https://bel.sputnik.by/20210719/akramya-dubaya-belavya-budze-lyatats-u-yashche-adzn-emrat-1054967651.html
Акрамя Дубая: "Белавія" будзе лятаць у яшчэ адзін эмірат
Акрамя Дубая: "Белавія" будзе лятаць у яшчэ адзін эмірат
Sputnik Беларусь
Паміж Беларуссю і ААЭ ўжо паўгода дзейнічае бязвіз: з беларускім пашпартам можна знаходзіцца ў Эміратах да 90 дзён з даты ўезду. Самаізаляцыя па прыбыцці на... 19.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-19T13:47+0300
2021-07-19T13:47+0300
2021-07-19T13:47+0300
белавія
дубай
ааэ
пашпарт
самаізаляцыя
бязвіз
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102476/50/1024765090_0:104:2000:1229_1920x0_80_0_0_0d44b45c251e89d2b7904050774f574d.jpg
МІНСК, 19 ліп – Sputnik. Авіязносіны Мінска з яшчэ адным эміратам ААЭ – Рас-эль-Хайма – плануецца наладзіць у верасні-кастрычніку бягучага года, расказалі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый (РСТА).Гатоўнасць наладзіць новы авіямаршрут пацвердзіў выканаўчы дырэктар дэпартамента турызму і MICE ўрада эмірата Рас-эль-Хайма Іад Расбэй, які знаходзіўся з візітам у Беларусі. Па планах, першы рэйс будзе арганізаваны "Белавія" ў канцы верасня - пачатку кастрычніка. Спярша плануецца лятаць у Рас-эль-Хайму адзін ці два разы на тыдзень, падкрэслілі ў РСТА.Рас-эль-Хайма - самы паўночны эмірат ААЭ, у гэтым рэгіёне знаходзяцца Хаджарскія горы і найчысцейшае мора са спадзістымі белымі пясчанымі пляжамі. Эмірат знаходзіцца ў гадзіне язды ад Дубая.Нагадаем, што лятаць у Дубай "Белавія" пачала ў лютым 2021 года. Рэгулярныя рэйсы выконваюцца па аўторках, пятніцах і нядзелях, купіць квіткі на самалёт можна ад 255 долараў. Акрамя таго, у Мінск з Дубая лятае Flydubai.Паміж Беларуссю і ААЭ з 16 студзеня гэтага года дзейнічае бязвіз: з беларускім пашпартам можна знаходзіцца ў Эміратах да 90 дзён з даты ўезду. Пры ўездзе ў краіну трэба прад'явіць адмоўны вынік ПЦР-тэста, зробленага не раней, чым за 72 гадзіны да прыбыцця. Сертыфікат павінен быць на арабскай або англійскай мове. Знаходзіцца ў хатняй самаізаляцыі тым, хто вяртаецца ў Беларусь пасля адпачынку ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, не трэба.Нагадаем таксама, што беларускі ўрад адмяніў абавязковы каранцін для вакцынаваных ад COVID-19 і скарачае тэрмін самаізаляцыі па каронавірусе з дзесяці да сямі дзён для тых, хто не прышчэплены.Чытайце таксама:
дубай
ааэ
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102476/50/1024765090_112:0:1889:1333_1920x0_80_0_0_6ac659a801fcbd02c616be2219c3f2a4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белавія, дубай, ааэ, пашпарт, самаізаляцыя, бязвіз, у свеце
белавія, дубай, ааэ, пашпарт, самаізаляцыя, бязвіз, у свеце
Акрамя Дубая: "Белавія" будзе лятаць у яшчэ адзін эмірат
Паміж Беларуссю і ААЭ ўжо паўгода дзейнічае бязвіз: з беларускім пашпартам можна знаходзіцца ў Эміратах да 90 дзён з даты ўезду. Самаізаляцыя па прыбыцці на радзіму не патрэбна.
МІНСК, 19 ліп – Sputnik. Авіязносіны Мінска з яшчэ адным эміратам ААЭ – Рас-эль-Хайма – плануецца наладзіць у верасні-кастрычніку бягучага года, расказалі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый (РСТА).
Гатоўнасць наладзіць новы авіямаршрут пацвердзіў выканаўчы дырэктар дэпартамента турызму і MICE ўрада эмірата Рас-эль-Хайма Іад Расбэй, які знаходзіўся з візітам у Беларусі. Па планах, першы рэйс будзе арганізаваны "Белавія" ў канцы верасня - пачатку кастрычніка. Спярша плануецца лятаць у Рас-эль-Хайму адзін ці два разы на тыдзень, падкрэслілі ў РСТА.
Рас-эль-Хайма - самы паўночны эмірат ААЭ, у гэтым рэгіёне знаходзяцца Хаджарскія горы і найчысцейшае мора са спадзістымі белымі пясчанымі пляжамі. Эмірат знаходзіцца ў гадзіне язды ад Дубая.
Нагадаем, што лятаць у Дубай "Белавія" пачала ў лютым 2021 года. Рэгулярныя рэйсы выконваюцца па аўторках, пятніцах і нядзелях, купіць квіткі на самалёт можна ад 255 долараў. Акрамя таго, у Мінск з Дубая лятае Flydubai.
Паміж Беларуссю і ААЭ з 16 студзеня гэтага года дзейнічае бязвіз: з беларускім пашпартам можна знаходзіцца ў Эміратах да 90 дзён з даты ўезду. Пры ўездзе ў краіну трэба прад'явіць адмоўны вынік ПЦР-тэста, зробленага не раней, чым за 72 гадзіны да прыбыцця. Сертыфікат павінен быць на арабскай або англійскай мове. Знаходзіцца ў хатняй самаізаляцыі тым, хто вяртаецца ў Беларусь пасля адпачынку ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, не трэба.
Нагадаем таксама, што беларускі ўрад адмяніў абавязковы каранцін для вакцынаваных ад COVID-19 і скарачае тэрмін
самаізаляцыі па каронавірусе з дзесяці да сямі дзён для тых, хто не прышчэплены.
"Белавія" скараціла да мінімуму
колькасць рэйсаў у ІзраільБеларусь і Казахстан
павялічаць колькасць авіярэйсаў паміж краінамі
Новы рэйс расійскай авіякампаніі
звяжа Мінеральныя Воды і Мінск