https://bel.sputnik.by/20210726/mns-belarus-mozha-vykonvats-tyya-zh-zadachy-shto--organy-nutranykh-spra-1055137320.html
МНС Беларусі можа выконваць тыя ж задачы, што і органы ўнутраных спраў
МНС Беларусі можа выконваць тыя ж задачы, што і органы ўнутраных спраў
Sputnik Беларусь
Пасля ўвядзення навацый у законы "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы" паўнамоцтвы беларускіх ратавальнікаў пры ўзнікненні надзвычайных... 26.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-26T10:52+0300
2021-07-26T10:52+0300
2021-07-26T10:52+0300
мнс беларусі
беларусь
закон
паўнамоцтвы
органы ўнутраных спраў
ратавальнікі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102444/15/1024441590_0:14:1200:689_1920x0_80_0_0_ad3335aa204963bc27eaa43ef7188c41.jpg
МІНСК, 26 ліп – Sputnik. Супрацоўнікі МНС Беларусі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы, будуць надзелены правамі органаў унутраных спраў, паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ў эфіры СТБ.Раней стала вядома, што беларускія ўлады ініцыявалі ўнясенне змяненняў у шэраг палажэнняў законаў "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы".Па словах кіраўніка МНС Беларусі, гэта была ініцыятыва міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якое, у тым ліку, забяспечвае нацыянальную бяспеку рэспублікі.Пры гэтым міністр звярнуў асаблівую ўвагу, што ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый МНС будзе выконваць, як і органы ўнутраных спраў, задачы па прызначэнні."На супрацоўнікаў міністэрства будзе распаўсюджвацца закон "Аб органах унутраных спраў" па ўмовах прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, табельнай зброі і самае галоўнае - супрацоўнікі будуць сапраўды гэтак жа заканадаўча абаронены ад рознага роду пагроз", - удакладніў міністр.Пры канцы ён дадаў, што парадак падрыхтоўкі асабовага складу МНС зменены, туды будуць унесены адпаведныя методыкі. Для гэтага будуць праведзены "заняткі з асабовым складам, з камандзірамі і будзем рыхтаваць іх для выканання задач па прызначэнні".Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102444/15/1024441590_132:0:1200:801_1920x0_80_0_0_bbfcf53b5782c6e27044e0bb2a3c3017.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мнс беларусі, беларусь, закон, паўнамоцтвы, органы ўнутраных спраў, ратавальнікі
мнс беларусі, беларусь, закон, паўнамоцтвы, органы ўнутраных спраў, ратавальнікі
МНС Беларусі можа выконваць тыя ж задачы, што і органы ўнутраных спраў
Пасля ўвядзення навацый у законы "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы" паўнамоцтвы беларускіх ратавальнікаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый сур'ёзным чынам пашырылі.
МІНСК, 26 ліп – Sputnik. Супрацоўнікі МНС Беларусі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы, будуць надзелены правамі органаў унутраных спраў, паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ў эфіры СТБ.
Раней стала вядома, што беларускія ўлады ініцыявалі ўнясенне змяненняў у шэраг палажэнняў законаў "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы".
Па словах кіраўніка МНС Беларусі, гэта была ініцыятыва міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якое, у тым ліку, забяспечвае нацыянальную бяспеку рэспублікі.
"Таму, як бы складана ні было, якія б мы задачы ні выконвалі, мы - людзі ў пагонах, і ў выпадку ўзнікнення пагрозы нацыянальнай бяспекі, тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь вызначаны адпаведны разлік, ўзбраенне і экіпіроўка", - распавёў Вадзім Сіняўскі.
Пры гэтым міністр звярнуў асаблівую ўвагу, што ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый МНС будзе выконваць, як і органы ўнутраных спраў, задачы па прызначэнні.
"На супрацоўнікаў міністэрства будзе распаўсюджвацца закон "Аб органах унутраных спраў" па ўмовах прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, табельнай зброі і самае галоўнае - супрацоўнікі будуць сапраўды гэтак жа заканадаўча абаронены ад рознага роду пагроз", - удакладніў міністр.
Пры канцы ён дадаў, што парадак падрыхтоўкі асабовага складу МНС зменены, туды будуць унесены адпаведныя методыкі. Для гэтага будуць праведзены "заняткі з асабовым складам, з камандзірамі і будзем рыхтаваць іх для выканання задач па прызначэнні".
Савет бяспекі: падстаў для
ўвядзення надзвычайнага становішча ў Беларусі няма
Закон аб абароне суверэнітэту Беларусі
прызнаны адпаведным Канстытуцыі