Еўропу працягвае затапліваць: новая паводка адбылася ў Бельгіі

© REUTERS / YVES HERMANПаводка ў Бельгіі
Паводка ў Бельгіі - Sputnik Беларусь, 1920, 26.07.2021
Падпісацца
Папярэдні ўдар стыхіі прывёў да ахвяр - загінулі 37 чалавек, у гэты раз ліўні нанеслі істотны матэрыяльны ўрон.
МІНСК, 26 ліп – Sputnik. Новыя паводкі адбыліся ў бельгійскім рэгіёне Валонія, пра гэта паведаміла тэлерадыёкампанія RTBF.
Моцныя дажджы абрынуліся на рэгіён напярэдадні. Ад стыхіі моцна пацярпелі гарады Дынант і Намюр.
Патокі вады пашкодзілі вуліцы, панеслі шмат аўтамабіляў. Таксама былі ўцечкі газу і разліў мазуту на вуліцы.
Па дадзеных улад, гарадам быў нанесены вялікі матэрыяльны ўрон. Ахвяр сярод насельніцтва пры гэтым не зафіксавана.
Папярэдні ўдар стыхіі здарыўся ў Бельгіі 14-15 ліпеня, прывёў да беспрэцэдэнтных маштабаў паводак і чалавечых ахвяр – загінулі 37 чалавек, многія пацярпелі. Бельгійскі прэм'ер Аляксандр дэ Кроо назваў іх самымі катастрафічнымі за ўсю гісторыю краіны.
Нагадаем, што на мінулым тыдні ад паводак моцна пацярпела Германія, агульны памер шкоды наступстваў стыхіі ацэньваецца прыкладна ў 3 мільярды еўра. Загінулі ад разгулу стыхіі 180 чалавек.
Непагадзь прывяла да пашкоджання населеных пунктаў і інфраструктуры, у прыватнасці, чыгуначных шляхоў, са строю выйшлі і некалькі гідраэлектрастанцый, на захадзе краіны адбыўся разліў нафты.
Чытайце таксама:
Разбуральная паводка ў Германіі прывяла да разліцця нафты
Пакуль у нас спякота: у Афрыцы выпаў снег
Разбітыя машыны, паваленыя дрэвы: МНС паказала наступствы навальніцы ў Бабруйску
Стужка навiн
0