https://bel.sputnik.by/20210725/pakul-u-nas-spyakota-u-afrytsy-vypa-sneg-1055126445.html
Пакуль у нас спякота: у Афрыцы выпаў снег
Пакуль у нас спякота: у Афрыцы выпаў снег
Sputnik Беларусь
Сіноптыкі адзначаюць, што маразы прыйшлі на поўдзень Афрыкі з Антарктыкі. Мяркуецца, што халоднае надвор'е пратрымаецца на тэрыторыі ПАР яшчэ тыдзень. 25.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-25T12:36+0300
2021-07-25T12:36+0300
2021-07-25T12:36+0300
надвор'е
афрыка
снег
антарктыда
спякота
пар
мароз
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/18/1055118255_0:385:1920:1465_1920x0_80_0_0_0151559776fbc7a902abd957c221750e.jpg
МІНСК, 25 ліп – Sputnik. У цэнтральную частку Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі прыйшлі небывала нізкія тэмпературы. Пра гэта паведамляе мясцовая радыёстанцыя SABC са спасылкай на метэаслужбу ПАР.У ноч на 24 ліпеня ў 19 раёнах краіны пабіты гістарычныя рэкорды самай нізкай тэмпературы, адзначаюць сіноптыкі.У прыватнасці, у горадзе Кімберлі і прылягаючых раёнах мароз дасягнуў мінус 9,9 градуса па Цэльсіі. Такіх моцных халадоў там не было за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў.У Ёханэсбургу тэмпература паветра ўначы апусцілася да мінус сямі градусаў. Папярэдні рэкорд халадоў – мінус 6,3 градуса – быў зафіксаваны ў гэтым горадзе 19 ліпеня 1995 года.У розных частках ПАР выпаў снег, што асабліва парадавала мясцовых дзяцей, якія ніколі раней снегу не бачылі.З-за абледзянення перакрыты шматлікія аўтадарогі.Сіноптыкі адзначаюць, што маразы прыйшлі на поўдзень Афрыкі з Антарктыкі. Мяркуецца, што халоднае надвор'е пратрымаецца на тэрыторыі ПАР яшчэ тыдзень.Не трэба панікі!Спецыялісты сцвярджаюць, што панікі з-за маразоў у Афрыцы быць не павінна: гэта проста анамалія, якая вельмі хутка завершыцца.У пачатку ліпеня на радзіме Санта-Клаўса ў Лапландыі была зафіксавана іншая крайнасць: паветра прагрэлася да рэкордных плюс 33,6 градуса.Таксама паведамлялася, што ў некаторых рэгіёнах Швецыі ўстанавілася небывалая спякота, а ў нарвежскай правінцыі, што знаходзіцца недалёка ад Палярнага круга, была зафіксавана тэмпература ў 34 градуса цяпла.Чытайце таксама:
афрыка
антарктыда
пар
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/18/1055118255_0:25:1920:1465_1920x0_80_0_0_bef67d36cb070606adff197ed628e383.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, афрыка, снег, антарктыда, спякота, пар, мароз, у свеце
надвор'е, афрыка, снег, антарктыда, спякота, пар, мароз, у свеце
Пакуль у нас спякота: у Афрыцы выпаў снег
Сіноптыкі адзначаюць, што маразы прыйшлі на поўдзень Афрыкі з Антарктыкі. Мяркуецца, што халоднае надвор'е пратрымаецца на тэрыторыі ПАР яшчэ тыдзень.
МІНСК, 25 ліп – Sputnik. У цэнтральную частку Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі прыйшлі небывала нізкія тэмпературы. Пра гэта паведамляе мясцовая радыёстанцыя SABC са спасылкай на метэаслужбу ПАР.
У ноч на 24 ліпеня ў 19 раёнах краіны пабіты гістарычныя рэкорды самай нізкай тэмпературы, адзначаюць сіноптыкі.
У прыватнасці, у горадзе Кімберлі і прылягаючых раёнах мароз дасягнуў мінус 9,9 градуса па Цэльсіі. Такіх моцных халадоў там не было за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў.
У Ёханэсбургу тэмпература паветра ўначы апусцілася да мінус сямі градусаў. Папярэдні рэкорд халадоў – мінус 6,3 градуса – быў зафіксаваны ў гэтым горадзе 19 ліпеня 1995 года.
У розных частках ПАР выпаў снег, што асабліва парадавала мясцовых дзяцей, якія ніколі раней снегу не бачылі.
З-за абледзянення перакрыты шматлікія аўтадарогі.
Сіноптыкі адзначаюць, што маразы прыйшлі на поўдзень Афрыкі з Антарктыкі. Мяркуецца, што халоднае надвор'е пратрымаецца на тэрыторыі ПАР яшчэ тыдзень.
Спецыялісты сцвярджаюць, што панікі з-за маразоў у Афрыцы быць не павінна: гэта проста анамалія, якая вельмі хутка завершыцца.
У пачатку ліпеня на радзіме Санта-Клаўса ў Лапландыі была зафіксавана іншая крайнасць: паветра прагрэлася да рэкордных плюс 33,6 градуса.
Таксама паведамлялася, што ў некаторых рэгіёнах Швецыі ўстанавілася небывалая спякота, а ў нарвежскай правінцыі, што знаходзіцца недалёка ад Палярнага круга, была зафіксавана тэмпература ў 34 градуса цяпла.
Надвор'е дае спякоту: у нядзелю зноў да +30°С
Паводка ў Германіі: прапалі без вестак 1 300 чалавек, загінулі 80