https://bel.sputnik.by/20210724/rasselgasnaglyad-znaysho-vrus-u-belaruskkh-tamatakh---shto-tsyaper-budze-1055112912.html
Рассельгаснагляд знайшоў вірус у беларускіх таматах - што цяпер будзе?
Рассельгаснагляд знайшоў вірус у беларускіх таматах - што цяпер будзе?
Sputnik Беларусь
Захворванне выявілі на таматах пры правядзенні каранціннага фітасанітарнага кантролю, вірус мазаікі пэпіна небяспечны тым, што можа цалкам знішчыць ўраджай. 24.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-24T12:57+0300
2021-07-24T12:57+0300
2021-07-24T12:57+0300
рассельгаснагляд
расія
ураджай
захворванне
вірус
тамат
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103136/25/1031362519_0:160:3077:1890_1920x0_80_0_0_2a8d3b6f60bbb5f52c3b22c1690a4aa5.jpg
МІНСК, 24 ліп – Sputnik. Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на ўвоз таматаў буйной беларускай кампаніяй.Як паведамляецца на сайце ведамства, пад забарону патрапілі свежыя памідоры фірмы "Дорорс", у іх выявілі вірус мазаікі пэпіна.Колькі будзе доўжыцца забарона - невядома. Аднак беларускі бок павінен правесці расследаванне па гэтым выпадку і перадаць расійскаму боку дадзеныя аб прынятых мерах.Рассельгаснагляд удакладняе, што вірус быў знойдзены пры правядзенні каранціннага фітасанітарнага кантролю. На таматы былі выдадзены сертыфікаты бяспекі дзяржінспекцыі Беларусі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.Адзначым, што вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата і вірус мазаікі пэпіна ўнесены ў пералік каранцінных аб'ектаў для Расіі і краін ЕАЭС. Гэтыя захворванні сур'ёзна б'юць па ўраджаі - у некаторых выпадках назіраецца поўнае знішчэнне ўраджаю ў цяпліцах. Вірус распаўсюджваецца з насеннем, пладамі і расадай.Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103136/25/1031362519_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_9682b8505be9a6f129960d9566ba8508.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рассельгаснагляд, расія, ураджай, захворванне, вірус, тамат
рассельгаснагляд, расія, ураджай, захворванне, вірус, тамат
Рассельгаснагляд знайшоў вірус у беларускіх таматах - што цяпер будзе?
Захворванне выявілі на таматах пры правядзенні каранціннага фітасанітарнага кантролю, вірус мазаікі пэпіна небяспечны тым, што можа цалкам знішчыць ўраджай.
МІНСК, 24 ліп – Sputnik. Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на ўвоз таматаў буйной беларускай кампаніяй.
Як паведамляецца на сайце ведамства, пад забарону патрапілі свежыя памідоры фірмы "Дорорс", у іх выявілі вірус мазаікі пэпіна.
"У мэтах захавання фітасанітарнага дабрабыту і прадухілення распаўсюджвання каранціннага аб'екта на тэрыторыі РФ Рассельгаснагляд з 26 ліпеня 2021 года ўводзіць часовыя абмежаванні на ўвоз у Расію свежых таматаў з Рэспублікі Беларусь названым экспарцёрам", - адзначылі ў Рассельгаснаглядзе.
Колькі будзе доўжыцца забарона - невядома. Аднак беларускі бок павінен правесці расследаванне па гэтым выпадку і перадаць расійскаму боку дадзеныя аб прынятых мерах.
Рассельгаснагляд удакладняе, што вірус быў знойдзены пры правядзенні каранціннага фітасанітарнага кантролю. На таматы былі выдадзены сертыфікаты бяспекі дзяржінспекцыі Беларусі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.
Адзначым, што вірус карычневай маршчыністасці пладоў тамата і вірус мазаікі пэпіна ўнесены ў пералік каранцінных аб'ектаў для Расіі і краін ЕАЭС. Гэтыя захворванні сур'ёзна б'юць па ўраджаі - у некаторых выпадках назіраецца поўнае знішчэнне ўраджаю ў цяпліцах. Вірус распаўсюджваецца з насеннем, пладамі і расадай.
Рассельгаснагляд просіць Беларусь
не вазіць у РФ сумнеўныя памідоры