лабараторыі наземных беспазваночных жывёл НЦПІ па біярэсурсах Алег Прышчэпчык, які вярнуўся з экспедыцыі на Палессе.
Ён растлумачыў, што ў 60-х гадах мінулага стагоддзя быў масавы завоз на тэрыторыю Беларусі розных падвідаў пчол - з Крыма, Грузіі, Карпат.
"Адбывалася змешванне папуляцый, многія пчаліныя сем'і пакідалі калгасныя пчальнікі, змешваліся з беларускімі абарыгеннымі", - распавёў навуковец. Гэта прывяло да таго, што на тэрыторыі краіны практычна не засталося сапраўдных беларускіх пчол, а гібрыдныя папуляцыі часта гінуць.
"У цяперашні час мы вывучаем, якія з абарыгенных відаў пчол яшчэ жывуць, каб прыняць меры па іх захаванню, аднавіць абарыгенныя папуляцыі на тых тэрыторыях, дзе іх практычна няма", - сказаў Прышчэпчык.
У чым сіла беларускіх пчол?
Вучоны растлумачыў, што пошук абарыгеннай беларускай пчалы ідзе таму, што яна больш жывучая, чым гібрыдныя асобіны, і менш хварэе.
"Гібрыдныя пчолы складана пераносяць, калі здараюцца асабліва халодныя зімы ў Беларусі, альбо калі зіма, так скажам, дажджлівая. Яны ў такіх умовах хварэюць, і ношка (мёду - Sputnik) у іх зусім іншая ў адрозненне ад тых кліматычных зон, дзе яны былі спрадвечна сфарміраваныя. На жаль, гібрыдныя пчолы больш часта гінуць", - адзначыў навуковец.
Даследчык таксама назваў і яшчэ адну праблему - пры высокай гібелі гібрыдных пчол няма каму апыляць расліны, так як іншыя казуркі для якаснага апылення пасеваў не падыходзяць.
"Ва ўмовах павышанай гібелі гібрыдных пчол, адказнасць за апыленне ўскладаецца на іншых насякомых - на мух і вос, якія так якасна і масава апыліць пасевы не могуць", - растлумачыў вучоны.
Як ідзе праца ў экспедыцыях
Суразмоўца агенцтва распавёў, што цяпер навукоўцы ў экспедыцыях збіраюць пчол, а ўвосень пачнуць лабараторныя даследаванні.
"У верасні - кастрычніку ўжо плануем падключыць лабараторыі, каб рабіць даследаванні ДНК пчол. Нам трэба абавязкова знайсці абарыгенныя беларускія папуляцыі. Хай яны будуць на 20-30% з генетычнай прымешкай. Але, па меншай меры, будзем ведаць, што гэта - беларускія пчолы", - падкрэсліў вучоны.
Прывезеныя з экспедыцыі пчолы да восені будуць захоўвацца ў спірце, а потым энтамолагі пачнуць іх сушыць, выпростваць крылцы, каб прыступіць да даследаванняў.
"Мы ў лесе, у дупле з рою бярэм некалькі дзясяткаў асобін, каб потым вымераць марфалогію - знешні выгляд пчол, у першую чаргу жылкаванне крылаў, іх расфарбоўку, апушэнне", - сказаў навуковец.
Прышчэпчык распавёў, як на мінулым тыдні падчас экспедыцыі навукоўцы лавілі пчол у Лунінецкім заказніку, на Альманах, у Ружанскай пушчы, на Прыбужскім Палессе.
"Падчас наступнай камандзіроўкі, якая пачнецца ў бліжэйшы час, мы ахопім іншыя тэрыторыі - заказнік Борскі, плануем з'ездзіць на Сярэднюю Прыпяць, паўторна наведаць Белавежскую пушчу, паглядзець нашы пасткі на пчол", - паведаміў ён.
А ў наступным годзе, паводле слоў суразмоўцы агенцтва, беларускія навукоўцы паедуць шукаць абарыгенных пчол у Гродзенскую вобласць.
Чырванакніжны мядзведзь
панадзіўся хадзіць за мёдам у вёскі пад Барысавам
Як дажджлівае
лета ўплывае на пчол і ўраджай мёду: каментарый эксперта